Сьцяпан Шутаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
– выдалены файл
Радок 10:
|месца сьмерці = [[Кіеў]], [[УССР]]
}}
'''Сьцяпан Фёдаравіч Шутаў''' ([[30 студзеня]], паводле старога стылю 17 студзеня, [[1902]], [[Глуша]], [[Бабруйскі павет]], цяпер [[Бабруйскі раён]], [[Магілёўская вобласьць]] — [[17 красавіка]] [[1963]], [[Кіеў]], [[Украіна]]) — удзельнік [[Грамадзянская вайна ў Расеі|Грамадзянскай]] і [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай войнаў]], камандзір 20-е гвардзейскае танкавае брыгады (5-й гвардзейскі танкавы корпус), палкоўнік, двойчы [[Герой Савецкага Саюзу]] [[1944]].
 
== Біяграфія ==
Зь беларускае сялянскае батрацкае сям’і. У складзе чырвонагвардзейскіх і партызанскіх аддзелаў удзельнічаў у баех супраць нямецкіх і польскіх войскаў у Беларусі. З [[1924]] сябар [[ВКП (б)]], па партмабілізацыі накіраваны ў шэрагі [[Чырвоная Армія|Чырвонае Арміі]].
 
У [[1927]] скончыў Аб’яднаную ваенную школу імя УЦВК, у [[1930]] — Ваенна-палітычныя курсы, у [[1932]] — [[Ленінград]]зкія бранетанкавыя курсы ўдасканаленьня, у [[1937]] — акадэмічныя курсы ўдасканаленьня пры Ваеннай акадэміі мэханізаваньня і матарызацыі і ў [[1943]] — акадэмічныя курсы ўдасканаленьня каманднага складу. Да вайны камандаваў танкавай ротай, батальёнам.
 
Вялікую Айчынную вайну пачаў камандзірам танкавага батальёну, ваяваў на Заходнім, Волхаўскім, Варонескім, 1-м і 2-м Украінскіх франтох у пасадах камандзіра батальёна, танкавага палка, брыгады, намесьніка камандзіра 9-го гвардзейскага мэханізаванага корпуса. Удзельнічаў у [[Маскоўская бітва 1941—1942 гадоў|бітве пад Масквой]], на [[Курская бітва|Курскай Дузе]], [[фарсіраваньне Дняпра|фарсіраваў Дняпро]], вызваляў Кіеў. За фарсіраваньне Дняпра і вызваленьне Кіева, за ўмелае кіраўніцтва брыгадай і выяўленыя пры гэтым гераічнасьць і мужнасьць [[10 студзеня]] [[1944]] ганараваны званьнем Героя Савецкага Саюза з уручэньнем [[ордэн Леніна|ордэна Леніна]] і мэдалём «Залатая Зорка» (№ 2158). Другой «Залатой Зоркай» быў узнагароджаны за ўзорнае выкананьне заданьняў камандаваньня падчас [[Яска-Кішынёўская апэрацыя|Яска-Кішынёўскай апэрацыі]] [[13 верасьня]] [[1944]]. У адным з баёў быў цяжка паранены ў руку і пасьля яе ампутацыі ў верасьні [[1944]] выйшаў у адстаўку. Быў узнагароджаны таксама яшлчэ адным Ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сьцяга і мэдалямі.
 
Жыў у Кіеве, дзе і сканаў пасьля цяжкай хваробы. Пахаваны тамсама на Байкавых могілках.