Валяр’ян Пратасевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 11:
| Подпіс гербу = Герб «[[Дравіца]]»
| Пасады =
| Нарадзіўся = каля [[1505]]
| Месца нараджэньня= [[Шушкова]] [[Менскі павет|Менскага павету]]
| Памёр = {{Памёр|31|12|1579}}
Радок 23:
| Рэгаліі =
}}
'''Валяр’я́н Пратасе́віч''' (''Пратасе́віч-Шушко́ўскі''; каля [[1505]], маёнтак [[Шушкова]] каля [[мястэчка]] [[Крайск]] [[Менскі павет|Менскага павету]] — [[31 сьнежня]] [[1579]]<ref>Пратасевіч Валяр’ян // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 464.</ref>, [[Вільня]]) — рэлігійны й дзяржаўны дзяяч [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. [[Пісар вялікі літоўскі]] (з [[1544]]), біскуп [[біскуп луцкі|луцкі]] (з [[1549]]) і [[біскуп віленскі|віленскі]] (з [[1556]])
 
== Біяграфія ==
Прадстаўнік шляхецкага роду [[Пратасевічы|Пратасевічаў]] гербу «[[Дравіца]]». Быў пісарам канцылярыі вялікай княгіні [[Бона Сфорца|Боны]]. З [[1533]] пробашч у [[Крожы|Крожах]]<ref>Валер’ян Пратасевіч-Шушкоўскі // {{Літаратура/Рэлігія і царква на Беларусі|к}}</ref>, адначасна зрабіўся [[канонік]]ам [[Жамойць|жамойцкім]], а ў [[1537]] — [[Вільня|віленскім]].
 
У [[1544]] атрымаў пасаду [[Пісар вялікі літоўскі|пісара вялікага літоўскага]] і сакратара [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]], да [[1549]] кіраваў рускай канцылярыяй. Удзельнік шэрагу соймаў Вялікага Княства Літоўскага, займаўся дыпляматычнымі справамі.
 
[[27 траўня]] [[1549]] атрымаў прызначэньне [[Луцкая дыяцэзія|біскупа луцкага]], а ў [[1555]] — [[Віленская дыяцэзія|віленскага]] (афіцыйна з [[10 красавіка]] [[1556]]).
 
Супрацьстаяў націску [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]] за часамі яе найвялікшага ўздыму, але ў барацьбе з пратэстантамі не выкарыстоўваў гвалтоўных сродкаў. Паставіў свой подпіс над [[Віленскі прывілей 1563 году|Віленскім прывілеем 1563 року]] аб роўных правах хрысьціянскай шляхты.
 
Быў прыхільнікам аб’яднаньня Вялікага Княства Літоўскага з [[Польскае Каралеўства (1385—1569)|Каралеўствам Польскім]] на прынцыпах [[фэдэрацыя|фэдэрацыі]], а не інкарпарацыі. Люблінскую унію ([[1569]]) ад імя В. Пратасевіча падпісаў ягоны прадстаўнік А. Р. Мялескі.
 
У [[1569]] запрасіў у Вялікае Княства Літоўскае [[езуіты|езуітаў]]. У [[1570]] заснаваў [[Віленскі езуіцкі калегіюм]], якому [[Стэфан Баторы]] ў [[1578]] надаў правы [[Віленскі ўнівэрсытэт|ўнівэрсытэту]]. Рабіў ахвяраваньні на будову касьцёлаў і каталіцкіх навучальных установаў.
 
У [[1570-я]] пераканаў перайсьці ў каталіцтва сваіх апанэнтаў князёў [[Радзівілы|Радзівілаў]]. Сын [[Мікалай Радзівіл «Чорны»|М. Радзівіла «Чорнага»]] [[Юры Радзівіл (біскуп)|Юры]] зрабіўся ў [[1574]] ягоным каад’ютарам (памочнікам-намесьнікам).
 
Паводле [[тастамэнт]]у багатая бібліятэка В. Пратасевіча перайшла да бібліятэкі Віленскага калегіюму; ацалелыя да нашых дзён кнігі захоўваюцца ў [[Бібліятэка Віленскага ўнівэрсытэту|бібліятэцы Віленскага ўнівэрсытэту]]. Пахавалі біскупа ў [[Катэдральны касьцёл Сьвятога Станіслава (Вільня)|Віленскім Катэдральным касьцёле]].