Кузьма Цярэшчанка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 57:
3 пачатку [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] у дзеючай арміі. У [[1917]] старшыня Пскоўскай беларускай рады, дэлегат зьезду беларусаў-вайскоўцаў Паўночнага фронту ў Віцебску і [[Першы Ўсебеларускі кангрэс|Ўсебеларускага зьезду]] ў Менску. З [[1918]] чалец Віленскай беларускай рады, адзін з арганізатараў Гарадзенскага Беларускага нацыянальнага камітэту. Прымаў удзел у арганізацыі партыі беларускіх эсэраў на Гарадзеншчыне, падтрымліваў сувязі з бальшавікамі.
 
У студзені-лютым [[1919]] камісар Міністэрства беларускіх справаў Літоўскай тарыбы ў [[Беласток]]у, Горадні. [[1 лютага]] [[1919]] прызначаны [[Антон Луцкевіч|Антонам Луцкевічам]] на пасаду міністра ўнутраных справаў БНР<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Андрэй Чарнякевіч]]|загаловак=Паліто за чатыры мільёны|выданьне=[[Пагоня (газэта, 1992)|Пагоня]]|дата=[[26 сакавіка]] [[2007]]}}</ref>, <ref>{{артыкул|аўтар=|загаловак=Въ Бѣлоруссіи. Бесѣда съ управляющимъ министерствомъ внутр. дѣлъ Бѣлоруссіи г. Терещенко|арыгінал=|спасылка=http://dea.nlib.ee/fullview.php?pid=s109137&nid=279522&frameset=1|аўтар выданьня=Мансыревъ С. П.|выданьне=Новая Россія|тып=газэта|месца=Талін|выдавецтва=|год=01 жніўня 1919|выпуск=|том=|нумар=100|старонкі=2, 3|isbn=}}</ref>. Удзельнік клюбу «[[Беларуская хатка]]» ў [[Горадня|Горадні]], адзін з ініцыятараў скліканьня Беларускага зьезду Віленшчыны і Гарадзеншчыны летам [[1919]]. З восені [[1919]] старшыня [[Часовы беларускі нацыянальны камітэт|Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта]] ў [[Менск]]у, адзін з кіраўнікоў Цэнтральнага Беларускага саюза сельскай гаспадаркі. Вітаючы начальніка Польскай дзяржавы [[Юзэф Пілсудзкі|Юзэфа Пілсудзкага]] ў [[Менск]]у, Цярэшчанка падзякаваў яму за вызваленьне Гародні, Вільні і Менску і прыгадаў, што ў няволі застаюцца прыналежныя Беларускай Народнай Рэспубліцы гарады — Віцебск, Магілёў, Смаленск<ref>ІІ. Змаганне за сваю дзяржаўнасць // [[Яўген Мірановіч]]. [http://kamunikat.fontel.net/www/knizki/historia/miranovicz/naviejszaja/naviejszaja_02.htm Навейшая гісторыя Беларусі]. — Беласток: Праграмная Рада Тыднёвіка Беларусаў у Польшчы Ніва, 1999</ref>.
 
Чалец [[Найвышэйшая Рада БНР|Найвышэйшай Рады БНР]]. На нацыянальна-палітычнай нарадзе ў [[1920]] у Рызе самавольна склаў яе паўнамоцтвы, прызнаў урад [[Вацлаў Ластоўскі|Вацлава Ластоўскага]].