Розьніца паміж вэрсіямі «Сьвятая (гара)»

няма апісаньня зьменаў
(стыль)
Назва гары, відаць, паходзіць з дахрысьціянскіх часоў, калі на ёй знаходзілася паганскае [[капішча]]. Паводле мясцовага паданьня, разьмешчаная на гары вёска [[Скірмунтава]] атрымала сваю назву ў гонар беларускага асілка «Скірмуня», што здабыў перамогу ў бітве з татарамі.
 
У першай палове XX ст. па прыходзе савецкай улады тэрыторыя гары апынулася ў складзе мэханізаванага двара саўгасу «Камсамолец». У часы сталінскіх рэпрэсіяў, якія праводзілі супрацоўнікі НКУС пад лёзунгамі барацьбы з шпіёнамі-здраднікамі і варожымі элемэнтамі, у пагранічнай зоне (за шэсьць кілямэтраў ад граніцы міжваеннай [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]]) многіх жыхароў вёскі Скірмунтава выслалі на [[Салаўкі]] і ў [[Сыбір]], ніхто зь іх не вярнуўся<ref>Михайлов С. [http://www.expressnews.by/146.html Станет ли Дзержинская гора Святой?] // «[[Экспресс Новости]]», 8 ліпеня 2004 г.</ref>. У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] 30 ліпеня 1943 году фашысцкіянацысцкія карнікі ўшчэнт спалілі вёску Скірмунтава разам з 140 мірнымі жыхарамі.
 
У 1958 годзе бальшавікі перайменавалі Сьвятую гару ў «Дзяржынскую» ў гонар савецкага партыйнага дзеяча, аднаго з арганізатараў «чырвонага тэрору»<ref>Процька Т. [http://www.svaboda.org/content/article/790270.html «На сумленьні Дзяржынскага шмат расстраляных людзей»] // [[Радыё Свабода]], 22 сьнежня 2004 г.</ref> — [[Фэлікс Дзяржынскі|Фэлікса Дзяржынскага]].