Бітва пры Пашэндэйле: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: афармленьне
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Радок 33:
 
=== Верасень ===
[[Выява:A scene at Ypres, ca. 1917.jpg|thumb|left|Аўстралійскія салдаты ў Іпры, 1917 год.]]
Пасьля таго як 5-я брытанская армія не атрымала значных посьпехаў на вучастку прарыву, камандуючы брытанскімі войскамі генэрал [[Дуглас Гэйг|Гэйг]] пастанавіў перанесьці напрамак галоўнага ўдару. Брытанскае камандаваньне вырашыла нанесьці здар на паўднёвым-усходзе, уздоўж паловы горнага сьцягу Пашэндэйль. Асноўная роля у новым наступе ўскладалася на 2-ю брытанскую армію, пад началам генэрала [[Гэрбэрт Плюмэр|Гэрбэрта Плюмэра]].
 
==== Бітва пры Мененскай дарозе (20-25 верасьня) ====
Для новага наступу брытанскае камандаваньне разьмясьціла на дарозе на [[Менен (Бэльгія)|Менен]] 1295 гармат. Пасьля магутнай артпадрыхтоўкі [[20 верасьня]] брытанскія войскі пайшлі ў атаку. Брытанцы пасьпелі застаць зьнянацку немцаў і прасунуцца на 1,4 км. Аднак наступаючыя панесьлі вялізныя страты — 21 тысячу забітымі і параненымі.
 
Магутная артпадрыхтоўка і наступная атака былі поўнай нечаканасьцю для немцаў. Гэтая бітва паказала, што нават пры добра ўмацаваных пазыцыях, немцы не заўжды могуць адбіваць брытанскія атакі.
 
==== Бітва пры Шматкутным Гаю (26 верасьня — 3 кастрычніка) ====
Пасьля бітвы пры Мененскай дарозе нямецкае камандаваньне ўнесла зьмены ў абаронную тактыку. Было павялічана колькасьць войскаў на лініях абароны. Але гэта толькі павялічвала страты немцаў пры артпадрыхтоўцы войскаў Антанты.
 
З [[26 верасьня]] брытанскія войскі пачалі наступ на Шматкутны Гай (невялікі лес паміж [[Іпр]]ам і [[Зонэбэке]]), дзе да [[3 кастрычніка]] здолялі дамагчыся посьпехаў і выбіць адтуль немцаў. Падчас гэтых баёў саюзьнікі згубілі 30 тысяч забітымі, параненымі і палоннымі. Захоп Шматкутнага Гаю патрабаваў ад брытанцаў захопу горнага сьцягу Пашэндэйль.
 
== Вынікі ==
Тое, што пры падрыхтоўцы не былі ўлічаныя прыродныя ўмовы мясцовасьці мелі вялікія наступствы для ўсёй апэрацыі. Танкі, як новы від зброі, расчаравалі ангельскую пяхоту. Хоць асобныя машыны выдатна вялі баі, большасьць ня здолела пераадолець натуральныя перашкоды і загразла ў дрыгве, зрабіўшыся лёгкай мішэньню для нямецкай артылерыі. Балоты зрабіліся гэтак званымі «танкавымі могілкамі». Галоўнай жа памылкаю танкавага наступу было тое, што машыны былі раскіданыя паміж атакуючымі ангельскімі часткамі. Гэтым скарысталіся немцы — яны прапускалі танкі і змагаліся толькі з наступаючай пяхотай.