Розьніца паміж вэрсіямі «Згуртаваньне беларусаў сьвету Бацькаўшчына»

д
д (+Зьвязнасьць)
Nonprofit educational channel|дата публікацыі=9 сакавіка 2011|дата доступу=24 чэрвеня 2016}}</ref>. У чэрвені 2007 г. выдалі 2 кнігі: «Мы стваралі сваю Беларусь» (Вольга Грыцук) пра старшыню [[Згуртаваньне беларусаў Канады|Згуртаваньня беларусаў Канады]] [[Аляксей Грыцук|Аляксея Грыцука]], дзіцячай кнігі-маляванкі «Прыгоды Какоса-Маракоса» ({{Артыкул у іншым разьдзеле|Серж Мінскевіч||be|Серж Мінскевіч}}). 21 лістапада 2007 г. [[Уладзімер Хільмановіч]] прэзэнтаваў «Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень». У лістападзе-сьнежні 2007 г. зладзілі канцэртны тур па 10 найбольшых гарадах Беларусі барда [[Зьміцер Бартосік|Зьмітра Бартосіка]]. У лютым-красавіку 2008 г. зладзілі тур на 15 найбольшых гарадах Беларусі Зьмітра Бартосіка, гуртоў «[[Recha|Рэха]]» і «Стары Ольса». У сакавіку 2008 г. выдалі дзіцячы зборнік «Беларусь маёй будучыні» на грошы кіраўніцы фонду «Этнічны голас Амэрыкі» Ірыны Каляды-Сьмірновай. У красавіку 2008 г. выдалі па-беларуску раман [[Кастусь Акула|Кастуся Акулы]] «Заўтра ёсць учора». 1 кастрычніка 2008 г. заснавалі кампанію «[[Будзьма беларусамі!]]».
 
18-19 ліпеня 2009 г. 5-ы зьезд беларусаў сьвету адбыўся з удзелам 252 прадстаўнікоў звыш 50 аб'яднаньняў з 18 краінаў сьвету. Кіраўніцай абралі Алену Макоўскую, старшынёй — Ніну Шыдлоўскую. У 2012 г. ЗБС «Бацькаўшчына» пераехала на цяперашнюю сядзібу (Менск, вул. К.Чорнага, д. 31). 23-24 ліпеня 2013 г. 6-ы зьезд беларусаў сьвету сабраў 239 прадстаўнікоў з 18 краінаў. За 2014 г. выдалі каляровую «Чытанку для маленькіх», зборнік дакумэнтаў «Рада БНР (1970—1982)» і раман [[Віктар Марціновіч|Віктара Марціновіча]] [[Мова (раман)|«Мова»]]. Таксама правялі прэзэнтацыі кніг «Маё мястэчка» Васіля Стомы (2 жніўня, в. [[ЛушкіЛужкі]], [[Шаркоўшчынскі раён]]) і «Ян Ялмужна» [[Антон Францішак Брыль|Антона Брыля]]. За 2015 г. выдалі 7 кніг.
 
== Крыніцы ==
840

зьменаў