Тамаш Жаброўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 4 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2479042 (translate me)
Радок 30:
Навучаўся ў Наваградзкім езуіцкім калегіюме, потым на філязофскім ([[1735]]—[[1738]]) і тэалягічным ([[1740]]—[[1744]]) факультэтах [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскага ўнівэрсытэту]]<ref name="pam">[[Алесь Госьцеў|А. Госцеў]]. Жаброўскі Тамаш // {{Літаратура/Памяць/Дзятлаўскі раён|к}}</ref>.
 
У [[1732]] уступіў у [[Ордэн езуітаў]], у [[1743]] высьвечаны на ксяндза. У [[1745]]—[[1746]] прафэсар рыторкі й паэтыкі ў [[Ілукшта|Ілукшце]] ([[Курляндзкае і Земгальскае герцагства|Курляндыя]]), у [[1746]] прэфэкт будовы ў [[Бабруйск]]у, у [[1746]]—[[1748]] прафэсар філязофіі й прэфэкт бурсы ў [[Крожы|Крожах]], у [[1748]]—[[1750]] міністар і прэфэкт будовы ў Вільні. У [[1750]]—[[1752]] вывучаў матэматыку, астраномію й архітэктуру ў [[Прага|Празе]] й [[Вена|Вене]]. У часе навучаньня ў Праскім унівэрсытэце слухаў лекцыі прафэсара I. Стэплінга, заснавальніка і кіраўніка Праскай астранамічнай абсэрваторыі.
 
Па вяртаньні ў [[1752]] зрабіўся прафэсарам Віленскай акадэміі, стварыў у ёй кабінэты (факультэты) матэматыкі й экспэрымэнтальнае фізыкі. Кіраваў катэдрай, выкладаў усе навукі матэматычнага цыклу, зь ягонай ініцыятывы ўнівэрсытэцкі курс матэматыкі пашырыўся да вышэйшай, займаўся ўдасканаленьнем вадзяных млыноў і ветракоў.