Фартэцыя: розьніца паміж вэрсіямі

1140 байтаў дададзена ,  5 гадоў таму
дапаўненьне
(дапаўненьне)
[[Файл:Sluckaja Fartecyja Fuerstenhoff.jpg|міні|300пкс|[[Слуцкая фартэцыя]], Максіміліян фон Фюрстэнгоф]]
'''Фартэцыя''', '''цьвердзь''' ('''крэпасьць'''{{Заўвага|Паводле гісторыка [[Міхась Ткачоў|М. Ткачова]], ужываньне слова «крэпасьць» датычна замкаў і местаў і, адпаведна, слова «крапасны» датычна абарончага дойлідзтва не адпавядаюць беларускай гістарычнай рэчаіснасьці і тэрміналёгіі: у XIV—XVII стагодзьдзях гэтыя словы ў сучасным іх разуменьні не ўжываліся ня толькі ў Вялікім Княстве Літоўскім, але і ў Маскоўскай дзяржаве<ref>Ткачоў М. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII—XVIII ст. — Менск: Навука і тэхніка, 1978. С. 43.</ref>.}}) — гэта комплекс узаемазьвязаных і ўзаемадапаўняльных умацаваньняў [[бастыён]]нага тыпу, прыстасаваных для ўжываньня вагняпальнай зброі.
 
Найлепшымі прыкладамі фартэцыяў на Беларусі зьяўляюцца комплексы бастыённых умацаваньняў [[Нясьвіская фартэцыя|Нясьвіжу]], [[Слуцкая фартэцыя|Слуцка]], [[Быхаўская фартэцыя|Быхава]] ці [[Менская фартэцыя|Менска]], увогуле ж у XVII—XVIII стагодзьдзях шмат буйных і сярэдніх гарадоў Беларусі мелі падобныя бастыённыя ўмацаваньні.
== Азначэньні ў замежных мовах ==
Слова фартэцыя паходзіць зь італьянскай мовы, дзе іх называюць называюць «Fortezza», у нямецкай — «Festung», у польскай — «twierdza» (бел. ''цьвердзь'') ці forteca. У расейскамоўнай традыцыі фартэцыі набылі назоў «крепость», што ў традыцыі абарончых збудаваньняў Расеі выглядае даволі слушна. Найлепшым прыкладам у гэтым выпадку будзе г.зв. [[Смаленская фартэцыя|Смаленская крэпасьць]], збудаваная ў пачатку XVII ст. У далейшым з распаўсюджаньнем бастыённай фартыфікацыі ў [[Маскоўскае княства|Маскоўскай дзяржаве]], фартэцыі перанялі назоў крэпасьць, зрэшты па сваіх грамадзка-палітычных функцыях яны былі падобныя: сымбалі цэнтралізаванай дзяржавы. У ХІХ ст. паняцьце «''крэпасьць''» прыйшло на тэрыторыю былога ВКЛ з узьвядзеньнем г.зв. крэпасьцяў у [[Берасьцейская крэпасьць|Берасьці]], [[Бабруйская фартэцыя|Бабруйску]], [[Ковенская фартэцыя|Коўне]] і інш. Па сутнасьці гэта былі тыя ж фартэцыі, толькі значна мадэрнізаваныя. Дзеля карысьці далейшай распрацоўкі праблематыкі фартыфікацыйнага мастацтва Беларусі і ВКЛ сутнасьць гэтых «крэпасьцяў» трэба разглядаць у межах агульнага пытаньня разьвіцьця фартэцыяў ва Ўсходняй Эўропе ўвогуле і ў Беларусі ў прыватнасьці.
 
== Заўвагі ==
{{Заўвагі}}
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Літаратура ==
* Ткачоў М. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII—XVIII ст. — Менск: Навука і тэхніка, 1978.
* Ткачоў М. А., Цярохін С. Ф. Ляхавіцкая фартэцыя // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1973. №1
 
== Вонкавыя спасылкі ==