Міхал Лопат: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3917477 (translate me)
 
Радок 36:
 
== Біяграфія ==
У [[1775]] рашэньнем [[Падзелавы сойм 1773-1775 гадоў|Падзелавага сойму]] атрымаў [[Бабруйскае староства]] ў 50-гадовую [[эмфітэўза|эмфітэўзу]]. Староста [[бабруйск]]і. У [[1776]] пасол на сойм ад [[старадубскі павет|старадубскага павету]], у [[1778]] — ад [[ваўкавыскі павет|ваўкавыскага]]. [[Абозны вялікі літоўскі]] ад [[1776]]. У [[1778]]—[[1780]]1778—1780 дэпутат [[Пастаянная Рада|Пастаяннае Рады]], у [[1787]]—[[1789]]1787—1789 маршалак [[Трыбунал]]у Літоўскага. Спрычыніўся да стварэньня [[Канстытуцыя 3 траўня|Канстытуцыі 3 траўня]]. Падчас вайны з [[Расея]]й у [[1792]] падпісаў разам з 130 прадстаўнікамі наваградзкае шляхты зварот да караля, дзе выказваў сваю вернасьць і гатовасьць працягваць барацьбу.
 
Дарадца [[Таргавіцкая канфэдэрацыя|Таргавіцкае канфэдэрацыі]] [[Наваградзкі павет|Наваградзкага павету]]. Пасол ад павету на [[Гарадзенскі сойм 1793 году]]. Атрымаўшы падтрымку прадстаўніка Расеі [[Якаб Сівэрс|Якаба Сівэрса]], увайшоў у склад соймавае дэпутацыі для заключэньня паразуменьня адносна падзелаў з Расейскай імпэрыяй і [[Прусія|Прускім каралеўствам]].
 
За сваю дзейнасьць на Падзелавым сойме падазраваўся ў данасіцельстве [[Восіп Ігельстром|Восіпу Ігельстрому]]. У сакавіку [[1794]] быў моцна зьбіты кіем у Наваградку. За колькі дзён да пачатку [[паўстаньне 1794 году|паўстаньня пад кіраўніцтвам Касьцюшкі]], каб пазьбегнуць арышту інсургентамі, здолеў уцячы.
 
Узнагароджаны [[Ордэн Белага Арла|Ордэнам Белага Арла]] й [[Ордэн сьвятога Станіслава|Ордэнам Сьвятога Станіслава]].
Радок 51:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Лопат, Міхал}}
 
[[Катэгорыя:Абозныя вялікія літоўскія]]
[[Катэгорыя:Маршалкі Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага]]