Ян Давід Голянд: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Літаратура: +зьвязнасьць
Радок 8:
|Памер_фота =
|Апісаньне_фота =
|Дата_нараджэньня = {{Нарадзіўся|17|3|1746|0|1}}
|Месца_нараджэньня =
|Дата_сьмерці = {{Памёр|26|12|1827}}
Радок 24:
|Сайт =
}}
'''Ян (Ёган) Давід Голанд''' ({{мова-de|Johann David Holland}}; [[17 сакавіка]] [[1746]] — [[26 сьнежня]] [[1827]]) — нямецкі кампазытар і дырыгент, прыдворны капэльмайстар [[Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку»|Караля Станіслава Радзівіла]], выкладнік музыкі ў [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскім унівэрсытэце]].
 
== Біяграфічны нарыс ==
Нарадзіўся Я. Голанд у [[Нямеччына|Нямеччыне]], у [[Санкт-Андрэасбэрг]]у (паводле іншых зьвестак, у [[Гановэр]]ы<ref name=ehb>Голанд Ян Давід // {{Літаратура/ЭГБ|3к}} С. 55</ref>). Найбольш раньнія зьвесткі пра яго адносяцца да 1760-х, калі Я. Голанд лічыўся ўжо дастаткова аўтарытэтным кампазытарам. У [[1771]] уладкаваўся ў [[Гамбург]]у, які ў той час быў адным з найбуйнейшых эўрапейскіх цэнтраў канцэртна-тэатральнага жыцьця. Голанд займаў пасаду дырэктара музыкі ў [[Царква сьвятой Кацярыны (Гамбург)|царкве сьвятой Кацярыны]]. Творы Я. Голанда — сымфоніі, кантаты й араторыі, вакальныя й інструмэнтальныя п’есы — пастаянна выконваліся ў канцэртах, друкаваліся ў розных зборніках. Невядомыя акалічнасьці (паводле некаторых зьвестак, сьмерць жонкі) прымусілі яго «зьняцца зь месца». З другой жонкай, сьпявачкай Разінай, ён апынаецца ў Варшаве, дзе яго й напаткала запрашэньне Караля Радзівіла. Вядома, што знаёмыя Голанда (у прыватнасьці, [[Ян Дусік]]) былі вельмі задаволеныя сваёй працай у князёў Рэчы Паспалітай і, магчыма, раілі Голанду ня надта сумаваць па радзіме.
 
На пачатку 1780-х, у той час, як гаспадар [[Нясьвіж]]а [[Караль_Станіслаў_Радзівіл_Караль Станіслаў Радзівіл «Пане_КаханкуПане Каханку»|Караль Станіслаў Радзівіл]] запрашае Я. Голанда на пасаду дырыгента нясьвіскай капэлы, у опэрна-балетным тэатры Нясьвіжа ставяцца шматлікія клясычныя творы замежных і мясцовых аўтараў. Менавіта тут Я. Голанд упершыню зьвярнуўся да опэрна-балетных жанраў. [[17 верасьня]] [[1784]] у Нясьвіжы адбылася прэм’ера опэры Я. Голанда «''Агатка, або Прыезд пана''» і была прымеркаваная да візыту караля [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста Панятоўскага]]. Кароль з задавальненьнем праглядзеў спэктакль, пазнаў сябе ў вобразе «добрага пана», які прыязджае й вырашае ўсе інтрыгі на карысьць закаханых. ПасляПасьля прэм’еры Панятоўскі меў ласку прачытаць прысутным беларускамоўны верш уласнага сачыненьня. Гэта была адна зь першых опэр, створаных і пастаўленых на Беларусі ў XVIII ст, якая набыла асаблівую вядомасьць і больш за сорак год ішла на сцэнах тэатраў Рэчы Паспалітай. Лібрэта да опэры «Агатка» стварыў князь [[Мацей Радзівіл]], які сам быў музыкантам-аматарам. Опэра адрозьніваецца кампазыцыйна-драматургічнай дасканаласьцю, найбольшую эмацыянальную нагрузку ў ёй нясе музыка. Арыентаваная на клясычны стыль, яна разам з тым насычаная мясцовым нясьвіскім фальклёрам.
 
Другая опэра Голанда «''Чужое багацьце нікому ня служыць'»' была пастаўленая ў 1785 годзе. Гэта быў таксама забаўляльны спэктакль з павучальным лірыка-камэдыйным сюжэтам. Зь яе зьнік «добры пан» і зьявіўся спрытны юнак, які ўласным розумам будуе сваё шчасьце й свой лёс.
Радок 35:
У Нясьвіжы Голанд таксама сачыніў балеты «''Арфэй і Эўрыдыка''» (альбо «''Арфэй у пекле''») і «''Сялянскі разары''», кантату «''Сьмелы, мужны Караль Другі''», прысьвечаную Каралю Радзівілу, шэраг вакальных твораў і клавірных п’есаў.
 
Амаль дваццаць год працаваў Я. Голанд у Нясьвіжы. Пасьля [[Падзелы_Рэчы_ПаспалітайПадзелы Рэчы Паспалітай|падзелаў Рэчы Паспалітай]] і заняпаду магнацкіх дынастыяў Голанд страціў заробак, але не пакінуў краіну. Ён пераехаў у [[Вільня|Вільню]], дзе на працягу 23 гадоў выкладаў у [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскім унівэрсытэце]] фартэпіяна й тэорыю музыкі, кіраваў унівэрсытэцкім хорам і аркестрам, працягваў пісаць музыку. Тут ён напісаў і сваё самае значнае тэарэтычнае дасьледаваньне — падручнік «''Акадэмічны трактат пра сапраўднае мастацтва музыкі''», у свой час шырока вядомы й папулярны сярод музыкантаў.
 
== Творчая спадчына ==
Творчасьць Яна Давіда Голанда ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. аказала значны ўплыў на разьвіцьцё беларускай музычнай школы эпохі клясыцызму.
 
Да 2006 г. было завершанае аднаўленьне камічнай опэры кампазытара «''Чужое багацьце нікому ня служыць''». Сюжэт твора, упершыню пастаўленага ў 1785 г. у Нясьвіскім тэатры магнацкага роду Радзівілаў, уяўляе сабой клясычны ўзор камічнай опэры свайго часу. Кася — дачка багатага ўдаўца Чужапанка — пакахала парабка Янака. Аднак прагны бацька не жадае аддаваць дачку з зайздросным пасагам свайму халопу. Але дзякуючы фантазіі Янака, Чужапанак дае згоду на шлюб. Да нашых дзён дайшлі толькі партыі першай скрыпкі і кантрабаса, а таксама вакалу з тэкстам. Пераклад арыяў і дуэтаў з польскай на беларускую мову зрабіў [[Васіль Сёмуха]], а драматург Сяргей Кавалёў аднавіў згубленыя дыялёгі. Мастацкі кіраўнік ансамбля салістаў «Клясык-авангард» Уладзімер Байдаў стварыў аркестровыя аранжыроўкі, паводле складу нясьвіскага аркестра апошняй трэці XVIII ст. Камэрная партытура опэры, дзейныя асобы ў якой усяго тры пэрсанажы, робяць твор прывабным для сучаснага тэатральнага жыцьця. 7 ліпеня 2009 г. у [[Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатар опэры і балету|Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры опэры і балета]] адбылася прэм’ера опэрнага спектакляспэктакля «''Чужое багацьце нікому ня служыць''».
 
Раней на беларускай мове гучала ўжо опэра Я. Голанда «''Агатка''», адноўленая ў [[1995]] «Беларускай капэлай».
 
== Крыніцы ==
Радок 48:
 
== Літаратура ==
* Голанд Ян Давід // Беларуская энцыклапедыя : у 18 тамах. Т. 5 : Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. ПашкоуПашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн., 1997. — 576 с : мал., фота, партр, каляр.іл. — ISBN 985-11-0090-0. — С. 322.
* Голанд Ян Давід // Беларусь : Энцыклапедычны даведнік / БелЭН / пад рэд. Сачанка Б. І. — Мн. : БелЭн, 1995. — 799 с — С. 231.
* Голанд Ян Давід // Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя: у 2 Т. Т. 2: Л—Я / пад агульнай рэд. А. В. Сабалеўскі; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў, Т. Я. Гаробчанка, Л. В. Календа. — Мн. : БелЭн, 2003. — 576 с — ISBN 985-11-0259-8. — С. 270.