Царква (газэта): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дапаўненьне
Радок 1:
 
{{Газэта
| назва = Царква
Радок 11 ⟶ 10:
| рэдактар = а. [[Ігар Кандрацьеў]]
| штат = выпускны рэдактар — [[Ігар Бараноўскі]], адказны рэдактар — а. [[Андрэй Крот]]
| заснаваная = 20 сакавіка [[1995]]
| палітыка =
| мова = [[беларуская мова|беларуская]]
Радок 24 ⟶ 23:
''Выданьне асьвятляе жыцьцё грэка-каталіцкіх супольнасьцяў у Беларусі і ў іншых краінах сьвету, зьмяшчае афіцыйныя дакументы Царквы, удзяляе ўвагу праблемам экумэнізму і хрысьціянскай еднасьці, друкуе матэрыялы па гісторыі [[Уніяцкая Царква|Ўніяцкай Царквы]] і іншую рэлігійна-асьветніцкую інфармацыю.''
 
'''Выдавец:''' Грэка-каталiцкаякаталіцкая парафія сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў г. [[Берасьце|Берасьці]].
 
Беларуская грэка-каталіцкая газэта «Царква» заснавана менскімі грэка-каталіцкімі парафіямі ў 1995 годзе. Першы нумар газэты выйшаў на Вялікі пост, 20 сакавіка 1995 году<ref>[http://carkva-gazeta.by/index.php?ie=1 Пра газэту «Царква»]</ref>. Рэдакцыя тады месьцілася ў Полацку, а першым галоўным рэдактарам газэты быў ераманах Валеры Алексійчук (ззь верасьня 2010 г. — Уладыка Бэнэдыкт, дапаможны біскуп Львоўскай архіяпархіі [[УГКЦ]]), царкоўны кансультант быў протапрасьвітар [[БГКЦ]] а. [[Ян Матусевіч]]. Над выпускам першых нумароў газэты (да № 7-8 за 1996 г.) працавала менская моладзь і супрацоўнікі [[Унія (выдавецтва)|выдавецтва «Унія»]].
 
Пачынаючы ад спэцвыпуску № 7-8, 1996 г., прысьвечанага 400-гадоваму юбілею [[Берасьцейская унія|Берасьцейскай Уніі]], газэта «Царква» ствараецца ў Берасьці намаганьнямі вернікаў мясцовай парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя, а з 27 лістапада 1997 году, пасьля перарэгістрацыі выданьня, берасьцейская грэка-каталіцкая парафія зьяўляецца таксама заснавальнікам і выдаўцом газэты «Царква». Да 2011 году было выдадзена 65 выпускаў газэты. Галоўным рэдактарам газэты «Царква» зьяўляецца а. [[Ігар Кандрацьеў]], выпускны рэдактар — [[Ігар Бараноўскі]], адказны рэдактар — а. [[Андрэй Крот]].
 
[[Файл:Carkva65.jpg|значак]]
Газэта «Царква» выходзіла раз на квартал, яе заўсёды можна было набыць ва ўсіх грэка-каталіцкіх парафіях і асяродках Беларусі, а таксама ў многіх рыма-каталіцкіх касьцёлах. Ад моманту заснаваньня газэты на яе існавала падпіска праз каталёг «Белпошты» ў любым аддзяленьні сувязі Беларусі. Шмат асобнікаў газэты «Царква» рэгулярна дасылаліся таксама ў розныя гарады і краіны сьвету чытачам, вернікам і сябрам [[Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква|Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы]], якія жывуць у Польшчы, Украіне, Расеі, БельгііБэльгіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Італіі, Чэхіі, Нямеччыне.
 
Наклад газэты за часы яе існаваньня ў сярэднім складаў 1500-2500 асобнікаў, аднак адзін зь першых нумароў газэты і нумары, што выйшлі ў канцы 2006 году, мелі наклад да 7500 асобнікаў. У 2007 — 2009 гг. газэта «Царква» выдавалася накладам 2500-4000 асобнікаў.
Радок 38 ⟶ 37:
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==