Расея: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 39:
|Дадаткі =
}}
'''Расе́йская Фэдэра́цыя''', альбо '''Расе́я''', ({{мова-ru|Росси́йская Федера́ция}}, альбо ''Росси́я'') — краіна ва [[Усходняя Эўропа|Ўсходняй Эўропе]] і Паўночнай [[Азія|Азіі]], найбольшая краіна ў сьвеце. Расея паводле канстытуцыі зьяўляецца фэдэратыўнай паўпрэзыдэнцкай рэспублікай. З паўночнага захаду на паўднёвы ўсход яна мае сухапутныя межы з [[Нарвэгія]]й, [[Фінляндыя]]й, [[Эстонія]]й, [[Латвія]]й, [[Летува|Летувой]] і [[Польшча]]й ([[Калінінградзкая вобласьць]]), [[Беларусь|БеларусюБеларусьсю]], [[Украіна]]й, [[Грузія]]й, [[Азэрбайджан]]ам, [[Казахстан]]ам, [[Кітай|Кітаем]], [[Манголія]]й і [[Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка|Паўночнай Карэяй]]. Акрамя таго Расея мае марскую мяжу зь [[Японія]]й па [[Ахоцкае мора|Ахоцкім моры]], і са штатам [[Аляска (штат)|Аляска]] праз [[Бэрынгаў праліў]]. Паводле плошчы, якая складае 17 млн км², Расея зьяўляецца самай вялікай краінай у сьвеце і ахоплівае больш за адну восьмую частку плошчы сушы Зямлі. Паводле насельніцтва Расея мае дзевяты паказчык у сьвеце з колькасьцю жыхароў у 143 млн чалавек па стане на 2012 год<ref>[http://www.gks.ru/bgd/free/B12_00/IssWWW.exe/Stg/dk10/8-0.htm Демография] Федеральная служба государственнной статистики</ref>.
 
Эканоміка Расеі займае дзевятае месца паводле намінальнага [[Сукупны ўнутраны прадукт|СУП]] і мае шосты паказчык па велічыні паводле [[парытэт пакупніцкай здольнасьці|парытэту пакупніцкай здольнасьці]] на 2014 год. Краіна мае вялікія запасы энэргарэсурсаў, што зрабілі яе адным з найбуйнейшых вытворцаў [[нафта|нафты]] і [[прыродны газ|прыроднага газу]] ва ўсім сьвеце<ref>[http://omrpublic.iea.org/omrarchive/18jan12sup.pdf Oil Market Report]. International Energy Agency. 18.01.2012</ref>.