Пераклады Бібліі на беларускую мову: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Параўнаньне перакладаў: абнаўленьне зьвестак
д →‎Пераклады Скарыны: артаграфія, вікілінкі
Радок 22:
=== Пераклады Скарыны ===
{{Асноўны артыкул|Біблія Францішка Скарыны}}
[[Файл:Biblia Ruska.jpg|міні|зьлева|180пкс|«Бівлія руска», выдадзеная [[Францішак Скарына|Скарынам]] у [[Прага|Празе]], [[1517]]]]
Першым унікальным навукова-папулярным друкаваным выданьнем Бібліі на мове, блізкай да [[Старабеларуская мова|тагачаснае беларускай]], была [[Біблія Скарыны|Біблія]] беларускага першадрукара [[Скарына|Францішка Скарыны]]. Пераклад быў зроблены ім з [[Вульгата|Вульгаты]] [[Геранім Стрыдонскі|Гераніма]] або з чэскага перакладу 1506 року. [[6 жніўня]] [[1517]] Скарына выдаў [[Псалтыр]], пасьля амаль кожны месяц па новай кнізе Бібліі. Да 1521 року выйшлі 23 ілюстраваныя кнігі [[Стары Запавет|Старога Запавету]] (у пасьлядоўнасьці: Псалтыр, [[Кніга Ёва|Ёў]], [[Прытчы]], [[Мудрасьць Сірахава|Ісус Сірахаў]], [[Эклезіяст]], [[Песьня Песьняў]], [[Выслоўі Саламонавы]], 4 [[кнігі Царстваў]], [[Кніга Ісуса Навіна|Ісус Навін]], [[Кніга Эдыты|Эдыт]], [[Кніга Судзьдзяў|Судзьдзі]], [[Быцьцё]], [[Другазаконьне]], [[Кніга прарока Данііла|прарока Данііла]], [[Кніга Эстэр|Эстэр]], [[Кніга Рут|Рут]], [[Ераміін Плач]], [[Кніга Выхад|Выхад]], [[Кніга Лявіт|Лявіт]], [[Кніга лікаў|Лічбы]]) пад агульнай назвай «Біблія руска, выложена доктором Франциском Скориною из славного града Полоцька, Богу ко ч(е)сти и людым посполитнымпосполитым к доброму научению». У першую беларускую Біблію выдавец улучыў амаль паўсотні ілюстрацыяў: шматлікія застаўкі, іншыя дэкаратыўныя элемэнты, гармануючыя з шыхтоўкай старонак, шрыфтам і тытульнымі аркушамі.
 
Як вынікае са Скарынавай прадмовы да першай кнігі Царстваў, на беларускую мову ім былі перакладзеныя ўсе кнігі Старога і Новага Запаветаў, «на руські язык выложенных»<ref name="katecheta" />. Гэта пацьвярджаецца знойдзенымі ў XIX стагодзьдзі [[Якаў Галавацкі|Якавам Галавацкім]] ў Львоўскім Ануфрыеўскім манастыры рукапісамі, сярод якіх знаходзіліся дадаткова 30 кніг, ідэнтыфікаваных паводле прадмоваў як скарынінскія.