Кірыла Арлоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выдаленая Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Гішпаніі 1936—1939 гадоў; дададзеная [[Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Г...
Радок 5:
| памер =
| подпіс_пад_выявай =
| дата_нараджэньня = [[30 студзеня]] [[1895]]
| месца_нараджэньня = [[Мышкавічы (Кіраўскі раён)|Мышкавічы]], [[Бабруйскі павет]], [[Менская губэрня]]
| дата_сьмерці = [[13 студзеня]] [[1968]]
| месца_сьмерці = [[Мышкавічы (Кіраўскі раён)|Мышкавічы]], [[Кіраўскі раён (Магілёўская вобласьць)|Кіраўскі раён]], [[Магілёўская вобласьць]]
| нацыянальнасьць =
Радок 21:
| узнагароды =
}}
'''Кірыла Пракопавіч Арлоўскі''' ([[30 студзеня]] (паводле старога стылю 18 студзеня) [[1895]], [[Мышкавічы (Кіраўскі раён)|Мышкавічы]], [[Бабруйскі павет]], [[Менская губэрня]], цяпер [[Кіраўскі раён (Магілёўская вобласьць)|Кіраўскі раён]], [[Магілёўская вобласьць]] — [[13 студзеня]] [[1968]], [[Мышкавічы (Кіраўскі раён)|Мышкавічы]], [[Кіраўскі раён (Магілёўская вобласьць)|Кіраўскі раён]]) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Заходняй Беларусі і ў Вялікую Айчынную вайну, савецкі выведнік, гаспадарчы дзяяч.
 
== Біяграфія ==
Зь сялянскае сям’і. У [[1910]] годзе скончыў царкоўна-прыходзкую школу. З [[1915]] у арміі, удзельнік [[Першая сусьветная вайна|Першае сусьветнае вайны]]. Ваяваў на Заходнім фронце, служыў шарагоўцам 251-га запаснога пяхотнага палка, ад [[1917]] унтэр-афіцэрам, камандзірам сапэрного ўзводу 65-га пяхотнага палку. У студзені [[1918]] дэмабілізаваўся й вярнуўся дадому.
 
У чэрвені [[1918]] у час акупацыі Беларусі нямецкімі войскамі па заданьні [[Бабруйск]]ага падпольнага раённага камітэту [[РКП (б)]] арганізаваў і ўзначаліў партызанскі аддзел, якім камандаваў да сьнежня [[1918]]. У сьнежні [[1918]] — траўні [[1919]] працаваў у Бабруйскай надзвычайнай камісіі (ЧК). У [[1919]]—[[1920]]1919—1920 навучаўся на першых [[Масква|Маскоўскіх]] кулямётных курсах, пасьля сканчэньня якіх у [[1920]] камандзір аддзелу [[Рудабелка|рудабельскіх]] партызанаў (псэўданім Ваня), якія дзейнічалі ў тыле польскіх інтэрвэнтаў; потым на падпольнай працы ў [[Коўна|Коўне]]. У кастрычніку — сьнежні [[1920]] удзельнічаў у баёх супраць войскаў [[Станіслаў Булак-Балаховіч|Булак-Балаховіча]].
 
У [[1922]]—[[1925]]1922—1925 пад псэўданімамі Аршынаў, [[Муха-Міхальскі]] камандзір партызанскага аддзелу ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]]. У сьнежні [[1922]] прыбыў у [[Вялейскі павет (Польская Рэспубліка)|Вялейскі павет]], 21 сьнежня разам з партызанамі Станіслава Ваўпшасава ўдзельнічаў у нападзе на мястэчка Ілья: партызаны зьнішчылі паліцэйскі гарнізон, занялі пошту, тэлеграф і кантору воласьці, захапілі зброю, а ў валасной управе зьнішчылі сьпісы недаімшчыкаў. Надалей узначальваў аддзел, што дзейнічаў пераважна на поўдні Беларусі: у навакольлі Баранавічаў, Лунінца, Століна. У ноч на [[4 жніўня]] [[1924]] зарганізаваў захоп мястэчка [[Стоўпцы]]<ref>Алег Дзярновіч. [http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=739 «Бандыты карысталіся беларускай гаворкай…»] // [[Наша Ніва]], [[11 сакавіка]] [[2006]]</ref>. Увосень [[1924]] — кіраўнік захопу ў палон [[Палескае ваяводзтва|палескага ваяводы]] [[Станіслаў Юзаф Даўнаровіч|Станіслава Юзафа Даўнаровіча]], якога ў выніку гэтага Арлоўскі вымусіў падаць у адстаўку<ref>Алег Праляскоўскі, Леў Крыштаповіч. [http://21.by/papers?id=100477 На нянавісці і фальсіфікацыі гісторыі дэмакратыі не пабудуеш] // «[[Зьвязда]]», [[17 верасьня]] [[2009]]</ref>. У выніку апэрацыяў Арлоўскага было забіта каля 100 чалавек.
 
У [[1930]] скончыў [[Камуністычны ўнівэрсытэт нацыянальных меншасьцяў Захаду імя Ю. Мархлеўскага]] ў Маскве. У [[1930]]—[[1936]]1930—1936 служыў у органах [[ДПУ]]-[[НКУС Беларусі]]. У [[1936]]—[[1937]]1936—1937 кіраўнік участку будаўніцтва каналу [[Масква-Волга]] ў горадзе [[Дзьмітраў]]. У [[1937]]—[[1938]]1937—1938 удзельнік [[Грамадзянская вайна ў Гішпаніі ў 1936-1939 гадоў|Грамадзянскае вайны]] ў [[Гішпанія|Гішпаніі]], дарадчык партызанскага корпусу рэспубліканскае арміі. З [[1939]] памочнік дырэктара Арэнбурскага (Чкалаўскага) сельгасінстытута. У сакавіку [[1941]] — траўні [[1942]] знаходўзія ў камандзіроўцы па лініі НКУС у [[Кітай|Кітаі]].
 
У чэрвені [[1942]] сфармаваў і ўзначаліў разьведвальна-дывэрсійную групу [[НКДБ]], якая [[26 кастрычніка]] [[1942]] была закінутая на акупаваную нямецкімі войскамі тэрыторыю Беларусі і вырасла ў партызанскі аддзел «Сокалы». У красавіку — траўні [[1943]] на базе аддзела пад агульным камандаваньнем Арлоўскага створаныя тры партызанскія аддзелы. [[17 лютага]] [[1943]] група партызан на чале з Арлоўскім зьнішчыла з засады некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў акупацыйнай адміністрацыі: генэральнага камісара Баранавічаў [[Фрыдрых Фрэнч|Фрыдрыха Фрэнча]], гэбітскамісара [[Баранавіцкая акруга|Баранавіцкае акругі]] [[Фрыдрых Шцюр|Фрыдрыха Шцюра]] й обэргрупэнфюрэра СС [[Фэрдынанд Засарнас|Фэрдынанда Засарнаса]]. Сам Арлоўскі быў цяжка паранены, страціў кісьці абедзьвюх рук. За гэты апэрацыю [[20 верасьня]] [[1943]] атрымаў званьне Героя Савецкага Саюзу, ордэн Леніна і мэдаль «Залатая Зорка».
 
Пасьля лекаваньня да сьнежня [[1944]] працаваў у НКДБ БССР, пасьля пайшоў у адстаўку па стане здароўя. З [[1944]] на Кіраўшчыне старшыня калгасу «Рассвет», які хутка вырас у буйную гаспадарку і адным зь першых атрымаў мільён рублёў чыстага прыбытку. Сябар ЦК [[КПБ]] ад [[1949]], кандыдат у сябры ЦК [[КПСС]] у [[1956]]—[[1961]]1956—1961. Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР у [[1947]]—[[1951]]1947—1951, Вярхоўнага Савету СССР 3—7 скліканьняў ад [[1950]].
 
Узнагароджаны 5 ордэнамі Леніна, 2 ордэнамі [[Ордэн Працоўнага Чырвонага сьцяга|Працоўнага Чырвонага сьцяга]], мэдалямі. Герой Савецкага Саюзу ([[1943]]), Герой Сацыялістычнай Працы ([[18 студзеня]] [[1958]]).
 
== Памяць ==
Радок 44:
 
== Пераацэнкі дзейнасьці ==
У постсавецкі пэрыяд зьявіліся абвінавачваньні Кірылы Арлоўскага ў тэрарызьме<ref>[[Ёсіф Сярэдзіч]]. [http://old.nv-online.info/index.php?c=ar&i=14186&p=1&c2=calcym&combo_calmonth=11&combo_calyear=2009&combo_pubnum=344&combo_pubyear=2009 60 і 20] // [[Народная Воля]] № 65—66, [[30 красавіка]] [[2009]]</ref>, бандытызьме, забойствах цывільнага насельніцтва<ref>[[Зьміцер Бартосік]]. [http://www.svaboda.org/content/transcript/1336722.html «Мэты ў іх былі — не рабаваць і забіваць, а барацьба з уладай»] // [[Радыё Свабода]], [[30 кастрычніка]] [[2008]]</ref>.
 
== Цікавыя зьвесткі ==
Радок 50:
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==