Розьніца паміж вэрсіямі «Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Расеі»

д
артаграфія
д (артаграфія)
д (артаграфія)
Патрыярхію царква [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавы]] атрымала разам з аўтакефаліяй у 1589 годзе. Раней яе япархіі былі ў юрысдыкцыі [[Кіеўская мітраполія|Кіеўскай мітраполіі]] [[Канстантынопальскі патрыярхат|Канстантынопальскага патрыярхату]]. З 1448 году самаабвешчаная Маскоўская праваслаўная царква 141 год (1448—1589) ачольвалася самапрызначанымі мітрапалітамі, ня мела [[эўхарыстыя|эўхарыстычнай]] еднасьці з усім праваслаўным сьветам і знаходзілася ў [[схізма|схізме]].
 
У 1721 годзе ўлады [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] скасавалі патрыярхат, замест якога ўтварылі Сьвяцейшы СынодаСынод — фактычна адно зь міністэрстваў, якое цалкам падначальвалася маскоўскаму гаспадару (расейскаму імпэратару). Патрыярхат аднавіўся толькі па распадзе Расейскай імпэрыі ў 1917 годзе.
 
У 1943 годзе пры спрыяньні [[Іосіф Сталін|Сталіна]] ў Маскве прайшоў Сабор япіскапаў, на якім адбылася зьмена другой афіцыйнай назвы Маскоўскага патрыярхату — з Расейскай праваслаўнай царквы ({{мова-ru|Российская православная церковь|скарочана}}) на «Рускую праваслаўную царкву» ({{мова-ru|Русская православная церковь|скарочана}})<ref name="eiu">Мицик Ю. Московський Патріархат // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: Наук. думка, 2010. — Т. 7 : Мл — О. С. 87.</ref> і тытула прадстаяцеля з Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Расеі ({{мова-ru|Патриарх Московский и всея России|скарочана}}) на «Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі» ({{мова-ru|Патриарх Московский и всея Руси|скарочана}}). Пытаньне аб назьве патрыярхату ўзьняў Сталін, аднак паводле афіцыйнай вэрсіі<ref>Одинцов М.И. Русские патриархи ХХ века. М.: Изд-во РАГС, 1994. С. 290 [http://www.krotov.info/acts/20/1940/19430904.html].</ref>, сам тытул прапанаваў новы патрыярх [[Сергій (Старагародзкі)]], Сталін нібы толькі пагадзіўся з прапановай і дадаў, што «гэта слушна».