Уладзімер Сьвятаславіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 5:
 
== Да прыходу да ўлады ==
Сын князя Сьвятаслава Ігаравіча ад нараджэнкі гораду Любеч па імі Малуша, ключніцы княгіні Вольгі. Існуе позьні, магчыма, легендарны, аповед аб тым, што Ўладзімер нарадзіўся ў вёсцы Будуціна пад Уладзімерам, куды цяжарную Малушу саслала ўгневаная Вольга<ref>[https://drivewww.googleacademia.comedu/file30995065/dДиба_Юрій._Історично-географічний_контекст_літописного_повідомлення_про_народження_Володимира_Святославовича_локалізація_Будятиного_села Диба Ю. Історично-географічний контекст літописного повідомлення про народження князя Володимира Святославовича: Локалізація Будятиного села] /0B48fWGjQRwmCMUZnMm9kWGlaVDA/view?pref=2 Княжа доба. Історія і культура. Львів: Інститут українознавства ім. І. Крип'якевича НАН України.&pli=1nbsp;— Вип. VI.&nbsp;— С. 37-70</ref><ref>[https://www.academia.edu/31005154/Диба_Юрій._Батьківщина_святого_Володимира_Волинська_земля_у_подіях_X_століття_Міждисциплінарні_нариси_ранньої_історії_Руси-України_._-_Львів_Видавництво_Колір_ПРО_2014._-_484_с._іл._-_Серія_Невідома_давня_Україна_._-_1_St._Vladimir_Homeland_Volynian_land_in_the_events_of_X_century_ Диба Ю. Батьківщина святого Володимира: Волинська земля у подіях X століття] (Міждисциплінарні нариси ранньої історії Руси-України). &nbsp;— Львів: Видавництво «Колір ПРО», 2014. &nbsp;— 484  с.: іл. &nbsp;— (Серія «Невідома давня Україна». &nbsp;— 1)</ref><ref>[http://zbruc.eu/node/45585 Мицько І. Нові монографії про давню Україну]</ref>. Па летапісах, ён быў трэцім па старшынстве (пасьля Яраполка Сьвятаславіча і Алега Сьвятаславіча), але высоўвалася таксама гіпотэза, што ён быў другім (старэйшы за Алега), бо атрымаў ад бацькі пры ягоным сыходзе на вайну зь Бізантыяй у 970 году прэстыжны Ноўгарад, у то час як Алег здавольваўся Дрэўлянскай зямлёй з цэнтрам у Оўручы.
 
Неўзабаве пасьля згубы Сьвятаслава ў пачатку 972 г. успыхнула міжусобная вайна паміж ягонымі трыма сынамі. Храналёгія летапісу тут умоўная, але вядома, што на пачатковых этапах канфлікту Алег загінуў у барацьбе з кіеўскім князем Яраполкам, а наўгародзкі князь Уладзімер узяў Полацак, які перайшоў на бок Кіева, і сілком узяў у жонкі дачку мясцовага кіраўніка [[Рагнеда|Рагнеду]], пасватаную за Яраполка; бацька Рагнеды, Рагвалод Полацкі, быў забіты. Нарэшце, Уладзімер пры дапамозе варагаў захапіў Кіеў і заняў пасад здрадліва забітага ў Радзіне пад Кіевам Яраполка. Паводле «Памяці і хвалы князю Ўладзімеру» Якава Мніха гэта здарылася 11 чэрвеня 978 г. Старажытнарускія летапісы даюць дату 980; з шэрагу храналягічных меркаваньняў падаецца больш верагодным, што дата 978 правільная, а дата 980 атрыманая пры другаснай расстаноўцы гадавой сеткі ў летапісы шляхам няправільнага пералічэньня.