Джон Дос Пасас: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 39:
Раманы ''«Прыгоды маладога чалавека»'' (''Adventures of а Young Man'', 1939), ''«Першы нумар»'' (''Number One'', 1943) і ''«Вялікая задума»'' (''The Grand Design'', 1949) склалі другую трылёгію Дос Пасаса, якая выйшла ў 1952 годзе асобнай кнігай пад назвай ''«Акруга Калюмбія»'' (''District of Columbia''). Яму належаць яшчэ некалькі раманаў, у тым ліку ''«Як найлягчэй атрымаць посьпех»'' (''Most Likely to Succeed'', 1954) і ''«У сярэдзіне стагодзьдзя»'' (''Midcentury'', 1961), зборнік вершаў ''«Каляска на прывязі»'' (''A Pushcart at the Curb'', 1922); п’есы ''«Сьмяцяр»'' (''The Garbage Man'', 1926), ''«Авіякампанія»'' (''Airways, Inc''., 1929) і ''«На вышынях посьпеху»'' (''Fortune Heights'', 1934); кнігі падарожных нататак ''«Расінант зноў у дарозе»'' (''Rossinante to the Road Again'', 1922), ''«Усходні экспрэс»'' (''Orient Express'', 1927), ''«Ва ўсіх краях»'' (''In All Countries'', 1934), ''«З вайны на вайну»'' (''Journey Between Wars'', 1938); і два зборнікі сацыялягічных артыкулаў — ''«На чым мы стаім»'' (''The Ground We Stand On'', 1941) і ''«Стан краіны»'' (''State of Nation'', 1944). У ліку яго апошніх твораў — ''«Вайна містэра Ўілсана»'' (''Mr. Wilson’s War'', 1962) і ''«Лепшыя часы»'' (''The Best Times'', 1967).
 
З 1942 па 1945 год Дос Пасас працаваў журналістам, высьвятляючы падзеі Другой сусьветнай вайны. Ў 1947 годзе ён быў абраны сябрам Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры, і ў тым жа годзе ў аўтакатастрофе загінула ягоная жонка Кэтрын Сьміт, а сам ён асьлеп на адно вока. ІхніІхны шлюб быў бязьдзетным, і пазьней (у 1949 годзе) Дос Пасас ажаніўся з Элізабэт Хемлін Холдрыдж (1909—1998), зь якой меў дачку Люсі Хемлін Дос Пасас (нар. у 1950).
 
Памёр Джон Дос Пасас у Балтымары 28 верасьня 1970 году.
Радок 50:
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чыкага]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Гарвардзкага ўнівэрсытэту]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў БалтыморыБалтымары]]
[[Катэгорыя:Літаратары-мадэрністы]]