Платон Галавач: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленьне спасылак
Радок 8:
| Імя пры нараджэньні =
| Псэўданімы =
| Дата нараджэньня = [[18 красавіка]] [[1903]], в. [[Пабокавічы]], [[Бабруйскі павет]], [[Менская губэрня]] (цяпер [[Бабруйскі раён]])
| Месца нараджэньня = в. [[Пабокавічы]], [[Бабруйскі павет]], [[Менская губэрня]] (цяпер [[Бабруйскі раён]])
| Дата сьмерці = [[29 кастрычніка]] [[1937]]
| Месца сьмерці = [[Менск]], турма [[НКУС БССР]]
| Грамадзянства =
Радок 23:
| Сайт =
}}
'''Платон Раманёнак Галава́ч''' ([[18 красавіка]] (5 красавіка паводле старога стылю) [[1903]], в. [[Пабокавічы]], Бабруйскага пав. Менскай губ., цяпер [[Бабруйскі раён]] — [[29 кастрычніка]] [[1937]], [[Менск]], турма [[НКУС БССР]]) — беларускі пісьменьнік, празаік.
 
== Біяграфія ==
 
Платон Галавач зь сялянскае сям’і. Застаўшыся бяз маці, зь сямі год наймаўся за пастуха. У [[1922]]—[[1923]]1922—1923 вучыўся ў [[Менск]]ай партшколе, адначасова інструктар [[Барысаў]]скага павятовага камітэту камсамолу. У [[1926]] скончыў [[Камуністычны ўнівэрсытэт Беларусі]] ў Менску і стаў працаваць загадчыкам аддзела ЦК [[ЛКСМБ]], з [[1928]] быў першым сакратаром ЦК ЛКСМБ і рэдактарам газэты «[[Чырвоная змена (газэта)|Чырвоная змена]]». Зь лістапада [[1929]] да сакавіка [[1930]] — намесьнік наркама асьветы [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]]. Адзін з кіраўнікоў літаратурных арганізацыяў «[[Маладняк (літаратурнае аб’яднаньне)|Маладняк]]», [[БелАПП]]. У розны час рэдагаваў часопісы «[[Маладняк (часопіс)|Маладняк]]», «[[Полымя]]». Ініцыятар арганізацыі крытыка-творчага аддзяленьня [[МПІ]]. З пачатку сваёй літаратурнай дзейнасьці ([[1921]]) змагаўся за чысьціню роднае мовы, за яе дакладнасьць і выразнасьць. Абіраўся сябрам ЦК [[КПБ]] ([[1927]]—[[1930]]1927—1930) і сябрам [[ЦВК БССР]] ([[1927]]—[[1935]]1927—1935). Сябра Саюзу Пісьменьнікаў [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] з [[1934]].
 
=== Арышт ===
Арыштаваны [[11 жніўня]] [[1937]] у Менску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 8/1, кв. 34. Падчас ператрусу сьледчыя канфіскавалі 67 сшыткаў рукапісаў (магчыма, сярод іх быў і раман «Ён»). У сувязі з арыштам выключаны з ВКП (б).
 
У нутранай турме НКВД лёс зьвёў Галавача зь яшчэ адным рэпрэсаваным пісьменьнікам Станіславам Шушкевічам, які пазьней успомніў такі эпізод:
Радок 38:
Перад судом Галавач пакінуў у камэры запіску: «Таварышы, даруйце, калі чым вінаваты перад вамі. Гісторыя яшчэ скажа праўду пра нас. Платон».
 
[[28 кастрычніка]] [[1937]] на судзе (пачаўся а 22:15, скончыўся празь пятнаццаць хвілін) прызнаў сябе вінаватым. Тройкай НКУС асуджаны як «арганізатар тэрарыстычнае групоўкі» й за «правядзеньне нямецка-фашысцкай дзейнасьці» да вышэйшае меры пакараньня з канфіскацыяй маёмасьці. Расстраляны празь некалькі гадзін пасьля прысуду. Сям’і было абвешчана, што памёр [[25 сьнежня]] [[1944]] у лягеры ад паралічу сэрца. Рэабілітаваны [[25 ліпеня]] [[1956]]. Асабовая справа № 6852-с захоўваецца ў архіве [[КДБ Беларусі]].
 
== Сям’я ==
Быў жанаты зь Нікай Фёдараўнай Вечар (нарадзілася ў [[1905]] у в.[[Машчыцы]], [[Слуцкі павет]], [[Менская губэрня]]), якая была арыштаваная [[5 лістапада]] [[1937]] у Менску. [[28 лістапада]] [[1937]] яна асуджаная асобай нарадай пры НКУС як «чалец сям’і расстралянага ворага радзімы» да 8 гадоў ППК і этапавана ў [[Караганда|Карагандзінскі]] канцлягер НКУС [[Казахстан|Казахскай ССР]] (в. Далінская). Пасьля вызваленьня вярнулася на радзіму. Рэабілітаваная трыбуналам [[БВА]] [[24 ліпеня]] [[1956]]. Асабовая справа В. № 6759-с захоў­ваецца ў архіве КДБ Беларусі.
 
== Творчасьць ==
Творчую дзейнасьць распачаў у [[1921]]. Першае апавяданьне «Загубленае жыцьцё» апублікаванае ў газэце «[[Савецкая Беларусь]]» у [[1925]]. У [[1927]] выйшла кніга апавяданьняў «Дробязі жыцьця». Тэматыка шматлікіх аповесьцяў, апавяданьняў, нарысаў зьвязана з грамадзянскай вайной і жыцьцём вёскі. Яго творы карысталіся посьпехам, перакладаліся на [[расейская мова|расейскую]], [[польская мова|польскую]], [[украінская мова|украінскую]], [[чэская мова|чэскую]], [[ідыш]] i iншінш. мовы. Многія яго творы засталіся няскончанымі, у тым ліку кніга пра [[Паўстаньне 1863-1864 гадоў|паўстаньне 1863—1864]] і [[Кастусь Каліноўскі|Кастуся Каліноўскага]].
 
== Успаміны пра Платона Галавача ==
Радок 57:
 
=== Зборнікі апавяданьняў: ===
* «Дробязі жыцьця» ([[1927]])
* «Хочацца жыць» ([[1930]])
* «Апавяданьні» ([[1934]])
 
=== Зборнікі аповесьцяў: ===
* «Вінаваты» ([[1930]])
* «Спалох на загонах» ([[1930]], перавыдадзены ў [[1996]])
* «Даляры» ([[1931]])
* «Носьбіты нянавісці» ([[1936]], часопіс «[[Полымя рэвалюцыі]]»)
* «Яны не пройдуць!» ([[1937]], часопіс «Полымя рэвалюцыі»)
* Раман «Праз гады» ([[1934]], перавыдадзены ў [[1936]], [[1984]], [[1992]])
* Нарыс пра будаўніцтва Беламарска-Балтыйскага канала «Ад Мядзьведжай гары да Белага мора» ([[1934]])
* Некалькі слоў пра сябе // Пра час і пра сябе. Мн., 1966.
У [[1963]] часопіс «Полымя» надрукаваў у №4 «Пісьмы Платона Галавача».
 
== Ушанаваньне памяці ==
Імем Галавача названы вуліца і завулак у [[Бабруйск]]у. У [[1968]] на будынку [[Гарбацэвічы|Гарбацэвіцкай]] школы Бабруй­скага раёнараёну, дзе вучыўся Галавач, адкрытая мэмарыяльная дошка.
 
== Глядзіце таксама ==
Радок 79:
 
== Крыніцы ==
{{зноскіКрыніцы}}
 
== Літаратура ==
Радок 96:
 
{{Пісьменьнікі й паэты Беларусі}}
{{DEFAULTSORT:Галавач Платон}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Галавач Платон}}
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 18 красавіка]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1903 годзе]]