Бітва пры Пашэндэйле: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Радок 29:
 
=== Перадумовы і расклад сілаў ===
==== Агульнае становішча на фронце ў 1917 годзе ====
Плян кампаніі на 1917 год краіны [[Антанта|Антанты]] прынялі напрыканцы [[1916]] году, на канфэрэнцыі ў Шанційі. Гэты плян прадугледжваў адначасовы наступ саюзных войскаў на трох тэатрах ваенных дзеяньняў ([[Заходні фронт (Першая сусьветная вайна)|Заходнім]], [[Усходні фронт (Першая сусьветная вайна)|Усходнім]] і [[Італьянскі фронт (Першая сусьветная вайна)|Італьянскім]]) да канчатковы разгром войскаў [[Цэнтральныя краіны|Цэнтральных краін]]. Напачатку 1917 году на саюзнай канфэрэнцыі ў [[Рым]]е, прэм'ер-міністар [[Брытанская імпэрыя|Вялікай Брытаніі]] [[Дэвід Лойд Джордж|Лойд Джордж]] прапанаваў перадаць ангельска-францускую артылерыю на [[Італьянскі фронт (Першая сусьветная вайна)|Італьянскі фронт]], каю дамагчыся максымальнага эфэкту ад наступу ў раёне [[Ізонца]]. Аднак гэтая прапанова не была прынятая з-за нежаданьня францускага боку.
 
Новы галоўнакамандуючы францускай арміі генэрал [[Робэрт Нівэль]] патрабаваў рашучага наступу на [[Заходні фронт (Першая сусьветная вайна)|Заходнім фронце]]. Па яго пляну рашучыя ўдары ангельска-францускіх войскаў павінны былі прывесьці да прарыву нямецкага фронту і разгрому праціўніка. Асноўныя цяжкасьці ў будучай апэрацыі ўскладаліся на францускія войскі, таму брытанскае камандаваньне пастанавіла правесьці асобную наступальную апэрацыю ў раёне Іпру.
 
[[Наступ Нівэля]] праваліўся, прарваць фронт не атрымалася, саюзьнікі панесьлі цяжкія страты, а сам Нівэль за правал апэрацыі быў зьняты з пасады галоўнакамандуючага францускай арміі. Да студзеня 1917 году генэрал [[Дуглас Хэйг]] пастанавіў правесьці наступальную апэрацыю ў [[Фляндрыя (гістарычная вобласьць)|Фляндрыі]]. Брытанскае камандаваньне разьлічвала прарваць фронт і зьнішчыць базы нямецкіх падводных лодак, якія праводзілі неабмежаваную падводную вайну.
 
Пасьля правалу францускага наступу француская армія не была гатовая праводзіць нейкія актыўныя баявыя дзеяньні, і ў гэтых умовах кабінэт міністраў Вялікабрытаніі канчаткова вырашыў прыняць палян Хэйга по наступу ў Фляндрыі.
 
Па пляну брытанскага камандаваньня галоўнымі мэтамі наступу быў прарыў фронту, захоп горнага сьцягу Пашэндэйль, прыбярэжных дзюн і зьнішчэньне базаў нямецкіх падводных лодак на бэльгійскім узьбярэжжы. Неабмежаваная падводная вайна наносіла вялічэзныя страты саюзьнікам, асабліва Брытанскай імпэрыі, таму гэтая задача лічылася самай знанай для войскаў саюзьнікаў у кампаніі 1917 году на Заходнім фронце.
 
==== Агульнае становішча ў раёне Іпру ====
[[Файл:Dritte Flandernschlacht - Karte-2.png|thumb|left|Пачатковая (перад наступам) (карычневая) і канчатковая (пасьля наступу) (чырвоная) лінія фронту ў раёне Пашэндэйль.]]
Лінія фронту ў раёне Іпру стабілізавалася напрыканцы 1914 году, пасьля [[Фляндрская бітва|Фляндрскай бітвы]]. Іпр заставаўся ў руках [[Антанта|Антанты]], [[Нямецкая імпэрыя|нямецкія]] войскі замацаваліся на горных сьцягах на поўдні ад гораду, на ўсходзе ўзвышшаў было менш, а з поўначы нямецкія часткі знаходзіліся на раўніне. Гэта рабіла немагчымай выведку нямецкіх пазыцыяўпазыцый.
 
Нямецкае камандаваньне разумела, што атака ў Фляндрыі вельмі верагодная. Таму тут былі зробленыя моцныя ўмацаваныя пазыцыі. Колькасьць нямецкіх лініяў абароны даходзіла да пяці. Пазыцыі былі добра ўмацаваныя калючым дротам.