Ліцьвіны: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 6:
У якасьці назвы [[беларус]]аў назва «літвіны» шырака ўжывалася яшчэ на працягу [[19 стагодзьдзе|19 стагодзьдзя]] ды захоўваецца ў частковым ужытку ў якасьці саманазвы вясковага жыхарства і цяпер<ref name="ReferenceA">[[Ігар Чаквін|Чаквін І. У.]] Гістарычная этнаніміка Палесся // Весці Акадэміі навук Беларускай ССР. — Серыя грамадскіх навук. 1985. № 4. С. 79—80.</ref>.
 
Паводле энцыкляпэдыі «Этнаграфія Беларусі» (Мн., [[1989]]):
<blockquote>
'''Ліцьвіны''' — назва жыхароў Вялікага Княства Літоўскага, пераважна заходніх беларусаў і ўсходніх летувісаў у 14—18 ст. <…> У 16—18 ст. назва «ліцьвіны» набыла гучаньне палітоніма — дзяржаўна-палітычнага вызначэньня ўсяго насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.
Радок 12:
 
== Гістарычная Літва і ліцьвіны ==
[[Файл:Statut-1588.jpg|міні|Тытульны ліст [[Статут ВКЛ 1588 году|Статуту Вялікага Княства Літоўскага]] [[1588]] году]]
 
У 9-м артыкуле трэцяга разьдзелу [[Статут ВКЛ 1566 году|Статуту Вялікага Княства Літоўскага рэдакцыі 1566 году]] адзначаецца, што тытульнымі нацыямі Вялікага Княства ёсьць адно ліцьвіны й русіны, у той час як [[жамойты]] адносяцца да ліку «обчых, чужаземцаў і загранічнікаў» у Літве.
Радок 52:
Сярод лістоў першага вялікага князя літоўскага [[Міндоўг]]а вядома (лацінская) грамата, дзе ён мянуе свой народ на лаціне «Litvvinos», а сябе тытулуе «rex Litwinorum»<ref>''Mindovve, Dei gracia rex Litwinorum''. — Крыніцы: Liv-, Esth-, und Curlandisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F.G von Bunge. [Abt. 1 ] Reval, Riga. Bd. I. 1853. sp. 462, nr. 363; А. Жлутка. Міндаў, кароль Летовіі. — Мн., 2001. С. 43.</ref> («вялікі князь Літвінаў»).
 
У [[1257]] годзе паводле загаду [[Ватыкан|папскае курыі]] на ўсходзе [[Польшча|Польшчы]] было створана новае біскупства — у [[Люблінскае ваяводзтва|Лукаве]]. У буле на заснаваньне гэтага біскупства сказана, што яно створана «in confinio Letwanorum»<ref>Prussische Urkundenbuch. T. 1. H. 2. Konigsberg, 1909. № 4.</ref> — «на мяжы зь Літвінамі». {{Не перакладзена|Лукаў||pl|Łuków}} месьціцца ў 70 км на захад ад [[Берасьце|Берасьця]].
 
Кроніка Дусбурга<ref>[[Хроніка Дусбурга|Петр из Дусбурга. Хроника земли Прусской]]. — М.: Ладомир, 1997.</ref> (складзена да [[1326]] году):
{{Пачатак цытаты}}
«У год ад Нараджэння Хрыста [[1295]], за шэсьць тыдняў да Тройцы, пяць братоў [крыжакоў] і 150 чалавек з Самбіі ды Натангіі выправіліся на замак [[Горадня|Горадню]] і, калі наблізіліся, пажадалі яны, пакінуўшы коні, сыйсьці долу па [[Нёман]]е; разбурыўшы там на беразе адну вёску Літвіноў (Lethowinorum), забіўшы і паланіўшы шмат людзей, яны выправіліся далей»<ref>[[Хроніка Дусбурга|Петр из Дусбурга. Хроника земли Прусской]]. — М.: Ладомир, 1997. Гл. 260.</ref>.
{{Канец цытаты}}
 
Радок 62:
 
[[Файл:John V Palaiologos.jpg|thumb|[[Бізантыя|Бізантыйскі]] імпэратар [[Іван V]] Палеалёг]]
Ліцьвінамі былі віленскія пакутнікі [[1347]] году — Кумец, Круглец і Няжыла, дваране пры двару вялікага князя літоўскага [[Альгерд]]а ў [[Вільня|Вільні]] (паводле некаторых зьвестак, Круглец быў лоўчым, Кумец — канюшым, а Няжыла займаў пасаду пасьцельнічага ў вялікага князя). Жывоты кажуць: «Кроуглецъ, Коумецъ, Нежило ''родомъ Литвы''…», «…''литовския'' ж им имена Кроуглецъ, Коумецъ, Нежило»<ref>D. Baronas. Trys Vilniaus kankiniai: gyvenimas ir istorija. Vilnius, 2000. s. 252, 268, 278, 286.</ref>.
 
«Ліцьвінамі» служба маскоўскага князя ў[[ 1378]] годзе назвала [[Канстантынопаль]]скага патрыярха [[Філафей Коккін|Філафея]] і [[Бізантыя|бізантыйскага]] цэсара [[Іван V|Івана V]]<ref>Зь ліста Літоўскага мітрапаліта Кіпрыяна з 23 чэрвеня 1378 году: «Патриарха ''литвином'' назвали, царя тако же». — Крыніца: Памятники древнерусского канонического права, I. Русская историческая библиотека, VI, СПб., 1880. Стлб. 185).</ref>. Гэта было вынікам прыхільнае палітыкі Канстантынопальскага патрыярха і [[Бізантыя|бізантыйскага]] цэсара да [[ВКЛ|Літвы]], і асабліва да справы пашырэньня [[Літоўская мітраполія|Літоўскае мітраполіі]] на просьбу вялікага князя літоўскага [[Альгерд]]а.
 
Літоўскі летапіс пералічае «літоўскіх» князёў, якія загінулі ў бітве на Ворскле [[12 жніўня]] [[1399]] году<ref>Патриаршая или Никоновская летопись // [[ПСРЛ]], т. 35. М., 1980. с. 139.</ref>:
<blockquote>
«А которых збитого воиска имена суть князей литовских: князь Ондрей Олкгирдович полоцкий, брат его князь Дмитрей брянский, князь Иван Дмитръевич, князь Андрей пасынок князя Дмитров, князь Иван Борисович киевский, князь Глеб Светославович смоленский, князь Глеб Корятович, брат его князь Семен, князь Михайло Подберезский а брат его князь Дмитреи, князь Федор Патрикеевич волоский, князь Иван Юрьевич Белский…»
</blockquote>
 
[[Файл:Battle of Žalgiris.jpg|thumb|300px|Ліцьвіны (праваруч) на [[Грунвальдзкая бітва|Грунвальцкім полі]] [[15 ліпеня]] [[1410]] году]]
Я. Длугаш, пра падзеі [[1390]] году: «Рухомы чулай спагадай да абцяжаранай Айчыны, зямлі Літвіноў, якая цярпела ад міжусобнай вайны, … кароль польскі [[Ягайла|Валадыслаў (Ягайла)]], каб дапамагчы ёй, набраў войска … і вывеў яго насупраць ''замкаў [[Берасьце|Берасьця]], [[Камянец|Камянца]] і [[Горадня|Горадні]]'', занятых залогамі [[Вітаўт]]а, які зь іх чыніў напады ''на літоўскія вобласьці'', і заняў замак [[Берасьце]]»[http://www.vostlit.info/Texts/rus5/Dlugos/frametext1.htm].
 
У [[1406]] годзе, згодна з аповедам літоўскага летапісу<ref>[[ПСРЛ]]. Т. 32. — М.: Наука, 1975. с. 78.</ref>, адзін з баяраў вялікага князя літоўскага [[Вітаўт]]а — Андрэй Літвін — на перамовах, калі [[Вітаўт]] важыўся даканаць міру зь непрыяцелем, крыкнуў вялікаму князю: «Не миры, Витолте, не миры», адмаўляючы вялікага князя ад некарыснага міру. Дзеля гэтага [[Вітаўт]] даў Андрэю Літвіну прозьвішча «Няміра», і ад яго пайшоў вядомы баярскі род Неміровічаў.
 
Ліцьвіном з паходжаньня быў і другі віленскі біскуп [[Якуб Пліхта|Якуб Янавіч Пліхта]] (памёр [[2 лютага]] [[1407]] году) (першы віленскі біскуп Андрэй Васіла быў палякам). Дакумэнты сьведчаць, што Якуб Пліхта паходзіў «зь Літвы, зь ейнага народу і мовы» (Johannis dicti Plychta … viro vicarium Lythuanie, eiusdemque nacionis et lingue<ref>Codex epistolaris Vitoldi, p. 103.</ref>). Усе віленскія біскупы на працягу 15 стагодзьдзя (апрача двух палякаў) былі літвінамі-славянамі: біскуп [[Мацей зь Вільні]] (1422—1453), [[Мікалай Дзяжковіч]] з Салечнікаў (1453—1467), [[Ян Ласовіч]] зь Вільні (1468—1481), [[Андрэй Гасковіч]] зь Вільні (1481—1491) ды [[Войцех Табар|Альбэрт Табар (Табаровіч)]] зь Мерачы (1492—1507)<ref>J. Fijałek. Uchrześcijanienie Litwy przez Polskę // Polska i Litwa w dziejowym stosunku. Wł. Abracham, J. Fijałek, J. Rozwadowski et al. — Kraków etc.: Gebethner i Wolff, 1914. s. 152—158.</ref>.
 
У [[Грунвальдзкая бітва|Грунвальцкай біцьве]] 1410 году ад Літвы бралі ўдзел дзьве [[Вільня|Віленскія]], дзьве [[Трокі|Троцкія]], [[Наваградак|Наваградзкая]], [[Горадня|Гарадзенская]], [[Берасьце]]йская, [[Менск]]а-[[Заслаўе|Заслаўская]], [[Полацак|Полацкая]], [[Віцебск]]ая, [[Быхаў]]ская, [[Ваўкавыск]]ая, [[Драгічын]]ская, [[Друцак (горад)|Друцкая]], [[Кобрын]]ская, [[Крэва|Крэўская]], [[Крычаў]]ская, [[Ліда|Лідзкая]], [[Лукомль]]ская, [[Гміна Мельнік|Мельніцкая]], [[Магілёў]]ская, [[Мсьціслаў]]ская, [[Нясьвіж|Нясьвіская]], [[Ворша|Аршанская]], [[Ашмяны|Ашмянская]], [[Пінск]]ая, [[Слонім]]ская ды [[Слуцк]]ая харугвы<ref>[[Эдвардас Гудавічус|Гудавичус Э.]] История Литвы с древнейших времён до 1569 г. Т. 1. — Москва: Baltrus, 2005.</ref>. Разам, з 40 літоўскіх харугваў, 25 былі з гарадоў і мястэчкаў сучаснае [[Беларусь|Беларусі]]. Усе яны выступілі пад гербам «[[Пагоня]]», апрача 10 вялікакняскіх, якія выступілі пад гербам «[[Калюмны]]».
Радок 85:
На працягу 15 стагодзьдзя шмат літвіноў езьдзілі навучацца ў [[Кракаўскі ўнівэрсытэт]]. Акты рэктарскага суду [[Кракаўскі ўнівэрсытэт|Кракаўскага ўнівэрсытэту]] мянуюць «літвінамі» ўсіх студэнтаў з гістарычных земляў [[ВКЛ|Вялікага княства Літоўскага]] — то бо зь [[Беларусь|Беларусі]] (без [[Жамойць|Жамойці]] і [[Украіна|Ўкраіны]]). Па актах 15 — пачатку 16 стагодзьдзяў вядомы літвіны Сянько Гарынскі, князь Андрэй [[князі Сьвірскія|Сьвірскі]], Мацей Літвін, Ян зь [[Новы Сьвержань|Сьвержані]], Юры, Ванька й іншыя. Яны паходзілі зь [[Вільня|Вільні]], [[Драгічын|Дарагічына]], [[Гміна Мельнік|Мельніку]], [[Бельск]]у, [[Новы Сьвержань|Сьвержані]] і іншых гарадоў [[ВКЛ|Вялікага княства Літоўскага]]. У актах за гэты час праходзіць толькі адзін студэнт з [[Жамойць|Жамойці]], і ён ''не запісаны'' як літвін. Як адзначае, [[Алег Латышонак]], усе [[беларусы]] выступаюць у актах унівэрсытэту як «літвіны» (''Lithuanus'')<ref>[[Алег Латышонак]]. [http://arche.bymedia.net/2007-06/latysonak706.htm Студэнты зь Вялікага Княства Літоўскага перад рэктарскім судам Кракаўскага ўнівэрсытэту ў 1469—1536 гг.] // [[ARCHE]], № 6 (57) — 2007.</ref>.
 
«Ліцьвіном» запісаўся ў [[Кракаўскі ўнівэрсытэт|Кракаўскім унівэрсытэце]] ў [[1505]] годзе выбітны асьветнік і першадрукар [[Францыск Скарына]], ураджэнец [[Полацак|Полацку]].
 
[[Польшча|Польскія]] пісьменьнікі 15—16 стагодзьдзяў пісалі: «Люд літоўскі, [[украінцы|рускі]] і [[расейцы|маскоўскі]] — гэта адна і тая ж [[Русь]], адно і тое ж племя»<ref>[[Якаў Трашчанок|Трещенок Я. И.]] История Беларуси. Т. 1. — Могилев: МГУ им. А. А. Кулешова. 2004. С. 114.</ref>.
 
Напрыклад, беларуская народная песьня, якая ўслаўляла буйную перамогу гетмана [[Канстантын Астроскі|Астроскага]] над [[маскавіт]]амі пад Воршай у [[1514]] годзе, сьведчыць: «Слава Воршы ўжо ня горша сярод мест літоўскіх».
Згодна зь летапісам [[17 стагодзьдзе|ХVІІ стагодзьдзя]] адзін з гарадоў-цьвержаў, заснаваных [[Іван ІV|Іванам ІV]] (Жахлівым) на акупаванай Полаччыне, быў «от литовских городов от Лепля пол — 30 верст, от Лукомля 20 верст». Апавядаючы пра рэйд невялікага варожага аддзела на Смаленшчыну ў [[1565]] годзе, маскоўскі летапіс адзначае, што гэта былі «литовские люди», а затым удакладніў: «[[Мсьціслаў|мстиславцы]] и [[Крычаў|кричевцы]]».
 
У прыказах Маскоўскай дзяржавы 15—17 стагодзьдзяў «літвінамі» называлі беларусаў. Напрыклад, у маскоўскім дакумэнце 17 стагодзьдзя: «''Приехал ис [[Полацак|Полотцка]] ко Пскову торговой литвин Спиридонка; родом он литвин, белорусец [[Мсьціслаў|Мстиславского]] повету''»<ref name="nasevich"/>.
Радок 96:
=== Пасьля часоў [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]] ===
[[Файл:Tadevuš Kaściuška. Тадэвуш Касьцюшка (K. Wojniakowski, XIX).jpg|міні|[[Тадэвуш Касьцюшка]]]]
Правадыр паўстаньня [[1794]] году [[Тадэвуш Касьцюшка]] (урадженец [[Берасьцейскі раён|Берасьцейшчыны]]) казаў: «Хіба я не ліцьвін, Ваш зямляк, Вамі абраны? Каму павінен дзякаваць (за рэкамэндацыю Берасьцейскага сойміка), калі ня Вам? Каго павінен абараняць, калі ня Вас і сябе самога?». У лісьце да расейскага імпэратара Аляксандра І за два гады да сьмерці ён пісаў: «Нарадзіўся я ліцьвінам…».
 
Славуты паэта [[Адам Міцкевіч]], які нарадзіўся і вырас на [[Наваградзкі раён|Наваградчыне]] і ў самім [[Наваградак|Наваградку]], у сваёй знакамітай паэме пісаў пра родны край: «О Літва, айчына мая!…». Разам з тым Адам Міцкевіч у сваім выкладзе пра літоўскі народ у Парыжы зьвяртаў увагу, што ліцьвіны завуць на сваёй мове палякоў — lankas, а русінаў — gudas, а Бога — Dewas <ref>Literatura słowiańska wykładana w Kolegium francuzkiem przez Adama Mickiewicza
Радок 106:
</ref>. Галоўная гераіня повесьці "Гражына" мае відавочна літоўскую этымалёгію ''gražus — прыгожая.''
 
Заснавальнік новае беларускае драматургіі і адзін з стваральнікаў сучаснае літаратурнае беларускае мовы [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч]] ([[1808]]—[[1884]]1808—1884), хоць і нарадзіўся і правёў цэлае жыцьцё на [[Бабруйскі раён|Бабруйшчыне]] і [[Менскі раён|Меншчыне]], лічыў, што ён вырас «сярод ліцьвінаў»<ref>Дунін-Марцінкевіч В. Збор твораў. — Мн., 1958. С. 362.</ref>. «Літвою» ён лічыў [[Менск]], у якім тады жыў.
 
Беларускага паэта [[Уладзіслаў Сыракомля|Ўладзіслава Сыракомлю]] сучасьнікі называлі «лірнікам літоўскім», а другі вядомы беларускі пісьменьнік [[Арцём Вярыга-Дарэўскі]], які нарадзіўся на [[Лепель]]шчыне й жыў у [[Віцебск]]у, пісаў у сваім творы: «Літва — родная зямелька». Ягоны верш «Ліцьвінам, што запісаліся ў мой „Альбом“, на разьвітаньне» ([[1858]] г.) адрасаваны маладым беларускім літаратарам. У ім аўтар усклікаў: «Чый гэта голас? Гэты словы нашы, браценькі-літоўцы».
 
Назву ''літвіны'' ў дачыненьні да сучасных беларусаў шырока ўжывала і інтэлігенцыя. [[Ігнат Дамейка]] ў сваёй кнізе «Мае падарожжы», апісваючы інтэрнацыянальны склад паўстанцкіх аддзелаў, практычна ў кожным выпадку ўказвае нацыянальную прыналежнасьць таго ці іншага афіцэра або жаўнера. Ён дакладна выдзяляе каронных (г. зн. палякаў), жамойтаў (сучасных летувісаў) і «нашых ліцьвінаў» (сучасных беларусаў). Пры гэтым Дамейка не праводзіць ніякую нацыянальную мяжу паміж літоўскай (беларускай) шляхтай і сялянамі. Для яго яны ўсе — «нашы ліцьвіны». У дыплёме ганаровага доктара мэдыцыны, выдадзенага Ігнату Дамейку ў Кракаўскім [[Ягелонскі ўнівэрсытэт|Ягелонскім унівэрсытэце]] ў [[1887]] годзе пазначана «… слаўнаму мужу Ігнату Дамейку, ліцьвіну…».<ref>[[Станіслаў Лясковіч]]. [http://dyatlovo.com/modules/content/index.php/ignat-dameika-naciy Да пытаньня нацыянальнага самавызначэньня Ігната Дамейкі] // «Лідскі летапісец» №19</ref>.
 
У [[1861]] годзе, пачуўшы пра хваляваньні на радзіме [[Зыгмунд Мінейка]] вяртаецца зь [[Пецярбург]]у дамоў, каб распачаць антыцарскую агітацыю сярод сялянаў. Як сьведчыць у кнізе «Імёны свабоды» [[Уладзімер Арлоў|Ўладзімер Арлоў]], у жніўні [[1861]]-га агент III аддзяленьня даносіў начальству, што «кадет Сигизмунд Минейко ходит переодет крестьянином и разносит сочиненную неким Марцинкевичем на народном языке „Гутарку старога дзеда“, где в стихах представлены судьбы Литвы и все притеснения приписаны российскому правительству».<ref>[[Кастусь Лашкевіч]]. [http://news.tut.by/society/133461.html Як TUTэйшыя зьмянялі сьвет. Ліцьвінскі элін — герой Грэцыі] // [[TUT.BY]], [[2 красавіка]] [[2009]]</ref> Знакамітая пісьменьніца [[Эліза Ажэшка]] неаднаразова падпісвалася як ''Gabriela Litwinka'' ({{мова-be|Габрыэла Ліцьвінка}}) ці проста ''Li…ka'' (скарочаная форма: ''ліцьвінка''). «Продкі мае выйшлі зь літоўскіх балотаў», — пісаў пра [[Пінск|Піншчыну]] [[Фёдар Дастаеўскі]].
 
Беларускі герой-рэвалюцыянэр [[Кастусь Каліноўскі]], які заўсёды зьвяртаўся да народу ў [[беларуская мова|беларускай мове]], менаваў свой родны край (ён нарадзіўся на Берасьцейшчыне) «Літвою»[[спасылка?|<sup>спасылка?</sup>]]. Створаны ім падчас паўстаньня часовы ўрадовы камітэт ён назваў «[[Літоўскі ўрад]]». Разам з тым аўтар "Мужыцкае праўды" выразна разрозьніваў беларусаў ад ліцьвіноў "Прыймеце для таго нашу падзяку, а пісьмо аддрукуйце, каб знаў свет Божы, як мужыкі беларусы глядзяць на маскалёў і паўстанне польскае, чаго яны хочуць і чаго па сваей сіле дабіваціся будуць.", " Калі ронд польскі ўсім братнім народам дае самарондства, маскаль мала таго, што гэтак не робіць, но яшчэ там, гдзе жылі палякі, літоўцы і беларусы, заводзіць маскоўскія школы, а ў гэтых школах учаць па-маскоўску, гдзе ніколі не пачуеш і слова па-польску, па-літоўску да і па-беларуску, як народ таго хоча"[http://www.asvieta.net/kalinouski.html]
 
"Літвінамі" называў беларусаў вядомы расейскі этнограф [[Іван Сахараў|І. Сахараў]] у сваім зборніку 1836 году<ref>И. П. Сахаров. Сказания русского народа, издание 1836 года.</ref> (у выданьні 1885 г. "славянская літва" і "літоўцы" ўжо былі заменены на назву "беларусы"). З вуснаў украінца ў 19 стагодзьдзі пра беларуса можна было пачуць: «Хіба лихо озме литвина, щоб він не дзекнув» (аб «дзекаючым» вымаўленьні беларусаў). А на [[Беласток|Беласточчыне]] ўжо за нашых часоў запісана пра беларуса: «Як сыр не закуска, так ліцьвін — не чалавек!» або «Ліцьвін — то чортаў сын!»<ref name="Старажытная Літва і сучасная Летува">С. Дубавец, Г. Сагановіч. [http://knihi.com/vy/letuva.html Старажытная Літва і сучасная Летува] // З гісторыяй на «ВЫ». Выпуск 2. Менск, 1994.</ref>.
 
Мовазнаўца Антон Палявы паведамляў у сваіх чытаньнях для маскоўскай дыялекталягічнай камісіі ў [[1925]] годзе (пра [[Ліцьвіны Севершчыны|ліцьвінаў]] [[Навазыбкаў]]скага павету [[Чарнігаў]]шчыны):
 
{{Пачатак цытаты}}
Радок 128:
== Ліцьвіны і літоўская мова ==
=== Першы ў гісторыі занатаваны выпадак запісу ў «літоўскай» мове ===
У [[1351]] годзе князь [[Кейстут]] (брат вялікага князя літоўскага [[Альгерд]]а) рушыў у [[Вугоршчына|Вугоршчыну]] ў выправу зь літоўскім войскам (гэта былі вайсковыя аддзелы з [[Трокі|Трокаў]], [[Горадня|Горадні]], [[Драгічын]]а і [[Берасьце|Берасьця]]). Падчас сустрэчы вугорскі кароль [[Людвік I Вялікі|Людвік (Лаёш) Вялікі]] і князь [[Кейстут]] ўчынілі мір, і на знак замірэньня [[Кейстут]] загадаў зарэзаць [[карова|быка]] і пасьля забіцьця павярнуўся да свайго войска і пракрычаў '''па-літоўску''' (па словах вугорскае кронікі: ''lithwanice''): «Рагаціна — розні нашы. Госпад з намі!» (у запісе кронікі — ''rogachina roznenachy gospanany''), што тут жа перамовілі прысутныя літвіны (Lithwani). З тым, што дадзеная прамова ёсьць узорам старое [[беларуская мова|беларускае мовы]], пагаджаецца большасьць дасьледчыкаў: А. Мяжынскі, А. Брукнэр, С. Роўэл, А. Золтан і іншыя<ref>[[Алег Латышонак|А. Латышонак]]. Нацыянальнасць — Беларус. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2009. С. 86.</ref>.
 
=== Літоўская (беларуская) мова ў Вялікім Княстве Літоўскім ===
Радок 137:
[[Славянскія мовы|Славянскай]] менаваў літоўскую мову ў 1440-х гг. [[Папа Рымскі|рымскі папеж]], пісьменьнік і гуманісты [[Пій II|Энэй Сыльвій Пікаляміні]]: «Літва месьціцца на ўсход ад Польшчы. Мова народу — славянская»<ref>''«Lituania et ipsa late patents regio Polonis ad orlentem connexa est… Sermo gentis '''Sclavonicus''' est»''. — Крыніца: Pii II Pontificis Maximi Historia Rerum ubique Gestarum cum Locorum descriptione. Parrhisiis, 1509, pp.109v-110.</ref>.
 
Гэткія эўрапейскія навукоўцы, як Гэртман Шэдэль у «Сусьветнай хроніцы» ([[1493]] г.), дырэктар Нюрнбэрскае гімназіі Ян Коклес Норык у «Дэкастыхоне» ([[1511]] г.)<ref>''«Post Poloniam Lituania est spaciola quoque tellus verum paludibos sylvisque plurimum obducta… Lingua utuntur '''Sclavonica'''»''. — Крыніца: Jo. Coclei Norici Decastichon. In librum. Norinburgae, 1511, pp.Kv-K II — Inkunabel. Gymnasial Bibliothek zu Koeln, GB XI 490b, Panzer VII, 451, 86.</ref>, Ян Багемскі ў працы «Звычаі ўсіх народаў» ([[1538]] г.)<ref>''«Lithunia est Poloniae ad ortum connexa noningentorum millium passuum circuitu magna sui parte palustris plurimumque nemorosa… Sermo gentis, ut Polonis, '''Sclavonicus''', hie enim sermo, quern latissime patet, ac plurimis quidem gentibus communis est…»''. — Крыніца: Omnium Gentium Mores, Leges et Ritus. Ex mulris clarissimis rerum scriptoribus a Joanne Boemo Aubano Teutonico nuper collecti et novissime recogniti. Antverpiae, 1538, pp.80v-81</ref> і аўстрыйскі дыплямат Жыгімонт Гэрбэрштэйн у «Гісторыі Масковіі» ([[1549]] г.) пісалі пра Літву, як пра славянскі народ. Усе яны залічалі літоўскую мову да [[славянскія мовы|славянскіх моваў]].
 
Аўстрыйскі дыплямат Гэрбэрштэйн, які наведваў Літву ў [[1517]]—[[1526]]1517—1526 гг.<ref>Herberstein. Rerum Moscoviticarum. Unveraenderter Nachdruck. Minerva GMBH. Frankfurt a. M., 1964, p.2, s. 109—114; Сигизмунд Герберштейн. Записки о Московии. — М.: МГУ. 1988</ref>, пісаў:
 
* «…бізона ліцьвіны ў сваёй мове называюць „зубр“ (Suber)»;
Радок 145:
* «Гаспадар прызначае туды [ў Жамойць] ўрадоўцу [зь Літвы], якога ў сваёй мове яны [ліцьвіны] называюць „староста“ (Starosta)».
 
Вэнэцыянскі дыплямат М. Фаскарына ў [[1557]] годзе пісаў, што «маскавіты размаўляюць і пішуць славянскай мовай, таксама як [[Харватыя|дальматы]], [[Чэхія|чэхі]], [[палякі]] ды ліцьвіны»<ref>''«Questi Moscoviti parlano la lingua Schiavona, et scrivono nella stessa, siccome i Dalmatini, Bohemi, Polacchi et Lithuani…»'' — Крыніца: Historica Russiae Monumenta, ex antiquis exterarum gentium archivis et bibliothecis depromta ab A.J.Turgenevio, t.I. Petropoli, 1841, Nr.135, p.149.</ref>.
 
Літоўскі асьветнік [[Ляўрэнці Зізані]] выдаў у [[1626]] годзе на замову патрыярха праваслаўны «[[Катэхізіс]]», у якім гэтак патлумачыў назву кнігі: «по-литовску это оглашение, русским же языком нарицается беседословие».
 
У Актах Маскоўскага гаспадарства (запіс з [[1618]] году): «… выехали из деревни человек с пятнадцать, а на них магерки литовския, и почали им говорить по-литовски: не утекайте-де!».
 
Напрыканцы 17 ст. наймя беларуская (а ня польская) мова заставалася моваю дыпляматычнага ліставаньня між Масквой і Варшавай [http://knihi.com/mova/dyplamat.html]. Напрыклад, калі ў сярэдзіне 17 ст. каронныя дыпляматы паспрабавалі перайсьці на польскую мову ў ліставаньні з Масквою, то маскоўскія дыпляматы абурыліся і запатрабавалі пісаць як раней, «''письмом литовским''».
Радок 168:
== Адкуль узяліся «беларусы» і «Белая Русь»? ==
{{Асноўны артыкул|Белая Русь}}
Назоў «Белая Русь» добра вядомы ў летапісных крыніцах і ўрадовых дакумэнтах 14—18 стагодзьдзяў. «Белай Русьсю» тады называліся землі [[Цьвер]]шчыны, [[Пскоў]]шчыны і [[Масква|Маскоўшчыны]]. Яшчэ напрыканцы 12 стагодзьдзя назоў «Белая Русь» тарнаваўся да [[Растоў|Растова]]-[[Суздаль]]скіх земляў ([[Залесьсе]]), у выніку чаго князь [[Андрэй Богалюбскі]] ([[1111]]—[[1174]]1111—1174) выступаў як «князь Белае Русі»<ref name="jucho">[[Язэп Юхо]]. Пра назву «Беларусь» // Полымя №1, 1968. С. 175—182.</ref>.
 
«Белая Русь» даволі часта выступае ў заходнеэўрапейскіх крыніцах 14 стагодзьдзя, а гэта ў хроніках Фрыдрыха Кройцпэха, Ганса Траўнэра й Пётры Зухэнвірта, прысьвечаных паходам крыжакоў-мечаносцаў. «Белая Русь» усіх гэтых крыніцаў — гэта [[Пскоў]]шчына і [[Ноўгарад]]чына. Гэтая ж тэрыторыя [[Пскоў]]шчыны пазначалася як «Белая Русь» і на мапах першай паловы ХVІ стагодзьдзя Робэрта Торна ([[1527]]), [[Гергард Мэркатар|Гергарда Мэркатара]] ([[1538]]) і Якуба Гастольда ([[1548]])<ref name="jucho"/>.
 
У 16—18 стагодзьдзях назоў «Белая Русь» мог выступаць у якасьці азначэньня арэалу праваслаўнае або (у іншых крыніцах) уніяцкае веры. Гэтак, у данясеньні ў [[Рым]] папскага нунцыя ў Польшчы ў [[1569]] годзе [[Кіеў]] называўся «сталіцаю Белае Русі» <ref>«Litterae Nuntiorum Apostolicorum historiam Ucrainae illustrantes». Еd. А.G.Welykyj, vol.I, Romae, 1959, no.49, pp.69-70.</ref>. Аляксандар Гваніні ў сваёй «Хроніцы Эўрапейскай Сарматыі» пісаў, што «Белая Русь знаходзіцца каля Кіева, Мазыра, Амсьціслава, Віцебску, Воршы, Полацку, Смаленску ды ў Северскай зямлі, якія здаўна належалі Вялікаму Княству Літоўскаму». У [[1632]] годзе, па рэлігійных прычынах, біскуп Мсьціслаўскае япархіі Язэп Бабрыковіч менаваў сябе «біскупам беларускім», маючы наўвеце сваю прыхільнасьць да праваслаўя. Таксама гетман [[Багдан Хмяльніцкі]] ([[1595]]—[[1697]]1595—1697) выступаў як «гетман Белай Русі». Паводле азначэньня ягонага пісара Івана Выгоўскага, гэтая «Белая Русь» тады прасьцягалася «от Смоленска к Киеву, и к Чернигову, и к Белой Церкве, и к Старому Констентинову», гэткім чынам, улучаючы ў сябе Заходнюю Расею, Цэнтральную Ўкраіну ды ўразаючыся нават у [[Падольле]]<ref>«Воссоединение Украины с Россией. Документы и материалы». Изд-во АН СССР. Т. ІІІ. №195. — Москва, 1954. С. 402.</ref>.
 
Горадам «Белай Русі» названы [[Полацак]] напрыканцы 14 стагодзьдзя ў польскай хроніцы Янкі з Чарнкова. У «Звычаях усіх народаў» Яна Багемскага выданьня [[1538]] году, разам з Маскоўшчынай «Белай Русьсю» яшчэ называліся Пскоўшчына й Ноўгарадчына. Гэта адпавядае згаданым азначэньням «Белай Русі» на мапах Робэрта Торна (1527) й Гергарда Мэркатара (1538).
 
Назоў «Белая Русь» зусім не сустракаецца ані ў дзяржаўных актах Вялікага Княства, ані ў літоўскіх летапісах, улучна з Быхаўцавай і Баркулабаўскай хронікамі (аўтар апошняй, дарэчы, — ураджэнец Магілёўшчыны). Нават вядомы прыхільнік маскоўскіх цароў манах зь Берасьцейшчыны Апанас Філіповіч, які шмат вандраваў па Вялікім Княстве Літоўскім і пабываў у Маскоўшчыне, у сваім «Дыярыюшы», пісаным у 1640-х гадох, пад «Белай Русьсю» яшчэ разумеў Маскоўшчыну.
 
На мапах ХV стагодзьдзя Фра-Маўро (1459), Кардынала з Кузы (1460) ды іншых аўтараў пад назовам «Белай Русі» выступала Маскоўшчына. Манах Сымон Суздальскі, які асабіста быў на Флярэнтыйскім збору ў 1439 годзе ды апісаў гэты збор, у гэтым сваім нарысе Маскоўшчыну называе «Белай Русьсю». Маскоўскі вялікі князь Іван ІІІ ў сваёй грамаце [[1469]] году да папы Паўла ІІ тую ж Маскоўшчыну называе «Белай Русьсю» («Moscovia sive Alba Russia»), а ў пасольстве 1472 году да таго ж Рыму ён таксама выступае як «князь Белай Русі» («послы государя Белой Руси»). «Белай Русьсю» Маскоўшчына была названая і ў лісьце да папежа Клемэнта VІІ маскоўскага вялікага князя Васіля ІІІ (1505—1533). Вэнэцыянскі дыплямат Амброджо Кантарыні, які ў канцы 1476 — на пачатку 1477 г. наведаў Маскву, у сваіх успамінах таксама называе Івана ІІІ «князем Вялікай Белай Русі» («signor della Gran Rossia Bianca»)<ref>Барбаро и Контарини о России. К истории итало-русских связей в ХV в. —Ленинград: Изд-во «Наука», 1971. С. 202, 226.</ref>.
 
У 1611 годзе падчас так менаванага «смутного времени» (то бо захопу Масквы польскімі і літоўскімі войскамі) маскоўскае баярства часова прызнала ўладу польскага караля над Масквою, і польскаму каралевічу Ўладыславу прысягнулі 10 000 масквічоў. Было пастаноўлена, што Масква ўвойдзе ў склад Рэчы Паспалітай, і стане сталіцаю апрычонага ўдзелу РП пад назвай «Белая Русь». З гэтай нагоды тады была складзена адмысловая мапа, пад назвай «Масква, сталіца ўсяе Белай Русі»[http://litvin.org/site/moskva.htm].
Радок 195:
{{Канец цытаты}}
 
Пасьля далучэньня Вялікага Княства Літоўскага да Расейскай імпэрыі царскія ўлады пачынаюць замяняць назву «ліцьвіны» на назву «беларусы», а ў [[1839]] г. назва «Літва» забаронена царскімі ўладамі разам з назвай «літвіны» і Статутам Вялікага княства [[1588]] г. (па якім да гэтага часу справаваліся ліцьвіны прыяднаных тэрыторыяў).
 
Царскія ўлады доўга гадалі, як назваць ліцьвінаў па-новаму: прапаноўваліся варыянты «славянскія літоўцы», «літоўца-русы», нарэшце спыніліся на варыянце «беларусы» (напрыклад, для русінаў сучаснае Ўкраіны прапаноўваліся варыянты «чырвона-русы», «карпата-русы», спыніліся на варыянце «маларусы»).
Радок 208:
[[Файл:Сахаров И.П. Сказания русскаго народа. СПб, 1849. Т.2, кн.7, с.82.JPG|thumb|'''Старонка [http://books.google.by/books?id=oboNAAAAIAAJ&printsec=frontcover&dq=%D0%A1%D0%B0%D1%85%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B2+%D0%98.%D0%9F.&hl=ru&sa=X&ei=F9owUvz5C4SltAaGiYHYCA&redir_esc=y#v=onepage&q=%D0%A1%D0%B0%D1%85%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B2%20%D0%98.%D0%9F.&f=false кнігі I.П.Сахарава 1849 г.в.] з прыведзеным тэкстам.''']]
У першым выданьні 1836 г. Сахараў аб сучаснай Беларусі паўсюль піша: «ліцьвіны», «славянская літва», «славянскія літоўцы Віленшчыны, Меншчыны, Берасьцейшчыны і Гарадзеншчыны», «літоўскія славяне»{{Няма крыніцы інфармацыі}}.
У выданьні [[1849]] г. ужо замест тэрміна «ліцьвіны» («литвины») стаіць выпраўлены «літоўца-русы» («литовцо-руссы»){{Няма крыніцы інфармацыі}}.
А ў перавыданьні [[1885]] г. ужо амаль усюды замест «літоўца-русы» стаіць «беларусы» («белоруссы»).
 
У выданьні 1849 году І. Сахараў піша пра сьвята [[Дзяды]]:
Радок 219:
 
{{Пачатак цытаты}}
«Іншая цяжкасьць паходзіць ад таго, што на мясцовай мове, а тым больш на польскай, нярэдка зьмешваюцца назвы «Беларусь» і «Літва», беларуская мова й літоўская{{Заўвага|Тут — у сэнсе «летувіская»|name="sens"}}, то бок па старадаўняй памяці пра тыя часы, калі Беларусь і Літва ўяўлялі сабою адно цэлае, усё беларускае называлася ''літоўскім''. Спытаеце, вы напрыклад, якую-небудзь мяшчанку, хто яна такая? – Polka, адкажа яна вам. – Адкуль родам? – Z Litwy. Як гавораць дома? – Po litewsku. Між тым пры адшуканьні больш дакладных зьвестак аказваецца, што ні сама яна, ні яе родныя ні слова не разумеюць па-літоўску{{Заўвага|name="sens"}}, а гавораць выключна [[Беларуская мова|па-беларуску]]. («літоўцамі» »<ref>Н. Янчукъ ”По Минской губерніи (замѣтки изъ поѣздки въ 1886 году)” Москва, 1889</ref>.
{{oq|ru|Другое затрудненіе происходитъ оттого, что на мѣстномъ языкѣ, а тѣмъ болѣе на польскомъ, нерѣдко смѣшиваются въ названіи Бѣлоруссія и Литва, бѣлорусскій языкъ и литовскій, т. е. по старинной памяти о тѣхъ временахъ, когда Бѣлоруссія и Литва составляли одно цѣлое, всё бѣлорусское называется литовскимъ. Спросите вы, напримѣръ, какую нибудь мѣщанку, кто она такая? – Polka, отвѣтитъ она вамъ. – Откуда родомъ? – Z Litwy. – Какъ говорятъ дома? – Po litewsku. Между тѣмъ, по наведеніи болѣе точныхъ справокъ оказывается, что ни сама она, ни ея родные ни слова не понимаютъ по-литовски, а исключительно говорятъ по-бѣлорусски. Такъ и за Бугомъ, напр. въ Сѣдлецкой губ., бѣлорусса иначе не назовутъ, какъ литвиномъ.}}
{{Канец цытаты}}
Радок 228:
{{Канец цытаты}}
 
У той жа час жыхарства [[Жамойць|Жамойці]] (большай часткі сучаснай [[Летува|Летувы]]) «літвінамі» (альбо «літоўцамі») сябе не называла нават у 19 стагодзьдзі. У навуковым выданьні «Акты, издаваемые Виленскою археографическою коммиссиею», выдадзеным у [[1899]] г., у перадмове чытаем агляд аўтарам [[Ковенская губернія|Ковенскае губерніі]] ([[Ковенская губернія]] займала тады ўсю тэрыторыю сучаснае [[Летува|Летувы]] на поўнач ад [[Коўня|Коўні]]): «Ковенская губернія ўся амаль заселена карэннымі літоўцамі, якія край свой называюць [[Жамойць|Жмудзь]], а сябе ''[[жамойты|жмогусамі]]''»<ref>Акты, издаваемые Виленскою археографическою коммиссиею // Акты Упитского гродского суда. — Вильна, 1899.</ref>.
 
== Сучаснасьць ==
Радок 243:
{{Канец цытаты}}
 
А. Пракапчук, аўтар часопісу «Самиздат», у [[2009]] г. пісаў:
{{Пачатак цытаты}}
Літвою гэты край называўся амаль тысячу гадоў, усутыч да 19 стагодзьдзя, а назва народу — «літвіны» захоўвалася і пасьля Другой сусьветнай вайны, што я нават памятаю па сваіх летніх вакацыях у вёсцы [[Цытва]][http://globus.tut.by/citva/index.htm] ([[Менская вобласьць]]), дзе зацята працягвалі менаваць сябе «літвінамі» аднавяскоўцы маёй бабулі Эміліі.<ref>[http://zhurnal.lib.ru/p/prokopchuk_artur_andreewich/vkl.shtml Прокопчук Артур Андреевич. Беларусь литовская]</ref>
Радок 249:
 
=== Грамадзкая дзейнасьць ===
[[20 траўня]] [[2000]] году група беларускіх грамадзян (у асноўным гісторыкі, паэты, пісьменьнікі, музыкі) правялі зьезд, на якім быў падпісаны акт узнаўленьня нацыі ліцьвінаў.
 
=== За мяжой ===
Падчас правядзеньня [[Нацыянальны склад насельніцтва Расеі ў 2002 годзе|сьпісаньня жыхарства Расеі 2002 году]] тыя, хто сябе называў ''ліцьвінам'', былі разьмеркаваныя наступным чынам: ''[[аўкштоты]]'', ''[[жамойты]]'', ''[[летувнік]] (і)'', ''[[летувяй]]'', а таксама тыя ''ліцьвіны'' і ''[[літвякі]]''/''[[літвакі]]'', якія ўжываюць летувіскую мову, былі аднесеныя да [[летувісы|летувісаў]]; засталыя ''ліцьвіны'' і ''літвякі''/''літвакі'' былі аднесеныя да [[беларусы|беларусаў]]<ref name="">[http://www.perepis2002.ru/ct/html/TOM_04_01.htm 1. Национальный состав населения] на [http://www.perepis2002.ru www.perepis2002.ru]</ref>.
 
=== Міленіюм Літвы ===
[[22 студзеня]] [[2009]] году ў Беларусі створаны грамадзкі аргкамітэт імпрэзы 1000-годзьдзі назвы ''Літва'' пад старшынствам доктара гістарычных навук прафэсара [[Анатоль Грыцкевіч|Анатоля Грыцкевіча]]. У аргкамітэт «Міленіюм Літвы» ўвайшлі пісьменьніца [[Вольга Іпатава]], доктар гістарычных навук [[Алесь Краўцэвіч]], доктар мэдыцынскіх навук [[Алесь Астроўскі]], доктар біялягічных навук [[Аляксей Мікуліч]], археоляг [[Эдвард Зайкоўскі]], мастак і грамадзкі дзяяч [[Аляксей Марачкін]], сьвятар [[Леанід Акаловіч]] і дасьледнік [[Зьдзіслаў Сіцько]].
 
У звароце аргкамітэта паведамляецца, што першае згадваньне назвы Літва (Lituae) у пісьмовых крыніцах — нямецкіх Квэдлінбурскіх аналах — адносіцца да [[1009]] году. Аўтары звароту адзначаюць, што назва Літва адносіцца да старажытнай тэрыторыі Беларусі, а цяперашнія беларусы да пачатку XX стагодзьдзя называлі сябе ліцьвінамі.
 
«Тэрміны Беларусь і беларусы навязаныя нам расейскай адміністрацыяй у сярэдзіне XIX стагодзьдзя. Беларусь зьяўляецца галоўнай пераемніцай Вялікага Княства Літоўскага. Нашы землі складалі вялікую частку ВКЛ. Менавіта на нашых землях і паўстала вялікая дзяржава ВКЛ, аб’ядналая ў XV стагодзьдзі асобныя княствы-землі, у тым ліку Наваградзкае, Полацкае, Смаленскае, Турава-Пінскае і Гарадзенскае», — гаворыцца ў звароце.<ref>{{Навіна|аўтар=[[Марат Гаравы]]|загаловак=Створаны грамадзкі аргкамітэт сьвяткаваньня 1000-годзьдзя назвы Літва пад старшынствам прафэсара Анатоля Грыцкевіча|спасылка=http://by.belapan.by/archive/2009/01/22/279333_279363|выдавец=[[БелаПАН]]|дата публікацыі=22 студзеня 2009|дата доступу=14 кастрычніка 2014}}</ref>
Радок 263:
== Цытаты ==
 
{{Цытата|Паводле старажытнага звычаю, вайсковая выправа ёсць абавязкам кожнага мужчыны, які можа несьці зброю. Дзеля такой мэты, дзеля выгнаньня ворагаў з нашай Літоўскай зямлі, ладзіцца паспалітае рушэньне, якое '''па-народнаму''' завецца «пагоня» (pogonia).|З прывілею вялікага князя літоўскага [[Ягайла|Ягайлы]], 20.2.[[1387]].}}
 
{{Цытата|Аб размнажэнні веры хрысьціянскай у Літве праз Ягайла года Гасподняга 1387 ... Сам іх кароль вучыў веры і малітве Панскай, сам ім даводзіў марнасьць іх паганскай модлы. Tewe musu, kuris esi dangius сам ім тлумачыў..|Мацей Стрыйкоўскі "Аб пачатках і вывадах слаўнага народа літоўскага" 1578<ref>"O rozmnożeniu wiary chrześciańskiej przez Jagieła roku Pańskiego 1387 ..Sam ich król uczył wiary i Modlitwy Pańskiej, sam im rozwodził próżność ich modły pogańskiej. Tewe musu, kuris esi dangius, sam tłumaczył" Maciej Stryjkowski, O początkach, wywodach, dzielnościach, sprawach rycerskich i domowych sławnego narodu litewskiego, żemojdzkiego i ruskiego…, oprac. Julia Radziszewska, PIW, Warszawa 1978, s. 312</ref>.}}
Радок 271:
{{Цытата|Кажам заўжды «літоўскі, літвін» — але тое адно замест «беларускі, беларус», бо ў 1510 годзе ніхто яшчэ «Літву этнічную» і ня сьніў, яшчэ Рэй у 1562 г. літвіном менаваў беларуса, а ў Маскве і ў 17 стагодзьдзі «літоўскі» — тое самае што беларускі.|Аляксандар Брукнэр<ref>«Rusko-Polski rekopis roku 1510» // Slavia: casopis pro slovanskou filologii.</ref>.}}
 
{{Цытата|…не обчым яким языком, але своим власным права списаные маем.|[[Статуты ВКЛ|Літоўскі Статут]], [[1588]] г.}}
 
{{Цытата|Петель: Чэски і Руски когут. Валынски певень. Литовски петух.|Слоўнік [[Памва Бярында|Памвы Бярынды]], [[1627]] г.}}
{{Цытата|У афіцыйных дакумэнтах 16-18 стагодзьдзяў, апроч «Літвы», для ўсяе тэрыторыі Беларусі другога найменьня наагул не існавала, і ўвесь народ называлі Літвою. У нашай жа гістарычнай літаратуры да цяперашнага часу ігнаруюць гэтае найменьне народу, якое ён насіў больш чым 500 гадоў.|[[Язэп Юхо|Я. Юхо]], гісторык права, доктар навук<ref name="jucho"/>.}}
Радок 299:
* [http://www.hrights.ru/text/belorus/b24/Chapter29.htm Ліцьвінская нацыя]{{ref-ru}} — прэса аб ліцьвінах
* [http://veras.litvin.org/ Віктар Верас «У ВЫТОКАЎ ГІСТАРЫЧНАЙ ПРАЎДЫ»]{{ref-ru}}
* [http://jyvelitva.com Форум Літвінаў] - JyveLitva.com
* [[Сяргей Дубавец]], [[Генадзь Сагановіч]], [http://www.belarusguide.com/as/history/biel2.html СТАРАЖЫТНАЯ ЛІТВА І СУЧАСНАЯ ЛЕТУВА], [[Менск]], [[1994]]
* [http://tonkoblako-9.net/docs/pierapis2009/staclitwinam.pdf Стаць Літвінам і быць ім!]
* [http://litviny.blogspot.com/ Разважаньні аб ВКЛ і літвінах]