Беларускі нацыянальны камітэт (Горадня): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 2:
'''Белару́скі нацыяна́льны камітэ́т''' (БНК) у [[Горадня|Горадні]], '''Гарадзе́нскі белару́скі нацыяна́льны камітэ́т''' — прадстаўнічы орган беларускіх нацыянальных арганізацыяў Гарадзеншчыны ў [[1918]]—[[1921]] гг.
 
Беларускі нацыянальны камітэт у Горадні створаны ў лістападзе 1918 г. на агульным мітынгу, скліканым па ініцыятыве ўпаўнаважанага [[Віленская беларуская рада|Віленскай беларускай рады]] [[Кузьма Цярэшчанка|К. Цярэшчанкі]]. У склад БНК увайшлі [[Аляксандар Грыкоўскі|А. Грыкоўскі]] (першы старшыня), Я. Натусевіч (старшыня з сакавіка [[1919]]), С. Качынскі, [[Андрэй Якубецкі|А. Якубецкі]]; пазьней кааптаваны [[Павал Аляксюк|П. Аляксюк]], [[Канстанцін Бялецкі|К. Бялецкі]], [[Тодар Вернікоўскі|Т. Вернікоўскі]], [[Лукаш Дзекуць-Малей|Л. Дзекуць-Малей]], У. Курбскі-Кузьняцоў і інш. БНК ствараў беларускія школы, культурна-асьветныя гурткі і каапэратывы, выступаў супраць прарасейскай арыентацыі Гарадзенскай беларускай губэрнскай управы, адзін з арганізатараў [[Гарадзенскі беларускі сялянскі зьезд|Гарадзенскага беларускага сялянскага зьезду]] (1918). Выдаваў газэту [[Зорка (газэта)|«Зорка»]] (травень 1919, выйшлі 2 нумары), у студзені 1919 г. адкрыў у Горадні беларускі клюб «Наша хатка». Дзейнічаў сумесна з [[Грамада беларускай моладзі ў Горадні|Грамадой беларускай моладзі ў Горадні]], [[Гарадзенская павятовая рада|Гарадзенскай павятовай радай]], [[Цэнтральная беларуская рада Гарадзеншчыны|Цэнтральнай беларускай радай Гарадзеншчыны]], Цэнтральнай беларускай вучыцельскай радай Гарадзеншчыны. Праз палітычны й адміністрацыйнага ўціск польскіх акупацыйных уладаў з восені 1919 г. да вясны 1920 г. ня дзейнічаў. [[28 сакавіка]] [[1920]] г. абраны новы склад БНК: [[Сяргей Баран|С. Баран]] (старшыня), І. Антонаў, К. Бялецкі, Л. Дзекуць-Малей, У. Курбскі, [[Сымон Якавюк|С. Якавюк]], М. Якімовіч, У. Федарук і інш. Знаходзіўся пад уплывам беларускіх эсэраў і стаяў у апазыцыі да акупацыйных уладаў Польшчы. Пры камітэце створаны адміністрацыйны, арганізацыйны, культурна-асьветны і дабрачынны аддзелы, юрыдычнае бюро. Працаваў у кантакце з [[Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гарадзеншчыны|Цэнтральнай беларускай радай Віленшчыны і Гарадзеншчыны]], [[Часовы беларускі нацыянальны камітэт|Часовым беларускім нацыянальным камітэтам]] у [[Менск]]у, [[Беларуская цэнтральная школьная рада|Беларускай цэнтральнай школьнай радай]], Беларускай школьнай радай у Горадні. Стварыў апякунскую раду на чале з Л. Дзекуць-Малеем для падтрымкі мясцовага дзіцячага прытулку, імкнуўся стварыць свой аддзел інструктараў для арганізацыі нацыянальна-культурнай працы ў паветах Гарадзенскай губэрні. 3 прыходам [[Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]] ў ліпені 1920 г. на нелегальным становішчы. Чальцы БНК С.&nbsp;Баран і Л.&nbsp;Дзекуць-Малей у жніўні 1920 г. увайшлі ў склад Гарадзенскага губэрнскага рэўкому. Пасьля вяртаньня польскіх войск кіраўніцтва ў БНК перахапілі так званыя палянафілы на чале з [[Вячаслаў Адамовіч|В. Адамовічам]] (выдаваў газэту «[[Беларускае слова (газэта1920)|Беларускае слова]]»). БНК падтрымаў вайсковую акцыю [[Станіслаў Булак-Балаховіч|С. Булак-Балаховіча]]. У студзені 1920 г. да кіраўніцтва вярнуліся беларускія эсэры (старшыня С.&nbsp;Баран). У студзені 1921 БНК скасаваны польскімі ўладамі<ref>{{артыкул|аўтар = | частка = |загаловак = Крутыя мѣры|арыгінал = |спасылка =|адказны =Г. Вахт. Ревель (Юрьев : Э. Бергман)|выданьне=Народное дѣло(политический орган Комитета группы социалистов-революционеров Северо-Западной области России). Eesti Tartu, Eesti Tallinn|тып=газета|месца=Талін|выдавецтва=|год=01 лютага 1921 |выпуск=|том=|нумар=24(147)|старонкі=2|isbn=}}</ref>, яго функцыі пэўны час выконваў гарадзенскі філіял [[Беларускі камітэт (Варшава)|Беларускага камітэту ў Варшаве]].
 
== Літаратура ==