Інтэрнацыянальная вуліца (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д пунктуацыя
д →‎Гісторыя: артаграфія
Радок 42:
З XVI ст. заходняя частка вуліцы звалася ''Зборавай'' ад збудаванага на ёй у той жа час<ref name="УІ">[http://tsm.by/modules.php?name=Pages&page=96 Улица Интернациональная] {{ref-ru}}</ref> кальвінскага збору пры агульнай падтрымцы князя [[Мікалай Радзівіл «Чорны»|Мікалая Радзівіла «Чорнага»]] і фундацыяў менскіх заможных пратэстантаў. Гэтую назву яна захавала да 1866 году<ref name="УІ"/>.
 
У 1673 годзе тут збудавалі мураванымураваныя [[Касьцёл Сьвятога Войцеха і кляштар бэнэдыктынак (Менск)|касьцёл Сьвятога Войцеха й кляштар бэнэдыктынак]] у стылі віленскага барока. Да 1830-х гадоў вуліца ўпіралася ў земляны гарадзкі вал, які праходзіў па кірунку сучаснай [[Раманаўская Слабада|Раманаўскай Слабады]]. Калі вал зрылі, вуліца працягнулася ў [[Раманаўская Слабада|Раманаўскае прадмесьце]]. Па здушэньні [[Паўстаньне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў]] улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна адабралі касьцёл й кляштар бэнэдыктынак у каталікоў й перадалі [[Расейская праваслаўная царква|Расейскай праваслаўнай царкве]]. На іх базе адкрылі Праабражэнскі манастыр. У 1872 годзе пачалася перабудова барочнага комплексу ў [[Псэўдарускі стыль|псэўдарускім стылі]]. З мэтай [[Маскалізацыя Беларусі|маскалізацыі]] ў 1866 годзе вуліцу перайменавалі ў '''Турэмную''', бо яна ішла да турэмнага замка, а ў 1882 годзе зноў перайменавалі — у ''Праабражэнскую''<ref name="baj">{{Навіна|аўтар=[[Іван Сацукевіч]]|загаловак=Тапанімія вуліцаў і плошчаў Менска ў XIX — пачатку XX ст.|спасылка=http://bk.baj.by/lekcyji/historyja/sacukievicz_01.htm|выдавец=[[Беларускі калегіюм]]|дата публікацыі=|дата доступу=27 жніўня 2013}}</ref>. У 1899 годзе ў раёне турмы адкрылася жаночая ўрадавая гімназія, у якой пазьней навучалася [[Стэфанія Станюта]]. Праабражэнская была адной з цэнтральных вуліцаў губэрнскага Менску<ref name="УІ"/>. Даўжыня вуліцы ад Губэрнатарскай да Нова-Раманаўскай складала 175 сажняў (367,5 мэтры). Гэтая вуліца была брукаванай, мела тратуары й вячэрняе асьвятленьне. Забудоўваць яе можна было толькі камяніцамі. Частка Інтэрнацыянальнай ад Гарадзкога Валу да сучаснай вуліцы Леніна зьяўляецца адной з самых старых вуліцаў Менску<ref name="УІ"/>.
 
Усходняя частка вуліцы першапачаткова называлася ''Валоцкай''. На скрыжаваньні з вуліцай Зыбіцкай знаходзілася мясцовасьць, якую называлі Валокамі Полацкімі, да яе з цэнтру й вяла вуліца Валоцкая. Паводле меркаваньня некаторых гісторыкаў, туды полацкія купцы маглі цягнуць «[[волак]]ам» па [[Сьвіслач (басэйн Дняпра)|Сьвіслачы]] ладзьдзі са сваім таварам, бо рака не заўсёды была паўнаводнай. Па здушэньні паўстаньня ў 1866 годзе расейскія ўлады перайменавалі Валоцкую ў '''Хрышчэнскую'''<ref name="baj"/>.