Адкрыць галоўнае мэню

Зьмены

д
'''Амэрыканскі даляр''', '''даляр ЗША''' ([[код валюты]]: '''USD''') — гэта афіцыйная [[валюта (фінансы)|валюта]] [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|Злучаных Штатаў Амэрыкі]]. Звычайна ён таксама абрывіюецца знакамітым значкам '''$''', альбо '''US$''', каб адрозьніць ад іншых валютаў з назваю «даляр». Амэрыканскі даляр дзеліцца на 100 [[цэнт]]аў (скарачэньне — ¢). У абароце ёсьць манэты наміналам у 1, 5, 10, 25 і 50 цэнтаў і 1 даляр, а таксама банкноты наміналам у 1, 2, 5, 10, 20, 50 і 100 даляраў.
 
На сёньняшні дзень даляр ЗША — найбольш распаўсюджаная і часта выкарыстаная валюта ў сусьветнай эканоміцы. У некаторых краінах даляр уведзены ў якасьці афіцыйнай валюты, амаль усе ўрады захоўваюць частку ці ўсе золата-валютныя рэзэрвы ў амэрыканскіх далярах. На [[2005]] год у сьвеце ў звароце было 760 мільярдаў даляраў, зь якіх толькі адна траціна прыходзілася на Злучаныя Штаты Амэрыкі. За дзесяць гадоў з [[1995]] году гэтая лічба вырасла ўдвая.
 
== Гісторыя ==
Назва даляру ЗША паходзіць ад [[Гішпанія|гішпанскай]] срэбнай манэты ў 8 рэаляў, што важыла адну вунцыю. Манэта была вельмі папулярнаю сярод амэрыканскіх каляністаў, якія называлі яе «гішпанскім далярам», назва якога пайшла ад нямецкай манэты падобнага памеру і вагі — [[талер]]а.
 
З [[1775]] году ў амэрыканскіх штатах пачала выпускацца «кантынэнтальная валюта», дэнамінаваная ў «гішпанскіх далярах» і ў валютах асобных штатаў. Кантытэнтальны даляр цярпеў моцную інфляцыю і быў заменены на срэбны даляр па курсе 1 срэбны даляр = 1000 кантынэнтальных даляраў. Даляр быў абвешчаны афіцыйнаю валютай Амэрыкі Кангрэсам канфэдэрацыі Злучаных Штатаў [[6 ліпеня]] [[1785]] году. Першыя даляравыя манэты былі выпушчаныя Манэтным дваром ЗША пасьля вайны за незалежнасьць. Пэўны час гішпанскія і амэрыканскія срэбныя даляры хадзілі паралельна ў краіне. Гішпанскія срэбныя манэты, гэтак жа як і [[мэксыканскае пэса]], заставаліся законным плацёжным сродкам да [[1857]] году. Таксама распаўсюджанымі грашовымі сродкамі былі розныя валюты ангельскіх калёніяў і лёэвэндаальдэр ({{мова-nl|leeuwendaalder|скарочана}} — «ільвіныя талеры»), які быў папулярным сродкам ў галяндзкіх Новых Нідэрляндаў (тэрыторыя сучаснага [[Нью-Ёрк]]у). Лёэвэндаальдэр, дарэчы, меў абарачэньне сярод ангельскамоўных штатаў у [[17 стагодзьдзе|XVII]] і пачатку [[18 стагодзьдзе|XVIII стагодзьдзя]]. Афіцыйна даляр ЗША быў створаны ў адпаведнасьці з прынятай [[Канстытуцыя ЗША|Канстытуцыяй]], ён вызначаецца Манэтным Актам ад [[1792]] году.
 
Пасьля [[Першая сусьветная вайна|Першай]] і [[Другая сусьветная вайна|Другой]] сусьветных войнаў ЗША ператварыліся ў вядучую эканоміку сьвету. Адпаведна, амэрыканскі даляр здабыў сваю сучасную вагу ў якасьці сусьветнай валюты.
* [[Эквадор]] (2000)
* [[Сальвадор]] (2001)
* [[Усходні Тымор]] (2000)
 
Таксама ў якасьці нацыянальнай валюты амэрыканскі даляр мае хаджэньне ў былых амэрыканскіх пратэктаратах у [[Ціхі акіян|Ціхім акіяне]], якія ня сталі ўводзіць уласныя нацыянальныя валюты пасьля атрыманьня незалежнасьці:
 
[[Панама]] таксама выкарыстоўвае даляр ЗША з 1904 году, хаця мае і ўласную валюту. Дзьве [[Вялікабрытанія|брытанскія]] залежныя тэрыторыі таксама выкарыстоўваюць амэрыканскі даляр:
* [[Брытанскія Віргінскія астравы]] (з [[1959]])
* [[Тэркс і Кэйкас]] ([[1973]])
 
Валюты некаторых краінаў прывязаныя да даляру ЗША па пэўным курсе:
* [[Лібан]] — 1:1500
 
[[Аргентына]] ўжывала фіксаваны абменны курс [[Аргентынскі пэса|пэса]] да даляру як 1:1 з 1991 па 2002 год. Да амэрыканскага даляру быў з [[1983]] году прымацаваны курс [[Ганконг|Ганконскага]] [[Ганконскі даляр|даляру]] як HK$7,8/USD. Курс [[Макаоанская патака|патакі]], валюты [[Макао]], быў прымацаваны да курсу ганконскага даляру як MOP1,03/HKD, і такім чынам празь ягонае пасярэдніцтва таксама быў прымацаваны да даляру ЗША. Валюты некаторых краінаў [[Пэрсыдзкая затока|Пэрсыдзкай затокі]], як [[Саудаўская Арабія|Саудаўскае Арабіі]] і [[Кувэйт]]у, прымацаваныя да даляру з той прычыны, што даляр пераважна выкарыстоўваецца ў міжнародным гандлю [[нафта]]ю.
 
[[Кітай]]скі юань [[рэнмінбі]] нефармальна быў прымацаваны да даляру ў сярэдзіне [[1990-я|1990-х]] гадоў па курсе Y8,28/USD. Аналягічна, [[Малайзія]] прымацавала свой [[рынгіт]] да даляру па курсе RM3,8/USD у 1997. [[21 ліпеня]] [[2005]] году абедзьве краіны замянілі прывязку да даляру прывязкаю да кошыка валютаў.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
23 324

зьмены