Фэдэральная рада беларускіх арганізацыяў у Аўстраліі: розьніца паміж вэрсіямі
Stary Jolup (гутаркі | унёсак) |
(Розьніцы няма)
|
Вэрсія ад 23:59, 12 студзеня 2017
Фэдэральная рада беларускіх арганізацый Аўстраліі (ФРБАА) — агульнааўстралійскі беларускі прадстаўнічы орган.
Гісторыя
ФРБАА створана ў 31 сьнежня 1976 — 3 студзеня 1977 гг. на 1-й сустрэчы беларусаў Аўстраліі ў Мэльбурне з мэтай каардынацыі дзеяньняў беларускіх арганізацый у Аўстраліі і рэпрэзэнтацыі беларусаў у аўстралійскім грамадзтве і для беларускіх арганізацый у іншых краінах. Рабочы орган — Выканаўчы камітэт.
На 2-й сустрэчы 29 сьнежня 1977 — 2 студзеня 1978 гг. у Сыднэі Выканаўчы камітэт пераабраны ў складзе: старшыня Міхась Зуй, намесьнік старшыні і скарбнік Уладзімір Сідлярэвіч, сакратар Міхась Лужынскі. У склад Рады ўвайшлі 11 арганізацый:
- Беларускае аб'яднаньне ў Новым Паўднёвым Уэльсе
- Беларускі цэнтральны камітэт у Вікторыі
- Беларускі культурна-грамадзкі клюб
- Беларускае аб'яднаньне ў Аўстраліі
- Каапэратыў Беларускага дому ў Мэльбурне
- парафія БАПЦ у Адэляйдзе
- Беларускі радыёвы камітэт у Сіднеі
- Беларускі жаночы камітэт у Вікторыі
- Беларускае аб'яднаньне ў Паўднёвай Аўстраліі
- Беларускі вызваленчы фронт
- Беларуска-аўстралійскае аб'яднаньне ў Новым Паўднёвым Уэльсе
На 3-й сустрэчы 5 — 9 студзеня 1979 г. у Адэляйдзе з Рады выйшлі Беларускае аб'яднаньне ў Аўстраліі (яго кіраўнік Міхась Зуй сышоў з пасады старшыні Выканаўчага камітэта), Беларуска-аўстралійскае незалежнае аб'яднаньне ў Новым Паўднёвым Уэльсе, Беларускі вызваленчы фронт і Беларускі жаночы камітэт у Вікторыі.
Фэдэральная рада аб'яднала беларускія згуртаваньні ў Новым Паўднёвым Уэльсе, Вікторыі, Паўднёвай і Заходняй Аўстраліі. Дзейнічае паводле статуту. Выканаўчы камітэт ФРБАА ажыцьцяўляе агульнае кіраўніцтва, каардынацыю супрацоўніцтва паміж арганізацыямі ў правядзеньні нацыянальных сьвяткаваньняў, культурных мерапрыемстваў, выконвае прадстаўнічую ролю ў міжнародных арганізацыях. Пры ФРБАА створаны Фонд дапамогі ахвярам Чарнобыля. У 2002 рада аб'ядноўвала ў якасьці калектыўных членаў 8 беларускіх арганізацый,[1] у т.л. Беларускае аб'яднаньне ў Заходняй Аўстраліі, Беларускі цэнтральны камітэт у Вікторыі, Беларускае аб'яднаньне ў Паўднёвай Аўстраліі, Беларускі культурна-грамадзкі клюб у Фээрфілдзе і інш.
Старшыні Выканаўчага камітэту[2]
- Міхась Зуй (1976-79)
- Язэп Малецкі (1979-80)
- Кастусь Станкевіч (1980-82)
- Міхась Шэк (1983-85)
- Яўген Груша (з 1985).
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
- Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І.Сурвіллы. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 468 с., [4] арк. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3).