Нарымонт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 4:
== Біяграфія ==
Упершыню выступае ў гістарычных крыніцах у 1331 годзе, калі вялікі князь літоўскі [[Гедымін]] затрымаў на [[Валынь|Валыні]] [[Наўгародзкая рэспубліка|навагародзкага]] архіяпіскапа Васіля, адпусьціўшы з умовай абраньня Нарымонта князем [[Наўгародзкая рэспубліка|Вялікага Ноўгараду]]. Імаверна, тады ж ахрышчаны, атрымаў [[праваслаўе|праваслаўнае]] імя Глеб. Прыбыў у [[Наўгародзкая рэспубліка|Ноўгарад]] у кастрычніку 1333 году, атрымаў у «кармленьне» гарады [[Ладага|Ладагу]], [[Арэшак]], [[Карэла|Карэлу]], палову [[Капор’е|Капор’я]]. Каля 1335 году зьехаў з [[Ноўгарад]]у, хутчэй за ўсё, каб заняць [[Полацак|полацкі]] [[сталец]] пасьля сьмерці князя [[Воін]]а (у хросьце Васіля, брата [[Гедымін]]а). Пакінуў у [[Наўгародзкая рэспубліка|Ноўгарадзе]] замест сябе сына Аляксандра. У 1338 годзе адмовіўся прыехаць на дапамогу наўгародцам дзеля адбіцьця швэдзкай агрэсыі і нават адазваў Аляксандра з Арэшка. Намесьнікі Глеба-Нарымонта, аднак, заставаліся ў Арэшку да 1348 году.
 
[[Файл:Narymont. Нарымонт (1578).jpg|значак|Нарымонт (уяўны партрэт). З кнігі Б. Папроцкага «Гняздо цноты», дзе гэтым партрэтам ілюструюцца яшчэ некалькі гістарычных асобаў]]
 
Каля 1338 году Глеб-Нарымонт разам з [[Полацак|полацкім]] япіскапам Грыгорам падпісаў дамову з [[Рыга]]й (захаваўся адно дадатак, які варуе вольны гандаль па [[Дзьвіна|Дзьвіне]]; раней памылкова датаваўся 1330 годам). Да дадатку прымацавана пячатка з выявай «[[Пагоня|Пагоні]]» — адна з найранейшых вядомых выяваў «[[Пагоня|Пагоні]]»<ref>http://www.belcoins.com/numinfo.phtml?art=61</ref>. Ускосна згадваецца як полацкі князь («кароль») у дамове [[Смаленск]]у з [[Рыга]]й (каля 1340 году).