Баер Левэркузэн: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
абнаўленьне зьвестак
Радок 10:
|Трэнэр = [[Роджэр Шміт]]
|Чэмпіянат = [[Бундэсьліга]]
|Сэзон = [[Чэмпіянат Нямеччыны у сэзоне 2014―20152015―2016 гадоў|2014—20152015—2016]]
|Месца = 43 месца
|Сайт = http://www.bayer04.de/
|Прыналежнасьць = Нямецкія
Радок 39:
== Гісторыя ==
=== Асноўныя падзеі ===
* [[1 ліпеня]] [[1904]] году ― заснаваны як ''TuS Friedrich Bayer & Co 1904 Leverkusen'' (спартовы клюб)
* [[31 траўня]] [[1907]] году ― заснаваны футбольны клюб
* [[1923]] год ― перайменаваны ў ''FV 1904 Leverkusen''
* [[1928]] год ― аб’яднаны з ''Box-Verein Wiesdorf'' пад назовам ''SV 04 Leverkusen''
* [[1935]] год ― перайменаваны ў ''SV Bayer 04 Leverkusen''
* [[1938]] год ― аб’яднаны з ''TuS Friedrich Bayer & Co 1904 Leverkusen'' пад назовам ''BSG 04 Leverkusen''
* [[1943]] год ― перайменаваны ў ''SV Bayer 04 Leverkusen''
* [[1945]] год ― перайменаваны ў ''SV 04 Leverkusen''
* [[1948]] год ― перайменаваны ў ''SV Bayer 04 Leverkusen''
* [[1974]] год ― аб’яднаны з ''TuS 04 Leverkusen'' пад назовам ''TSV Bayer 04 Leverkusen''
 
=== 1903—1963 ===
Гісторыя «Баеру» вядзе адлік з [[27 лістапада]] [[1903]] году, калі 170 працоўнікаў групы «[[Bayer]]» адправілі ліст кіраўніцтву кампаніі з прапановай стварыць уласны спартовы клюб. [[15 чэрвеня]] [[1904]] году кампанія пагадзілася падтрымаць ініцыятыву, і [[1 ліпеня]] [[1904]] году быў створаны клюб гімнастыкі, які атрымаў назву «''TuS Friedrich Bayer & Co 1904 Leverkusen''». [[31 траўня]] [[1907]] году быў створаны асобны футбольны дэпартамэнт. Але ў ''«TuS Friedrich Bayer & Co 1904 Leverkusen''» існавала сур’ёзная варожасьць паміж гімнастамі й спартоўцамі іншых відаў спорту.
 
Варожасьць спрыяла таму, што [[8 чэрвеня]] [[1928]] году футбалісты й шэраг іншых спартовых дэпартамэнтаў выйшлі з таварыства, стварыўшы спартовую асацыяцыю «''SV Bayer 04 Leverkusen''». У канцы [[1920-я|1920-х]] і на пачатку [[1930-я|1930-х]] гадоў «Баер» выступаў толькі ў трэцяй i чацьвертай лігах, пакуль яны ня здолелі ў [[1936]] годзе выйсьці ў другую заходнюю лігу.
 
У сэзоне 1950—1951 гадоў «Баер» перамог у Першай аматарскай лізе на захадзе й выйшаў у вышэйшую лігу. У сэзоне 1951—1952 гадоў «Баер» упершыню ўдзельнічаў у вышэйшай нямецкай заходняй Обэрлізе, дзе адразу ж заняў шостае месца. Найлепшым вынікам сталася трэцяе месца ў сэзоне 1954—1955 гадоў. У сэзоне 1955—1956 гадоў «Баер» заняў 15 месца й вылецеў у Першую аматарскую лігу. У сэзоне 1961—1962 гадоў «Баер» зноўку перамог у Першай аматарскай лізе на захадзе й вярнуўся ў вышэйшую лігу. У сэзоне 1962—1963 гадоў «Баер» вярнуўся ў вышэйшую нямецкую заходнюю Обэрлігу й заняў 9 месца.