Розьніца паміж вэрсіямі «Баляслаў Пачопка»

д
д (→‎Творы і працы: артаграфія)
|commons =
}}
'''Баляслаў Пачопка (Пачобка)''' ([[13 кастрычніка]] [[1884]], засьценак Уляны Рукойненскай гміны [[Віленскі павет|Віленскага павету]] — [[26 сьнежня]] [[1940]], мяст. [[Целяханы]], цяпер [[Івацэвіцкі раён]]) — каталіцкі сьвятар усходняга (бізантыйскага) абраду, настаўнік і рэлігійны публіцыст. Актыўны беларускі дзяяч — сталы аўтар газэты «[[Наша Ніва]]», рэдактар-выдавец першай беларускай каталіцкай газэты «[[Беларус (газэта, 1913)|Biełarus]]» ([[1913]]—[[1915]]1913—1915).
 
== Дзіцячыя гады і адукацыя ==
Нарадзіўся ў незаможнай сялянскай каталіцкай сям’і Антона Пачопкі і Ганны з роду Гайдукевічаў, у якіх было пяць дзяцей. Ахрышчаны 21.10.1884 у рыма-каталіцкім касьцёле ў [[Лаварышкі|Лаварышках]] Віленскай дыяцэзіі. З малых гадоў любіў прыслугоўваць міністрантам у касьцёле і марыў стаць сьвятаром. Скончыў 4 клясы расейскай народнай вучэльні ў [[Рукойні|Рукойнях]]. З дапамогаю ксяндза з Лаварышак працягнуў навучаньне ў гімназіі ў Вільне. Пасьля шасьці клясаў гімназіі паступіў у [[1905]] у [[Віленская каталіцкая духовная сэмінарыя|Віленскую духоўную сэмінарыю]].
 
У [[1905]]—[[1907]]1905—1907 навучаўся ў Віленскай духоўнай сэмінарыі, для вучобы матэрыяльную падтрымку яму аказала княжна [[Магдалена Радзівіл]], якая падтрымлівала беларускі рух. У [[1907]] вымушаны быў перарваць навучаньне ў сэмінарыі. Афіцыйна — па прычыне пагаршэньня стану здароўя, аднак, ня выключана, што сапраўднымі прычынамі былі грамадзка-палітычныя фактары.
 
З [[1907]] Баляслаў Пачопка ў [[Пецярбург]]у, дзе ўладкаваўся на працу дробным чыноўнікам, адначасова па-за працай самастойна працягваў навучаньне. На працягу 2 гадоў браў удзел у беларускіх і польскіх культурна-асьветніцкіх гурках у Пецярбургу, куды прыносіў свае вершы і песьні. Царскія ўлады западозрылі палітычную дзейнасьць у гэтых гуртках і дзейнасьць іх была спынена. Сьледзтва па гэтай справе пацягнула для Б. Пачопкі звальненьне з працы і пазбавіла магчымасьці знайсьці іншую дзяржаўную службу ў сталіцы. Вымушаны вярнуцца на радзіму, дзе працаваў прыватным настаўнікам у маёнтку Швядовічаў Крывейкішкі непадалёку ад старажытнага мястэчка [[Кернава]] на Віленшчыне. У [[1911]] у дзяржаўнай гімназіі ў Шаўлях здаў экстэрнам экзамэн за курс 8 клясаў гімназіі і атрымаў атэстат.
 
Ад далейшых студыяў у Віленскай сэмінарыі адмовіўся і 31 студзеня [[1912]] ажаніўся на 19-гадовай Марцыяне Пілецкай, зь якой меў сем дзяцей.
 
== Выдавецкая і настаўніцкая дзейнасьць у Вільні ==
З [[1911]] жыў у [[Вільня|Вільні]], супрацоўнічаў з рэдакцыямі беларускіх выданьняў [[Наша ніва|«Наша ніва»]] і «Biełarus», а таксама працаваў як хатні настаўнік. Спрычыніўся да стварэньня першай беларускай каталіцкай газэты [[Газэта «Biełarus» (1913)|«Biełarus»]] (выходзіла раз на тыдзень, друкавалася беларускай лацініцай), пачынаючы зь пятага нумару (№ 1, [[1914]]) быў яе рэдактарам і выдаўцом.
 
Баляслаў Пачопка — укладальнік і выдавец першага ў XX стагодзьдзі беларускага малітоўніка ''«Boh z nami»'' ([[1915]]), аўтар першай беларускай граматыкі (''«Hramatyka biełaruskaj mowy. Apracawaŭ B.Pačobka»'', распрацавана ў [[1915]]; надрукавана ў Вільні, у друкарні «[[Homan]]» у сакавіку [[1918]]). Падрыхтаваў і выдаў шэраг беларускіх рэлігійных кніжак. Пісаў вершы па-беларуску і па-польску, зьбіраў беларускі фальклёр, дасьледаваў гісторыю [[Батлейка|батлейкі]] ў Беларусі.
 
Допісы ў газэты і публіцыстычныя творы падпісваў як уласным прозьвішчам, так і рознымі варыянтамі скарачэньняў уласнага імя і прозьвішча: ''B.P, P-ka Boluk, P-ka B., а. Баляслаў'' і інш.
 
== Настаўніцтва ў польскіх школах ==
Пасьля ліквідацыі польскімі ўладамі беларускай настаўніцкай сэмінарыі ў Сьвіслачы і беларускага школьніцтва ў Заходняй Беларусі працаваў дырэктарам і настаўнікам у школах Ваўкавыскага павету: у в. [[Вільчукі]] ([[1920]]—[[1922]]1920—1922), в. [[Масюкі]] ([[1922]]—[[1926]]1922—1926). Выкладаў у старэйшых клясах прадметы гуманістычнага цыклю: гісторыю, рэлігію і польскую мову. У [[1923]] г. для пацьвярджэньня кваліфікацыі настаўніка скончыў пэдагагічныя курсы ў [[Ліда|Лідзе]]. Займаўся рэлігійна-выхаваўчай працай зь дзецьмі, рыхтаваў зь імі розныя імпрэзы зь вершамі і песьнямі, у тым ліку і яго ўласнымі. Некаторыя зь іх былі надрукаваны невялікім зборнічкам, аднак большасьць загінула.
 
== Сьвятарская дзейнасьць у Бабровічах ==
У міжваенны час вырашыў прысьвяціць сябе справе адраджэньня [[уніяцтва|Уніі]] ў Беларусі і прыняў усходні абрад на прапанову ўкраінскага манаха-[[рэдэмптарыст]]а [[Мікалай Чарнецкі|Мікалая Чарнецкага]] (пазьней — біскупа, Апостальскага візытатара каталіцкіх парафіяў славяна-бізантыйскага абраду ў Польшчы, сёньня вызнанага Царквой блаславёным). Дзеля гэтага падаў пісьмовую просьбу ў [[Рым]] і вясною [[1921]] атрымаў асабісты дазвол ад папы [[Бэнэдыкт XV|Бэнэдыкта XV]]. З [[1921]] аднавіў свае тэалягічныя студыі — у грэка-каталіцкай сэмінарыі ў [[Львоў|Львове]], дзе 5 гадоў вучыўся завочна. [[18 ліпеня]] [[1926]] быў высьвячаны на дыякана, а 25 ліпеня — на сьвятара ў [[Архікатэдра сьв. Юра ў Львове|катэдры сьв. Юра ў Львове]]. Сьвятарскія сьвячаньні паводле бізантыйскага абраду яму ўдзяліў Галіцкі мітрапаліт [[Андрэй Шаптыцкі]].
 
23.08.1926 рыма-каталіцкі [[Сьпіс кіраўнікоў Пінскай дыяцэзіі|біскуп Пінскі]] [[Зыгмунт Лазінскі]] прызначыў яго «выконваючым абавязкі [[вікары]]я Целяханскай парафіі для абслугоўваньня вернікаў усходняга абраду, з рэзыдэнцыяй у [[Бабровічы (Берасьцейская вобласьць)|Бабровічах]]».
 
Падчас працы ўніяцкім парахам у Бабровічах а. Баляслаў Пачопка, акрамя сьвятарскага служэньня, выкладаў рэлігію дзецям у школе, актыўна займаўся дабрачыннай дзейнасьцю для бедных, браў удзел у Пінскіх унійных канфэрэнцыях, на якіх выступаў з дакладамі, дасылаў артыкулы ў беларускую і польскую прэсу ([[«Da Złučeńnia»]], [[«Przegląd Wileński»]]). Стаў першым біёграфам біскупа Пінскага Зыгмунта Лазінскага (цяпер вядзецца бэатыфікацыйны працэс). У [[1938]] уласнымі рукамі збудаваў і аздобіў новую драўляную ўніяцкую царкву ў Бабровічах (значную частку грошаў на яе ахвяравала [[Магдалена Радзівіл]]). У душпастырскай дзейнасьці карыстаўся пераважна беларускай мовай.
 
Баляслаў Пачопка меў шырокую перапіску з рознымі асобамі далёка па-за межамі краіны, падтрымліваў шматгадовую лістоўную сувязь з мэцэнаткай беларускага руху княжной Магдаленай Радзівіл, сябраваў зь вядомым славістам прафэсарам [[Уроцлаў|Брэслава (Уроцлава)]] [[Рудольф Абіхт|Рудольфам Абіхтам]], зь якім працаваў у Сьвіслацкай беларускай настаўніцкай сэмінарыі.
 
== Перасьлед за Саветамі і сьмерць ==
З прыходам Саветаў у [[1939]] пачаўся маральны і матэрыяльны ціск на сьвятара і яго сям’ю, а ў лютым [[1940]], калі ў Заходняй Беларусі адбылася першая масавая апэрацыя НКВД па дэпартацыі ў [[Сыбір]], у яго царкве адбыўся пагром. Празь некалькі тыдняў яго спрабавалі абвінаваціць у крадзяжы збожжа. Гэтыя перажываньні моцна адбіліся на стане здароўя сьвятара, якое ўвесну 1940 моцна пагоршылася, узьніклі паважныя праблемы з сэрцам. Некалькі тыдняў ён правёў у шпіталі ў Целяханах. Увосень сьвятаром заняліся сьледчыя НКВД. У сьнежні [[1940]] сьвятар другі раз трапіў у шпіталь у Целяханах, а на другі дзень сьвятаў Божага Нараджэньня (26 сьнежня [[1940]]) там памёр.
 
Пахаваны ён быў на каталіцкіх могілках у [[Целяханы|Целяханах]]. Сям’я сьвятара адразу пасьля яго пахаваньня, хаваючыся ад рэпрэсіяў НКВД, зьехала на Віленшчыну, пазьней выехала ў Польшчу, дзе дагэтуль жывуць нашчадкі.
== Літаратура ==
* Ігар Бараноўскі. Помнік сьвятару-беларусу (120-ыя ўгодкі з дня нараджэньня а. Баляслава Пачопкі) // Царква. Грэка-каталіцкая газета. № 4 (43), 2004. С. 14—15.
* Piotr Poczopko. Kapłan unicki rodem z Wileńszczyzny. — Jabłonna, 1999. 56 (+12) S.
* Пётр Пачопка. Страчанае Палесьсе (Уніяцкая царква ў Бабровічах) // Царква. Грэка-каталіцкая газета. № 3 (30), 2001, с. 14.
* [http://pahonia.org/str/2008-06/178.htm Сяргей Чыгрын. Пра аўтара першай беларускай граматыкі // pahonia.org]
26 427

зьменаў