Нікасія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія і (або) вікіфікацыя using AWB
Радок 68:
 
== Гісторыя ==
[[Файл:StNicosia sophia01-2017 img22 View from Shacolas Tower.jpg|міні|250пкс|зьлева|Былы [[Сабор Сьвятой Сафіі (Нікасія)|сабор сьв. Сафіі]], пераўтвораны ў XVI стагодзьдзі ў [[мячэт]] Сэлімэ, у турэцкім сэктары Нікасіі. На пярэднім пляне бачная падзяляльная лінія.]]
Сьляды першых пасяленцаў прасочваюцца з 3900 гадоў да н. э. Сам горад быў заснаваны каля [[XI стагодзьдзе да н. э.|XI]]—[[VII стагодзьдзе да н. э.|VII стагодзьдзяў да н. э.]] і быў названы Ледра, затым Леўкатэон; сучасная назва замацавалася за горадам прыкладна з [[XIII стагодзьдзя н. э.]] Места ўяўляла зь сябе старажытнагрэцкую горад-дзяржаву. У эліністычны пэрыяд, прыкладна ў [[330 да н. э.|330 годзе да н. э.]], горад страціў сваё значэньне і ператварыўся ў невялікую вёсачку. У [[965]] годзе бізантыйцы зрабілі горад цэнтрам тэмы Кіпр. У [[1191]] годзе ангельскі кароль-крыжак [[Рычард I|Рычард I Ільвінае Сэрца]] заваяваў горад і перадаў яго ў [[1192]] годзе [[Гі дэ Люзыньян]]у. Горад стаўся сталіцай [[Кіпрскае каралеўства|Кіпрскага каралеўства]]. Менавіта ў гэты пэрыяд ён атрымаў назву Нікасія. У [[1489]]—[[1571]] гадох горад знаходзіўся пад уладай [[Вэнэцыянская рэспубліка|вэнэцыянцаў]]. У [[1571]]—[[1878]] гады быў пад уладай туркаў. У [[1878]]—[[1960]] гадоў вярнуўся пад уладу ангельцаў. У [[1960]] годзе горад стаўся сталіцай незалежнай Рэспублікі Кіпр, якая была дзяржавай як грэцкай, гэтак і турэцкай абшчынаў краіны.