Беларусы ў Летуве: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
Радок 16:
 
[[Файл:Belarusians 1903.jpg|значак|350пкс|Этнаграфічная мапа [[Яўхім Карскі|Я. Ф. Карскага]], 1903.]]
Паводле перапісу 1897 року беларусы складалі большасьць насельніцтва Віленскай губэрні. У пачатку XX стагодзьдзя дзейнічалі [[Беларускае выдавецкае таварыства]] (працягвала дзейнасьць у 1919—30), [[Беларускі музычна-драматычны гурток у Вільні]], [[Беларускі настаўніцкі саюз]], выдаваліся газэты «[[Наша доля (1906)|Наша доля]]» і «[[Наша ніва (1906)|Наша ніва]]». 12 лютага 1910 у клюбе чыгуначнікаў адбылася [[Першая беларуская вечарынка ў Вільні]]. У I сусьветную вайну, пасьля акупацыі нямецкімі войскамі, у Вільні ў 1915 быў арганізаваны [[Беларускі клюб (Вільня)|Беларускі клюб]]. 3 абвяшчэньнем незалежнасьці Летувы (люты 1918) дзейнасьць беларускіх арганізацыйарганізацыяў каардынавала [[Віленская беларуская рада]], прадстаўнікі якой увайшлі ў [[Летувіская Тарыба|Тарыбу]]. У сьнежні 1918 у Вільні знаходзіўся [[Урад БНР|ўрад БНР]].
 
У кастрычніку 1920 войскі польскага генэрала [[Л. Жалігоўскі|Л. Жалігоўскага]] захапілі Вільню, была абвешчаная [[Сярэдняя Літва]]. 9 кастрычніка 1920 у Вільні на нарадзе беларускіх дзеячоў, у якой прынялі ўдзел [[Браніслаў Тарашкевіч]], [[Вацлаў Іваноўскі]], [[Антон Луцкевіч]] і інш., было вырашана выкарыстаць спрыяльныя палітычныя абставіны для разьвіцьця беларускай адукацыі і асьветы. У 1921 А. Луцкевіч стварае [[Беларускі музэй у Вільні|Беларускі музэй]] імя [[Іван Луцкевіч|Івана Луцкевіча]]. На прапанову ўрада Б. Тарашкевіч заняў пасаду старэйшага рэфэрэнта ў Дэпартамэнце асьветы. У 1921 зь ініцыятывы Б. Тарашкевіча створанае [[Таварыства беларускай школы]].
Радок 26:
Нямала беларусаў пераехала ў Летуву ўжо за савецкім часам, пасьля Другой сусьветнай вайны. 3 1945 у Летуву па вярбоўцы, на новабудоўлі і інш. прыбывалі беларусы з БССР. Іхная колькасьць павялічылася, аднак арганізаванага нацыянальнага жыцьця яны практычна ня мелі. У Вільні працягвалі сваю дзейнасьць [[П. Сергіевіч]], [[З. Верас]], [[Л. Луцкевіч]], [[Я. Шутовіч]] і інш.
 
Актывізацыя грамадзкага жыцьця беларусаў пачалася ў часы лібэралізацыі ў СССР (2-я палова 1980-х), калі ўзьнік шэраг беларускіх культурна-асьветных арганізацыйарганізацыяў. У 1988 [[Зоська Верас]] разам зь [[Лявон Луцкевіч|Лявонам Луцкевічам]], сынам [[Антон Луцкевіч|Антона Луцкевіча]], утварылі спачатку клюб «[[Сябрына (Вільня)|Сябрына]]», а 4 лютага 1989 року было заснаванае [[Таварыства беларускай культуры ў Летуве]]<ref name="tut161897">{{Спасылка|аўтар = Кастусь Лашкевіч.|прозьвішча = Лашкевіч|імя = Кастусь|аўтарlink = |суаўтары = |дата публікацыі = 23 лютага 2010|url = https://news.tut.by/society/161897.html|загаловак = Лідэр беларусаў Летувы: «Мы стаім ніжэй за цыганоў»|фармат = |назва праекту = Грамадзтва|выдавец = [[TUT.BY]]|дата доступу = 17 студзеня 2017|мова = |камэнтар = }}</ref>. У чэрвені 1989 року ў Вільні адбыўся ўстаночы сход [[БНФ|Беларускага народнага фронту «Адраджэньне»]].
 
3 1989 трансьлююцца беларускія перадачы на дзяржаўным радыё і тэлебачаньні. Пэўны час зь Вільні для беларусаў вяшчала незалежная беларускамоўная радыёстанцыя «Балтыйскія хвалі»<ref>{{Спасылка|аўтар = |прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |суаўтары = |дата публікацыі = |url = http://www.belhistory.com/letuwa_now.shtml|загаловак = Беларусы ў сучаснай Летуве|фармат = |назва праекту = Belhistory.com|выдавец = |дата доступу = 17 студзеня 2017|мова = |камэнтар = }}</ref>.
Радок 59:
== Грамадзкія арганізацыі ==
[[Файл:F.Skaryna school Vilnius.JPG|значак|Беларуская сярэдняя школа імя Ф. Скарыны ў Вільні]]
У дадзены момант у Аб’яднаньне грамадзкіх арганізацыйарганізацыяў беларусаў у Летуве, прэзыдэнтам якой зьяўляецца У. Вайніцкі, уваходзяць 19 арганізацыйарганізацыяў. Іхняя мэта, як і любых іншых утварэнняўутварэньняў нацыянальных меншасьцяў, — захаваньне беларускай культуры, традыцый, звычаяў, беларускай мовы. Пад непасрэдным кантролем Аб’яднаньня ў Вільні працуе беларуская школа імя Францішка Скарыны з дванаццацігадовым навучаньнем, дзе многія прадметы выкладаюцца на роднай мове. Адкрытая беларуская нядзельная школа ў Клайпедзе, у [[Вісагіня|Вісагіні]] функцыянуе беларускі культурны цэнтар.
 
У Вільні дзейнічае заснаваны ў Беларусі [[Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт]].
 
== Крыніцы ==
{{зноскіКрыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==