Розьніца паміж вэрсіямі «Канстанты Рамуальд Будкевіч»

д
афармленьне
д (афармленьне)
|апісаньне = Канстанты Рамуальд Будкевіч
|род дзейнасьці = каталіцкі сьвятар
|дата нараджэньня = {{Нарадзіўся|19 чэрвеня |6|1867}}
|месца нараджэньня = сядзіба Зубры пад [[Краслава]]й (сёньня — [[Латвія]])
|дата сьмерці = ноч з 31 сакавіка на 1 красавіка 1923 (55 гадоў)
|месца сьмерці = [[Масква]]
}}
 
== Сям'я й адукацыя ==
З шматдзетнай шляхецкай сям’і Юльляна й Марыі з [[Баркоўскія|Баркоўскіх]] [[Будкевічы|Будкевічаў]]. Бацька працаваў лясьнічым. Вучыўся ў прыватнай прагімназіі ў [[Кельцэ|Кельцах]], скончыў пяць клясаў гімназіі ў [[Люблін]]е, Рымска-каталіцкую духоўную сэмінарыю ў [[Санкт-Пецярбург]]у ([[1890]]), Імпэратарскую Рымска-каталіцкую духоўную акадэмію ў Пецярбургу са ступеньню [[Кандыдат навук|кандыдата]] [[Багаслоўе|багаслоўя]] ([[1893]]).
 
З шматдзетнай шляхецкай сям’і Юльляна й Марыі з [[Баркоўскія|Баркоўскіх]] [[Будкевічы|Будкевічаў]]. Бацька працаваў лясьнічым. Вучыўся ў прыватнай прагімназіі ў [[Кельцэ|Кельцах]], скончыў пяць клясаў гімназіі ў [[Люблін]]е, Рымска-каталіцкую духоўную сэмінарыю ў [[Санкт-Пецярбург]]у ([[1890]]), Імпэратарскую Рымска-каталіцкую духоўную акадэмію ў Пецярбургу са ступеньню [[Кандыдат навук|кандыдата]] [[Багаслоўе|багаслоўя]] ([[1893]]).
 
== Дзейнасьць ==
 
Сьвятар ад 26 верасьня 1893. Ад 5 лютага 1894 [[вікарый]] у парафіі Сьвятой Троіцы ў [[Пскоў|Псков]]е і законанавучальнік. Ад 11 кастрычніка 1896 вікарый у парафіі сьвятога Антонія ў [[Віцебск]]у і законанавучальнік. Ад 8 кастрычніка 1903 вікарый [[Касьцёл сьвятой Кацярыны (Санкт-Пецярбург)|парафіі сьвятой Кацярыны]] у Пецярбургу, які налічваў у то час 30 тысячаў вернікаў. Ад 13 студзеня 1904 намесьнік [[плябан]]а, ад 5 верасьня 1905 — плябан гэтае парафіі.
 
Выявіў сябе энэргічным касьцёльным дзеячам. У бытнасьць яго плябанам у касьцёле сьв. Кацярыны адбыліся два рамонты (у 1907 і 1911). Здолеў падвысіць прыбыткі ад прыналежнае да парафіі маёмасьці, якія ішлі ў асноўным на ўтрыманьне і пашырэньне парафіяльных навучальных установаў (у 1907 былі заснаваныя тры элемэнтарныя школы, чатырохклясная прафэсійная школа для падрыхтоўкі сельскіх настаўніц). Займаўся падвышэньнем узроўняузроўню адукацыі ў парафіяльных мужчынскай і жаночай гімназіях. У 1907 была заснаваная пазыкаашчадная каса для тых, хто працаваў у вучэбных установах. Пры храме функцыянавалі Хата рамёстваў, танная сталовая, ствараліся кружкі самаадукацыі для самых бедных. Значную ўвагу Будкевіч надаваў дабрачынным праектам, прыцягваючы вернікаў да іх рэалізацыі. Актыўна ўдзельнічаў у працы спартовага таварыства «Польскі Сакол».
 
З 1908, адначасова з пасадай плябана парафіі, займаў пасаду дэкана пецярбурскага дэканату, які да 1914 налічваў 18 парафіяў, 13 філійных каьцёлаў, 10 капліц і 101 330 вернікаў. З 31 траўня 1910 — ганаровы [[канонік]].
 
Падчас [[Першая сусьветная вайна|Першае сусьветнае вайны]] быў віцэ-старшынём, а затым старшынём Таварыства дапамогі ахвярам вайны, падтрымліваў дзейнасьць Польскага грамадзянскага камітэту, які дапамагаў уцекачам-палякам, выдаваў штотыднёвік "«[[Czytania Niedzielne]]"». З 1917 актыўна ўдзельнічаў у дзейнасьці Грамадзкага камітэту (затым — Грамадзкае рады) сьвятароў пры архідыяцэзіяльным кіраваньні. З 7 чэрвеня 1918 — [[прэлат Яго Эксэленцыі]].
 
Пасьля зачыненьня парафіяльных навучальных установаў арганізаваў таемныя курсы, якія настаўнікі ладзілі на кватэрах. Выступіў зь ініцыятывай стварэньня архідыяцэзіяльнага Таварыства каталіцкіх бацькоў і выхавальнікаў з мэтай клопату аб дзецях каталікоў і стварэньні дзеляў рэлігійных школаў, аднак савецкія ўлады адмовіліся дазволіць функцыянаваньне гэтае арганізацыі. Узначальваў Камісію па арганізацыі забесьпячэньня курыі сродкамі да існаваньня, якая займалася зборам ахвяраваньняў на ўтрыманьне дыяцэзіяльных установаў і духоўнай сэмінарыі. Пасьля зачыненьня сэмінарыі чытаў лекцыі ў таемнай сэмінарыі, рэктарам якой быў [[Антоні Малецкі]].
 
== Судовы працэс і згуба ==
 
У 1922 Будкевіч быў дапытаны па справе каталіцкага духавенства Петраграда, абвінавачанага ў стварэньні антысавецкае, контррэвалюцыйнае арганізацыі з мэтай процідзеяньня дэкрэту аб аддзяленьні царквы ад дзяржавы і інструкцыі аб парадку правядзеньня ў жыцьцё гэтага дэкрэту. У чаканьні судовага працэсу знаходзіўся пад падпіскай аб нявыязьдзе. Ізноў адмовіўся пакінуць Петраград, нягледзячы на відавочную небясьпеку для яго жыцьця, не жадаючы сваімі ўцёкамі пашкодзіць інтэрасам каталіцкіх сьвятароў і вернікаў, якія заставаліся ў Расеі.
 
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Будкевіч, Канстанты Рамуальд}}
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 19 чэрвеня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1867 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Латвіі]]
[[Катэгорыя:Каталіцкія сьвятары]]
159 567

зьменаў