Бітва пры Пашэндэйле: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 40:
 
Гэтыя складаныя ўмовы сталіся вызначальнымі фактарамі, якія не дазволілі брытанскім войскам выканаць галоўную мэту.
 
==== Расклад сілаў ====
Пасьля прыняцьця пастановы аб настуце ў Фляндрыі, брытанскае камандаваньне пачала падрыхтоўку да апэрацыі. Па пляну галоўны ўдар па пазыцыям праціўніка наносіўся ў напрамку Іпр, [[Пэлькапэль]], Пашэндэйль. Вучастак прарыву - 4 км. Галоўную ўдарную ролю ў гэтым прарыве ажыцьцяўляла 5-я ангельская армія, якая складалася з чатырох корпусаў (9 дывізій). 5-ю армію падтрымлівала 2-я ангельская армія, што складалася з трох корпусаў (5 дывізій), а таксама і 1-я француская армія ў складзе аднаго корпусу з двух дывізіі.
 
Войскі [[Антанта|саюзьнікаў]] на вучастку плянаванага прарыву былі добра ўкамплектаваныя тэхнікай і разнастайным ўзбраеньнем. Толькі брытанскія войскі мелі ў сваім складзе 3594 гармат, зь якіх 1327 цяжкіх. [[Брытанцы]] мелі 548 самалётаў (зь іх 230 зьнішчальнікаў), [[французы]] — 200 самалётаў (зь іх 100 зьнішчальнікаў). Вялікая роля ў апэрацыі адводзілася танкам, у войсках саюзьнікаў іх налічвалася 216 адзінак. Іх разасяродзілі невялікімі групкамі паміж атакуючымі дывізіямі 5-й арміі.
 
На гэтым вучастку фронту абарону трымала 4-я нямецкая армія. Нямецкія войскі моцна саступалі войскам Антанты на гэтым адцінку фронту. Супраць 5-й ангельскай арміі, нямецкае камандаваньне выставіла 13 дывізій (5 на лініі фронту, 4 у бліжэйшым рэзэрве і 4 у стратэгічным рэзэрве). Супраць францускага корпусу немцы выставілі 2 дывізіі (адна – у рэзэрве). Нямецкія войскі мелі 1556 гармат, зь якіх 737 (345 цяжкіх) былі выстаўлены супраць 5-й ангельскай арміі. Нямецкая [[авіяцыя]] ў гэтым раёне налічвала каля 600 самалётаў.
 
Таксама, пасьля [[Мэсынская бітва|Мэсынскай бітвы]] немцы палепшылі свае абаронныя пазыцыі ў раёне Іпру. Нямецкі знаўца па абаронных збудаваньнях палкоўнік фон Лосбэрг (начальнік штабу 4-й нямецкай арміі) ўзяўся спраўна ўмацоўваць нямецкую абарону. Акрамя існуючых 4-х ліній абароны, была створаная яшчэ адна. Было значна павялічана колькасьць кулямётных кропак. Усе гэта прынесла свае вынікі ўжо хутка – пасьля пачатку саюзнымі войскамі апэрацыі ў раёне Іпру.
 
==== Мэсынская бітва ====