Хімоўскі сельсавет: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q4497767 (translate me)
Радок 2:
 
== Гісторыя ==
Створаны [[20 жніўня]] [[1924]] году ў складзе вёсак [[Хімы]], [[Новая Шараеўшчына]], [[Старая Шараеўшчына]], [[Бабіна (Магілёўская вобласьць)|Бабіна]], [[Баршчоўка (Магілёўская вобласьць)|Баршчоўка]], [[Ясны Лес]], [[Вялічкава]]. Сельсавет уваходзіў у склад [[Другі Бабруйскі раён|Другога Бабруйскага]], а ад [[4 жніўня]] [[1927]] году Бабруйскага раёнаў. Першым старшынём быў абраны Іван Мазуранка. У пачатку [[1930-я|1930-х]] пачалі стварацца калгасы. Першы калгас «Пралетарскі» ўзьнік у в. Старая Шараеўшчына, які ўзначаліў Шчыгельскі. У в. Ясны Лес — калгас «1 траўня», у [[Бабіна 1|Бабіна]] — «Шлях Ільліча», у в. [[Баршчоўка (Магілёўская вобласьць)|Баршчоўка]] — калгас «Новае жыцьцё», у Хімах — калгас «Сёмага зьезду Саветаў», у в. [[Зарэчча (Хімоўскі сельсавет)|Зарэчча]] — калгас «Чырвоная Зорка», у в. Вялічкава — калгас «Імя Тэльмана», у в. [[Цярэшкава]] — калгас «Перамога», у [[Слабада (Хімоўскі сельсавет)|Слабадзе]] — калгас «Імя Варашылава». Старшынямі былі Фёдараў, Курлянчык, Насуха, Пуцікаў.
 
У гады вайны загінулі 196 мясцовых жыхароў. Героем Савецкага Саюзу быў [[Аркадзь Шмыгун]], а М. Ф. Цікавы, У. Т. Асіпенка, К. І. Балдзенка, І. П. Балдзенка, Н. Н. Лук’яновіч, І. А. Фісько былі ўзнагароджаныя ордэнамі і мэдалямі. На тэрыторыі сельсавету знаходзяцца 7 братэрскіх магілаў, дзе пахавана больш чым за 200 жаўнераў і афіцэраў. У в. Слабада ўзьведзены помнік-стэла.
 
У склад сельсавету да [[1967]] году ўваходзілі вёскі [[Зарэчча (Хімоўскі сельсавет)|Зарэчча]] (цяпер у складзе вёскі Хімы), Рэкорд, [[Новая Дзярэўня]] (у складзе вёскі [[Ганчароўка (Бабруйскі раён)|Ганчароўка]]), да [[1976]] году вёскі Новае і Старое Вялічкава (аб’яднаныя ў вёску [[Вялічкава]]).
 
== Эканоміка ==
Радок 12:
* ''Бабруйскі СПК «Шлях Леніна»''. Асноўны кірунак дзейнасьці — вытворчасьць прадукцыі жывёлагадоўлі й расьлінаводзтва;
* ''Завод па перапрацоўцы алейных культураў''. Асноўны кірунак дзейнасьці — перапрацоўка насеньня [[рапс]]у;
* ПУП Белкаапзьнешгандаль Белкаапсаюзу Бабруйскага сельскагаспадарчага аддзяленьня «Зьверагаспадарка». Асноўны кірунак дзейнасьці — атрыманнеатрыманьне і гадоўля пушнога зьвера.
 
== Літаратура ==