Тадэвуш Кандрусевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 5:
|апісаньне =
|род дзейнасьці = [[каталіцтва|каталіцкі]] гіерарх
|дата нараджэньня = [[3 студзеня]] [[1946]]
|месца нараджэньня = [[Адэльск]], [[Гарадзенскі раён]], [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]]
|дата сьмерці =
Радок 11:
}}
[[Файл:Coat of arms of Tadeusz Kondrusiewicz.svg|значак]]
'''Тадэ́вуш Кандрусе́віч''' ({{мова-pl|Tadeusz Kondrusiewicz}}; нарадзіўся [[3 студзеня]] [[1946]], мяст. [[Адэльск]], [[Гарадзенскі раён]]) — каталіцкі [[арцыбіскуп]] [[Мітрапаліт]] [[Менска-Магілёўская архідыяцэзія|Менска-Магілёўскі]].
 
== Сьвецкае жыцьцё ==
Сын Ігнацыя ([[1906]]—[[1985]]1906—1985) і Ганны з Шустаў ([[1911]]—[[1999]]1911—1999) Кандрусевічаў, меў сястру Марыю Бурыху ([[1949]]—[[1997]]1949—1997).
 
У [[1962]] годзе паступіў на фізыка-матэматычны факультэт [[Гарадзенскі пэдінстытут|Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту]], адкуль праз год вымушаны быў сысьці ў сувязі з абвінавачваньнямі ў рэгулярным наведваньні касьцёлу і ўдзеле ў набажэнствах. Адпрацаваўшы год у праектна-будаўнічай арганізацыі ў [[Горадня|Горадні]], у [[1964]] годзе паступіў на энэргамашынабудаўнічы факультэт [[Ленінградзкі політэхнічны інстытут|Ленінградзкага політэхнічнага інстытуту]], які скончыў ў [[1970]] на «выдатна», атрымаў дыплём інжынэра-мэханіка па спэцыяльнасціспэцыяльнасьці «гідраўлічныя машыны і сродкі аўтаматыкі». Працаваў інжынэрам на [[Вільня|Віленскім]] заводзе шліфавальных станкоў: напачатку ў зборачным цэху, потым — у канструктарскім бюро. У складзе групы інжынэраў атрымаў аўтарскае пасьведчаньне на вынаходку «Прамысловы ўзор спэцыяльнага высакахуткаснага шліфавальнага станка для [[ВАЗ|Волскага аўтамабільнага завода]]».
 
== Служба ў Летуве й Беларусі ==
У [[1976]]—[[1981]]1976—1981 навучаўся ў Духоўнай сэмінарыі ў [[Коўна|Коўне]]. [[31 траўня]] [[1981]] прыняў сьвятарскае пасьвячэньне з рук біскупа [[Людас Павілоніс|Людаса Павілоніса]]. У [[1981]]—[[1986]]1981—1986 быў вікарыем у віленскім касьцёле сьв. Тарэсы пры [[Вострая Брама|Вострай Браме]], у [[1986]]—[[1987]]1986—1987 — парафіі Маці Божай Шкаплернай у [[Друскенікі|Друскеніках]], у [[1987]]—[[1988]]1987—1988 — у віленскім касьцёле Сьвятога Духа. [[13 лютага]] [[1988]] прызначаны пробашчам гарадзенскіх парафіяў Маці Божай Анёльскай і сьвятога Францішка Ксавэрыя (катэдра). У [[1985]] на тэалягічным факультэце ў Коўне атрымаў ступень ліцэнцыята тэалёгіі, абараніўшы працу на тэму «Вучэньне Дагматычнай канстытуцыі ІІ Ватыканскага Сабору Lumen Gentium пра Касьцёл». У [[1988]] тамсама абараніў дысэртацыю на тэму «Паглыбленьне вучэньня пра Касьцёл у працах ІІ Ватыканскага Сабору і ў яго дакумэнтах» і атрымаў навуковую ступень доктара тэалёгіі.
 
[[25 ліпеня]] [[1989]] году [[Ян Павал II|Папа Ян Павал ІІ]] прызначыў яго тытулярным біскупам [[Гіпон Зарыцкі (тытулярная катэдра)|Гіпона-Зарыцкім]] і апостальскім адміністратарам [[Менская дыяцэзія|Менскай дыяцэзіі]]. Біскупскую сакру, якая адбылася [[20 кастрычніка]] [[1989]] у базыліцы сьвятога Пятра ў Рыме, узначаліў Папа Ян Павел ІІ. Біскупскі дэвіз Тадэвуша Кандрусевіча ''Quis ut Deus'' — «Хто ж як Бог». Падчас свайго біскупскага служэнняслужэньня ў Беларусі заснаваў Гарадзенскую вышэйшую духоўную сэмінарыю, спрыяў вяртаньню і адкрыцьцю каля 100 раней зачыненых касьцёлаў і прычыніўся да выданьня «Парадку Імшы» і «Катэхізісу» на [[беларуская мова|беларускай мове]], распачаўшы такім чынам справу адраджэньня Касьцёла ў Беларусі.
 
== Служба ў Расеі ==
[[13 красавіка]] [[1991]] менаваны арцыбіскупам і прызначаны Апостальскім адміністратарам для каталікоў лацінскага абраду Эўрапейскае часткі [[Расея|Расеі]]. У [[1994]]—[[1999]]1994—1999 — чалец [[Кангрэгацыя Ўсходніх Цэркваў|Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў]]. За час яго біскупскага служэньня ў Расеі ў Міністэрстве юстыцыі РФ была афіцыйна зарэгістраваная Апостальская Адміністратура для каталікоў лацінскага абраду, што дало ёй правы юрыдычнай асобы; была праведзена юрыдычная рэгістрацыя вялікай колькасьці адноўленых парафіяў і іншых касьцёльных структураў. У [[1991]] у Маскве быў заснаваны Каледж каталіцкае тэалёгіі імя сьвятога [[Тамаш Аквінскі|Тамаша Аквінскага]], 3 філіялы якога дзейнічаюць у іншых гарадах (выдаецца часопіс «Puncta…», раней — «Theologia»); у [[Санкт-Пецярбург]]у заснавана «Радыё Марыя»; у [[1993]] у Санкт-Пецярбургу адкрытая Вышэйшая духоўная сэмінарыя «Марыя — Каралева Апосталаў».
 
Пасьля падзелу Адміністратуры [[23 лістапада]] [[1999]] прызначаны Апостальскім Адміністратарам для каталікоў лацінскага абраду Поўначы Эўрапейскае часткі Расеі. У лютым 1999 абраны Старшынём новастворанаенавастворанае [[Канфэрэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Расейскае Фэдэрацыі|Канфэрэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Расейскае Фэдэрацыі]]. [[11 лютага]] [[2002]] апостальская адміністратура была ўзьведзеная ў ранг архідыяцэзіі з назваю [[архідыяцэзія Божае Маці]] і з катэдрай у [[Масква|Маскве]], і Тадэвуш Кандрусевіч стаў яе першым ардынарыям. Дзякуючы яго намаганьням у Расеі распачала працу дабрачынная арганізацыя «[[Caritas]]», былі створаны інфармацыйна-выдавецкі цэнтрцэнтар «Истина и жизнь», [[салезіянцы|салезіянскі]] і [[францішкане|францішканскі]] выдавецкія цэнтры, а таксама Духоўная бібліятэка (выдадзена больш за 600 найменьняў тэалягічнае, рэлігійнае, філязофскае і літургічнае літаратуры), заснаваныя штотыднёвая каталіцкая газэта «[[Свет Евангелия]]», Літургічная камісія, якая рыхтуе пераклады літургічных тэкстаў на [[расейская мова|расейскую мову]], Катэхетычная камісія і камісія па справах сям’і. У [[1999]] абраны сапраўдным сябрам (акадэмікам) Міжнароднае акадэміі навук Эўразіі.
 
== Арцыпастырская служба ў Беларусі ==
[[21 верасьня]] [[2007]] папа [[Бэнэдыкт XVI]] вызваліў арцыбіскупа Тадэвуша ад кіраўніцтва архідыяцэзіяй Божае Маці і прызначыў яго [[Менска-Магілёўская архідыяцэзія|арцыбіскупам-мітрапалітам Менска-Магілёўскім]]. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч уваходзіць у адмысловую раду па Эўропе пры Генэральным сакратарыяце Сыноду Біскупаў, у Кангрэгацыю па справах духавенства, а таксама ў Папскую Раду «Справядлівасьць і мір». Зьяўляецца віцэ-прэзідэнтампрэзыдэнтам Эўразійскага аддзяленьня Міжнароднай асацыяцыі рэлігійнай свабоды (МАРС). [[25 кастрычніка]] [[2009]] у менскай архікатэдры быў урачыста прыняты ў [[Мальтыйскі ордэн]].
 
Валодае беларускай, расейскай, польскай, летувіскай, ангельскай і італьянскай мовамі.
Радок 37:
|папярэднік = —
|назва = [[Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў Расеі|Старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Расеі]]
|гады = [[1999]]—[[2005]]1999—2005
|наступнік = [[Ёзэф Вэрт]]
}}
Радок 43:
|папярэднік = [[Казімер Сьвёнтак]]
|назва = [[Менска-Магілёўская архідыяцэзія|Арцыбіскуп Менска-Магілёўскі]]
|гады = [[2007]]—2007—
|наступнік = —
}}
Радок 53:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Кандрусевіч, Тадэвуш}}
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 3 студзеня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1946 годзе]]