Касьцёл Сьвятой Марыі Магдалены і кляштар кармэлітаў (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пунктуацыя, стыль
д пунктуацыя
Радок 47:
'''Касьцёл Сьвятой Марыі Магдалены і кляштар кармэлітаў''' — помнік архітэктуры XVIII ст. у [[Менск]]у. Знаходзіўся ў [[Ракаўскае прадмесьце|Ракаўскім прадмесьці]] на [[Вуліца Ракаўская (Менск)|Ракаўскай вуліцы]]. Твор архітэктуры барока.
 
Комплекс складаўся з мураваных касьцёла і кляштарнага корпуса. У 2-й палове XIX ст. [[Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі|улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі касьцёл]] (паводле адной з вэрсіяў, на ягоным месцы цяпер стаіць Япархіяльная ўправа [[Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату|Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату]]<ref name="val">{{Літаратура/Менск. Стары і новы|к}} С. 38.</ref>), да нашых дзён захавалася адна з кляштарных пабудоваў (вуліца Ракаўская, 14)<ref>Гарбачоў Р. [http://www.gazetaby.com/index.php?sn_nid=20697&sn_cat=35 10 найстарэйшых будынкаў Мінска] паводле [[Уладзімер Дзянісаў|Уладзімера Дзянісава]] // «[[Салідарнасць]]», 17 красавіка 2009.</ref>.
 
== Гісторыя ==
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
У 1703 року (паводле іншых зьвестак, у 1677 або каля 1733 року [[Цеханавецкія]]<ref>{{Літаратура/Каталіцкія храмы на Беларусі (2001)|к}} С. 188.</ref>) стольнік і падстароста менскі [[Тэадор Антоні Ваньковіч]] заснаваў у Менску кляштар кармэлітаў. Ён ахвяраваў ордэну пляц на [[Вуліца Ракаўская (Менск)|вуліцы Юраўскай (Ракаўскай)]] і запісаў 9 тыс. злотых на маёнтку Глушынцаў (або Іслачы). У 1735 року Я. Турчыновіч-Сушыцкі ахвяраваў рэзыдэнцыі некалькі пляцаў з будынкамі. У 1738 року віленскі біскуп Міхал Зянковіч заснаваў пры кляштары брацтва Найсьвяцейшай Панны Марыі Шкаплернай<ref name="evkl">[[Уладзімер Дзянісаў|Дзянісаў У.]] Менскі кляштар кармелітаў // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 294.</ref>.
 
У 1750 року староства шатроўскі Т. Ваньковіч падараваў манахам 2 пляцы на вуліцы Юраўскай і фальварак [[Кальварыя (прадмесьце)|Доўгую Ніву (або Кальварыю)]] з цагельнямі, які меў 10 моргаў ворнай зямлі і комплекс жылых і гаспадарачых пабудоваў. Побач з фальваркам знаходзіліся кляштарныя могілкі з 36 капліцамі, якія ў 1795 року пераўтварыліся ў мескія парафіяльныя. У 1754 року ксёндз Т. Стацэвіч ахвяраваў 4 тыс. злотых на будаваньне [[Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Менск)|Кальварыйскага касьцёла]], пры якім з 1755 року пачало дзейнасьць брацтва Панскай Мукі<ref name="evkl"/>. Апроч таго, кляштару належалі некалькі пляцаў у месьце з камяніцамі і крамы на Рынку.