Розьніца паміж вэрсіямі «Іван Ціхан»

69 байтаў выдалена ,  3 гады таму
д
(катэгорыі)
{{АГ-мэдаль|Срэбра|Летнія|2016|[[Лёгкая атлетыка на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году|Кіданьне молата]]}}
{{АГ-ніз}}
'''Іва́н Рыго́равіч Ці́хан''' (нарадзіўся [[24 ліпеня]] [[1976]] году) — беларускі лёгкаатлет, кідальнік [[молат]]а, трохразовы чэмпіён сьвету ([[2003]], [[2005]], [[2007]]), бронзавы прызэр [[Летнія Алімпійскія гульні 2008 году|Алімпійскіх гульняў у Пэкіне]] (2008). На [[Летнія Алімпійскія гульні 2004 году|Алімпійскіх гульнях у Атэнах]] у 2004 году заняў другое месца, але ў 2012 годзе быў пазбаўлены яго праз допінг, які быў выяўлены пры пераправерцы пробаў 2004 году. Срэбраны прызэр [[Летнія Алімпійскія гульні 2016 году|Алімпійскіх гульняў 2016 году]].
 
== Біяграфія ==
 
=== Хроніка ===
Першы раз Іван Ціхан стаў чэмпіёнам сьвету ў кіданьні молата ў жніўні [[2003]] году на чэмпіянаце сьвету ў [[Парыж]]ы, кінуўшы молат на адлегласьць 83 мэтры 3 сантымэтры.
 
У [[2005]] годзе ў [[Хэльсынкі]] заваяваў першы залаты мэдаль для Беларусі. Першыя дзьве спробы Ціхана былі няўдалыя, і ён быў на валаску ад вылёту зь фінальнай часткі спаборніцтва, але пасьля вельмі няпэўнага пачатку ён прачнуўся, і разам з другім беларусам [[Вадзім Дзевятоўскі|Вадзімам Дзевятоўскім]] яны паказалі вынікі, якія сталі недасягальнымі для іншых удзельнікаў. Іван Ціхан усталяваў новы рэкорд чэмпіянатаў сьвету, кінуўшы молат на 83,89 мэтры. Вадзім Дзевятоўскі заваяваў срэбны мэдаль, з вынікам 82,60 мэтры.
 
Іван Ціхан — чэмпіён Беларусі 2005 году. На гэтым чэмпіянаце Беларусі Іван Ціхан усталяваў нацыянальны рэкорд Беларусі 86,73 мэтры, што ўсяго на адзін сантымэтар горш за сусьветны рэкорд савецкага атлета [[Юры Сядых|Юрыя Сядых]], усталяванага ў [[1986]] годзе, то бок яшчэ да наступленьня эры татальнай барацьбы з [[допінг]]ам.
 
На Алімпійскіх гульнях у Атэнах Іван Ціхан заваяваў срэбны мэдаль.
 
У [[2006]] годзе ў [[Гётэборг]]у Ціхан выйграў эўрапейскае першынство, а ў [[2007]] годзе на чэмпіянаце сьвету ў [[Осака|Осацы]] з вынікам 83,63 мэтру ў трэці раз стаў чэмпіёнам сьвету.
 
=== Дыскваліфікацыя ===
[[11 сьнежня]] [[2008]] году выканкам [[Міжнародны алімпійскі камітэт|Міжнароднага алімпійскага камітэту]] прыняў рашэньне аб дыскваліфікацыі Івана Ціхана на два гады, а заваяваны ім на Алімпійскіх гульнях у Пэкіне бронзавы мэдаль будзе перададзены [[Коджы Мурафушы]].
 
Спартовец абвінавачаны ва ўжываньні забароненага стымулятара [[тэстастэрон]]у. Рашэньне МАК тычыцца выключна Алімпійскіх гульняў, дыскваліфікацыйныя санкцыі ў стаўленьні спартоўца таксама павінны вынесьці міжнародная і нацыянальная фэдэрацыі лёгкай атлетыкі.
 
Аб наяўных у допінг-службаў падазронах у стаўленьні беларускага атлета стала вядома ў пачатку верасьня. Допінг-спроба Ціхана, якую тую здаў [[17 жніўня]] адразу пасьля алімпійскага фіналу ў кіданьні молата, дала станоўчы вынік на [[тэстастэрон]]. [[21 верасьня]] спартовец на працягу трох гадзін даваў тлумачэньні на паседжаньні дысцыплінарнай камісіі, якое адбылося ў [[ЛазанаЛязана|ЛазанеЛязане]].
 
[[16 кастрычніка]] 2008 году беларускі бок прадставіла свае тлумачэньні ў Дысцыплінарную камісію МАК. Уласнае расьсьледаваньне правёў і НАК Беларусі, вынікі якога таксама былі адпраўленыя ў МАК. У прадстаўленых у МАК дакумэнтах утрымоўваецца інфармацыя, якая падвяргае вынікі аналізу спробы сумневу. Беларускі бок настойвае на тым, што аналіз спробы праходзіў з парушэньнем рэглямэнту. Па словах [[Мікалай Кручынскі|Мікалая Кручынскага]], беларускі бок мае намер падаць адзоў на рашэньне МАК, а пры неабходнасьці зьвярнуцца і ў Спартовы арбітражны суд.
 
[[10 чэрвеня]] [[2010]] году Спартовы арбітражны суд прыняў рашэньне на карысьць Ціхана і Дзевятоўскага і вярнуў ім алімпійскія мэдалі<ref>[http://www.pressball.by/lenta.php?p=1&id=71097 Олимпиада. Тихон и Девятовский одержали победу в Лозанне]{{Ref-ru}} «[[Прессбол]]», 10 чэрвеня 2010</ref>.
 
У жніўні 2012 году перад [[Летнія Алімпійскія гульні 2012 году|Алімпійскімі гульнямі ў Лёндане]] быў дыскваліфікаваны на 2 гады за ўжываньне допінгу ў часе [[Летнія Алімпійскія гульні 2004 году|Алімпійскіх гульняў 2004 году]] і чэмпіянату сьвету 2005 году<ref>[http://www.pressball.by/news/summer/164637 Иван Тихон дисквалифицирован за положительную пробу 2005 года]{{Ref-ru}}</ref>. У красавіку 2014 году Міжнародная фэдэрацыя лёгкай атлетыкі анулявала ўсе вынікі Ціхана ў пэрыяд з 22 жніўня 2004 году да 21 жніўня 2006 году, сярод іх другое месца на [[Летнія Алімпійскія гульні 2004 году|Алімпіядзе 2004 году]] і першае месца на чэмпіянаце сьвету 2005 году<ref>[http://www.iaaf.org/news/iaaf-news/ivan-tikhon-nadzeya-ostapchuk-results-annulle Revision of results following sanctions of Tsikhan and Ostapchuk]{{Ref-en}}</ref>.
 
На [[Летнія Алімпійскія гульні 2016 году|Алімпійскіх гульняў 2016 году]] здабыў срэбраны мэдаль, кінуўшы снарад на 77,79 м<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=175703 Іван Ціхан — срэбра! Пяць фактаў пра слонімскага волата], Наша Ніва, 20.08.2016</ref>.
 
== Асабістыя зьвесткі ==
26 793

зьмены