Лепель: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выява, стыль, дапаўненьне
д стыль
Радок 61:
 
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
[[Файл:Lepiel. Лепель (XVII).jpg|значак|245пкс|ПлянМапа Новага Лепеля, XVII ст.]]
 
Першы пісьмовы ўпамін пра Лепель датуецца 1439 годам. У гэты час на высьпе Лепельскага возера існавалі вёска і маёнтак ''Стары Лепель'', якія [[Міхал Жыгімонтавіч|Міхал]] [[Жыгімонт Кейстутавіч|Жыгімонтавіч]] падараваў [[Віцебск]]аму рымска-каталіцкаму касьцёлу. У 1503 годзе [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Аляксандар Казімеравіч|Аляксандар]] зацьвердзіў за Віцебскім касьцёлам дарунак Міхала Жыгімонтавіча, дадаўшы да яго Баравенскае войтаўства і вёскі [[Машчоны (Сеньненскі раён)|Машчоны]] ды Соржыцу. У 1541 годзе з згоды [[Папа Рымскі|Папы Рымскага]] вялікі князь [[Жыгімонт Стары]] далучыў Лепельскі маёнтак да [[Віленская катэдра|Віленскай катэдры]]. У [[Інфлянцкая вайна|Інфлянцкую вайну]] (1558—1582) на тэрыторыі маёнтку збудавалі [[Лепельскі замак|драўляны замак]]<ref>Януш І. Лепель // {{Літаратура/БелЭн|9к}} С. 206.</ref>.
Радок 80:
У 1821 годзе ў Лепелі адкрылася аптэка, у 1830 годзе — 4-клясная вучэльня. У 1833 годзе места моцна пацярпела ад пажару. У 1835 годзе складзены генэральны плян Лепеля, згодна зь якім места падзялялася на цэнтар і 26 кварталаў (у 1860 годзе гэты плян скарэктавалі, падзяліўшы Лепель на 30 кварталаў і 4 плошчы). У 1841—1844 гадох тут збудавалі мураваны праваслаўны сабор, у 1857—1876 гадох — касьцёл Сьвятога Казімера. 9 верасьня 1852 году места атрымала герб: «у чырвоным полі [[Пагоня]]»<ref>{{Літаратура/Геральдыка беларускіх местаў|к}} С. 183.</ref>. На 1864 год у месьце было 38 мураваных і 562 драўляныя дамы (паводле зьвестак на 1897 год — 10 мураваных і 800 драўляных); дзейнічалі 3 царквы, касьцёл, капліца, 4 сынагогі; працавалі піваварны і гарбарны заводы, 2 цагельні.
 
У 1893 годзе ў Лепелі адкрылася мэтэастанцыя, у 1902 годзе — настаўніцкая бібліятэка. У пачатку [[20 стагодзьдзе|ХХ ст.]] у месьце было 772 будынкі, дзейнічалі 12 дробных прадпрыемстваў, друкарня, 7 навучальных установаў, у тым ліку жаночая Марыінскач вучэльня; штогод праводзіліся 4 кірмашы. У [[Першая сусьветная вайна|Першую сусьветную вайну]] 15 сакавіка — 28 верасьня 1918 году Лепель займалі нямецкія войскі.
 
=== Найноўшы час ===
25 сакавіка 1918 году згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматай]] Лепель абвяшчаўся часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад [[БССР|Беларускай ССР]], аднак 16 студзеня Масква адабрала местаЛепель разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад [[РСФСР]]. З кастрычніку 1919 да 14 траўня 1920 году мясьцінаместа знаходзілася пад польскай уладай.
 
У 1924 годзе Лепель вярнуўся ў [[БССР]], дзе стаў цэнтрам раёну (у 1935—1938 гадох — цэнтар акругі). У 1925 годзе тут адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя. У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] з 3 ліпеня 1941 да 26 жніўня 1944 году Лепель знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.