Прымаж Трубар: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Памяць: абнаўленьне зьвестак
д →‎Жыцьцяпіс: артаграфія
Радок 32:
У 1547 року за распаўсюд пратэстанцкіх ідэяў Трубар быў высланы з краіны і пераехаў у [[Нямеччына|Нямеччыну]]. На новым месцы Прымаж Трубар стаў прапаведнікам у [[Ратэнбург-над-Таўбэрам|Ратэнбургу-над-Таўбэрам]], а пасьля парафіяльным сьвятаром [[Кэмптэн]]а й [[Урах]]у каля Тубінгену. Ва Ўраху Трубар адчыніў славенскую друкарню. Тут ён выдаў першую друкаваную славенскую кнігу {{Не перакладзена|Абэцэдар (Трубар)|«Абэцэдар»||Abecedarium (Trubar)}} (1550) і першую перакладную кнігу на славенскую мову — {{Не перакладзена|Катэхізіс (Трубар)|«Катэхізіс»||Catechismus}} (1551, зь нямецкай).
 
Тым часам Рэфармацыя моцна ўкаранілася ў Крайне, і ў 1560 року {{Не перакладзена|скупшчына||uk|Скупщина}} герцагства запрасіла Трубара заняцца кіраваньнем і парадкаваньнем пратэстанцкай царквы сярод славенцаў. Прымаж склаў новы малітоўнік на аснове Вюртэмбэрскага, Нюрнбэрскага ды Мэкленбурскага царкоўных рэглямантаў. Не зважаючы на перашкоды з боку каталіцкай улады, Трубар з двума перапынкамі быў настаяцелем пратэстанцкай царквы ў Крайне да 1565 року, калі эрцгерцаг Карл ГабзбургГабсбург навечна выслаў яго па-за межы сваёй дзяржавы.
 
Трубар вярнуўся ў Нямеччыну і ў 1566 року пераклаў і надрукаваў славенскаю моваю [[Псалтыр]]. Увесь далейшы час прысьвяціў перакладу [[Новы Запавет|Новага Запавету]]. Пераклад быў скончаны ў 1581 року, у 1586 скончыў пераклад «Postilla» Марціна Лютэра. Выдаў таксама славенскія пераклады [[Аўгсбурскае вызнаньне|Аўгсбурскага]], [[Вюртэмбэрскае вызнаньне|Вюртэмбэрскага]] і [[Саксонскае вызнаньне|Саксонскага]] вызнаньняў пад назваю «Articuli», гімны і царкоўныя сьпевы.