Беларускі студэнцкі саюз: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +Зьвязнасьць
Радок 5:
|памер =
|лідэр =
|заснаваная = [[1 сьнежня]] [[1921]]
|штаб-кватэра = [[Вільня]]
|супрацоўніцтва =
Радок 13:
|сайт =
}}
'''Беларускі студэнцкі саюз''' (''БСС'') ([[1 сьнежня]] [[1921]] — верасень [[1939]]) — арганізацыя [[студэнт]]аў-[[беларус]]аў [[Віленскі ўнівэрсытэт|Унівэрсытэту Стэфана Баторыя ў Вільні]]. Афіцыйна зарэгістраваны польскімі ўладамі пад назваю ''Związek Akademików-Białorusinów''<ref name="ant_sh">[[Антон Шукелойць]]. [http://belarus8.tripod.com/usa/BSS1.htm Да 80-годзьдзя Беларускага Студэнцкага Саюзу] // Весткі й Паведамленьні Нью Ёркскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня, 16 (420)</ref>.
 
Дэвіз Беларускага студэнцкага саюзу — «''Айчына й Навука''». Сябры БСС мелі свае адзнакі — белыя шапкі і бел-чырвона-белыя значкі.
 
Друкаванымі органамі зьяўляліся часопісы «[[Новы Шлях (Вільня)|Новы Шлях]]» (сакавік [[1922]], выйшла 3 нумары), «[[Студэнцкая думка (Вільня)|Студэнцкая думка]]».
 
== Гісторыя ==
Радок 23:
[[Файл:Bel Stud Sajuz.jpg|міні|300пкс|Сябры БСС]]
 
У [[1920]] студэнты-беларусы Віленскага ўнівэрсытэту заснавалі «''Гурток студэнтаў-беларусаў''», які ў [[1921]] годзе стаў звацца «''Беларускі студэнцкі саюз''». Яго заснавальнікамі былі [[Браніслаў Туронак]], [[Антон Абрамовіч (БСС)|Антон Абрамовіч]], [[Францішак Пяткевіч]], [[Тодар Куніцкі]] і [[Мікалай Марцінчык]]. Усе яны зьяўляліся студэнтамі мэдычнага факультэту. Старшынём быў абраны [[Антон Абрамовіч (БСС)|Антон Абрамовіч]].
 
У сярэдзіне лістапада [[1923]] году адбыўся агульны сход студэнтаў-беларусаў [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскага ўнівэрсытэту]], які абраў новае кіраўніцтва. Старшынём стаў І. Лабанец, а сябрамі ўправы А. Зянюк, Т. Куніцкі і М. Марцінчык. Пасаду скарбніка заняў Браніслаў Туронак. У той час арганізацыя знаходзілася ў памяшканьні [[Цэнтральная Беларуская Школьная Рада|Цэнтральнай беларускай школьнай рады]], якая разьмяшчалася на вуліцы Віленскай.
 
=== Мэты ===
Радок 32:
Для прыняцьця ў БСС трэба было мець гарантыю двух сяброў<ref>[http://www.zianonpazniak.de/publications/creation/antonshukelojz/willnastruggle.htm Вільня. Змагарнае жыцьцё] // [[Зянон Пазьняк]]. Гутаркі з [[Антон Шукелойць|Антонам Шукелойцем]]. — Варшава: Беларускія Ведамасьці; Вільня: Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, 2003.</ref>.
 
[[Файл:Bel Stud Sajuz1.jpg|міні|300пкс|Сябры БСС [[1936]]—[[1938]]1936—1938 гг.]]
 
Сябры БСС маглі належаць да любых палітычных арганізацыяў, галоўнае, каб чалавек меў цьвёрдыя беларускія нацыянальныя пазыцыі. Як прыклад таго, калі Саюз юрыстых ладзіў свой рэгулярны конкурс красамоўства, і ад БСС выступаў [[Вінцэсь Скублоўскі]] (пазьней судзьдзя ў Беластоку). У спрэчкі ён памылкова сказаў «''мы - палякі''» — і ў выніку быў выключаны з арганізацыі<ref name="ant_sh"/>. Яшчэ аднаго сябра выключылі за тое, што памылкова назваў [[Зьвязак Незалежнай Моладзі Дэмакратычнай]] — ''Зьвязкам Польскай Моладзі''. Вядомы беларускі дзеяч [[Юльян Саковіч]] быў выключаны з БСС разам зь іншымі сябрамі студэнтамі-камсамольцамі за тое, што хацелі падпарадкаваць арганізацыю пад камуністычную дзейнасьць<ref>[[Сяргей Ёрш]]. [http://jivebelarus.net/history/new-history/return-of-bnp.html?page=10 Змагар за волю народа (Юльян Саковіч)] // Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі. — Менск-Слонім: БГАКЦ, 1998.</ref>.
Радок 43:
БСС прымаў актыўны ўдзел у самакіраваньні Ўнівэрсытэту і ў вырашэньні шматлікіх пытаньняў унівэрсытэцкага жыцьця. Калі для габрэяў былі ўведзеныя асобныя лавы зьлева ў аўдыторыях (як дыскрымінацыйная мера), то сябры БСС у пратэст сядалі на гэтыя лавы разам з гэбраямі<ref name="ant_sh"/>.
 
У [[1925]] годзгодзе камісар [[Вільня|Вільні]] не дазволіў БСС вечарыны да Дня Волі, прымеркаваную на [[25 сакавіка]]. ''З дазволам цягнулі цэлы тыдзень і толькі напярэдадні вечарыны адмовілі. Не дазволілі таму, што ў праграме мелі пяяць «Ад веку мы спалі». П.Камісар Ураду не радзіўся даць дазволу нават тады, калі выкінулі гімн, бо такім арганізатарам, якія хочуць пяяць Беларускі гімн, дазвол даць не магчыма''<ref>[[Беларуская Доля]], [[21 сакавіка]] [[1925]]</ref>.
 
У [[1928]] кіраўніцтва БСС складалася: [[Ігнат Гагалінскі]] — старшыня, Ст. Станкевіч — сакратар, М. Амельяновіч — скарбнік, [[Аўген Бартуль]] і Я. Ермаковіч — сябры<ref name="kanf">І. А.Саракавік.[http://uctopuk.info/politika/3sarak.htm Грамадскі рух студэнцтва Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд] // Грамадскія рухі і палітычныя партыі ў Беларусі (апошняя чвэрць ХІХ – пачатак ХХІ ст.): матэрыялы Рэсп. навук. канф. (Гродна, 23-24 кастр. 2008 г.) /ГрДУ імя Я.Купалы; рэдкал.: І.І. Коўкель (адк. рэд.) [і інш.]. — Гродна: ГрДУ, 2009.</ref>.
 
[[9 сьнежня]] [[1928]] БСС зладзіў вечар у гонар М. Чачота ў памяшканьні [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]].
 
У [[1930]]/[[1931]] навучальным годзе ў БСС каля 90 сяброў, арганізацыя ладзіць пры Віленскім унівэрсытэце супольны беларуска-летувіска-ўкраінскі студэнцкі баль.
 
У [[1935]] годзе БСС адзначыў сваё 15-годзьдзе. «''А гадзіне 16 у залі Віленскага ўнівэрсытэту пачалася ўрачыстая акадэмія. Народу зышлося многа — вялізарная заля была шчыльна запоўнена. Былі прадстаўнікі ўнівэрсытэцкіх уладаў, былі прадстаўнікі беларускага грамадзянства, былі студэнты беларусы, літоўцы, украінцы і інш. На фронтавай сьцяне вісеў удэкараваны беларускім нацыянальным бел-чырвона-белым сьцягам герб беларускага народу — Пагоня. За прэзыдыяльным сталом засеў урад Беларускага Студэнцкага Саюзу і ганаровыя сябры прэзыдыюму гэтай акадэміі. Акадэмію адкрыў кароткай, рэчовай, адпаведнай урачыстасьці, прамовай старшыня Саюзу студ. [[Мікола Шчорс]]''»<ref>Пра 15-годзьдзе Беларускага Студэнцкага Саюзу // [[Беларуская крыніца]], [[15 сьнежня]] [[1935]]</ref>.
 
У ліпені [[1936]] годзе БСС зладзіла студэнцкую вандроўку па Наваградчыне. «''Экскурсія гэта пачалася ад возера Сьвітэзь, пры тым аднаго з яе ўчасьнікаў студ. В. Войтаньку паліцыя арыштавала, рэшта ўчасьнікаў былі ў аднэй з вёсак легітымаваныя яўнай і тайнай паліцыяй. Экскурсія закончылася ў Наваградку''»<ref>[[Беларуская крыніца]], [[31 ліпеня]] [[1936]]</ref>.
 
У [[1937]] у БСС уваходзіла 65 чалавек<ref name="kanf"/>.
 
[[10 сьнежня]] [[1938]] на гадавіну 15–годзьдзя творчай працы [[Рыгор Шырма|Рыгора Шырмы]] на беларускай музычнай ніве БСС зладзіў ўрачысты канцэрт у вялікай унівэрсытэцкай залі імя Сьнядэцкіх. На ўрачыстасьць сабралася больш за паўтысячы чалавек, у канцэрце прыняў удзел [[Міхась Забэйда-Суміцкі]].
 
Пры апошнім рэктары [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскага ўнівэрсытэту]] — ксяндзу Вайціцкім — сытуацыя значна пагоршылася. Хору забаранілі выступаць, на просьбу аб ладжаньні мерапрыемстваў рэктар адсылаў у паліцыю, якая ўсё забараняла.
Радок 64:
 
== Старшыні БСС ==
* [[Антон Абрамовіч (БСС)|Антон Абрамовіч]] — са [[сьнежань|сьнежня]] [[1921]] да [[лістапад]]а [[1923]])<ref>[http://vitazeniec.livejournal.com/11611.html Рыцар нашай свабоды (Браніслаў Туронак)]</ref>
* [[Сяргей Малафееў]] [[1922]]-[[1923]]<ref>[http://czasopis.pl/czasopis/2009-03/art-19 Быў у нас такі дохтар...] Лена Казлоўская // Czasopis Nr 03/09</ref>
* І. Лабанец з [[лістапад]]а [[1923]] да ?
* [[Ігнат Гагалінскі]] — у [[1928]]<ref name="kanf"/>
* [[Мікола Шчорс]] — з [[1935]] да [[1937]]
* [[Адам Дасюкевіч]] — з [[1937]] да [[1939]]
* [[Усевалад Кароль]] — з [[1939]] да ?
 
== Крыніцы ==
Радок 76:
 
== Літаратура ==
* Зянон Пазьняк. Гутаркі з Антонам Шукелойцем. — Варшава: Беларускія Ведамасьці; Вільня: Таварыства Беларускай KультурыКультуры ў Летуве, 2003. — 144 с. ISBN 9955-9337-8-X
* Сяргей Ёрш, Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі. — Менск-Слонім: БГАКЦ, 1998. — 186 с.
* [[Віктар Ярмалковіч]]. Беларускі Студэнцкі Саюз у Вільні // Весткі інстытута Беларусаведы, № 8, 1993, б. 9.