Розьніца паміж вэрсіямі «Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Расеі»

д
пунктуацыя
(Створана старонка са зьместам ''''Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Расеі'''<ref>[http://www.radyjo.net/4/89/Artykul/103414 Візыт патрыяр...')
 
д (пунктуацыя)
'''Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Расеі'''<ref>[http://www.radyjo.net/4/89/Artykul/103414 Візыт патрыярха Кірыла], [[Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё]], 20 чэрвеня 2012 г.</ref><ref>[http://www.svaboda.org/a/1787533.html Украіна: пратэсты супраць візыту патрыярха Кірыла], [[Радыё Свабода]], 29 ліпеня 2009 г.</ref> ({{мова-ru|Патриарх Московский и всея Руси|скарочана}}, да 1943 году — {{мова-ru|Патриарх Московский и всея России|скарочана}}) — тытул прадстаяцеля [[Расейская праваслаўная царква|Расейскай праваслаўнай царквы]].
 
Патрыярхію царква [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавы]] атрымала разам з аўтакефаліяй у 1589 годзе. Раней яе япархіі былі ў юрысдыкцыі [[Кіеўская мітраполія|Кіеўскай мітраполіі]] [[Канстантынопальскі патрыярхат|Канстантынопальскага патрыярхату]]. З 1448 году самаабвешчаная Маскоўская праваслаўная царква 141 год (1448—1589) ачольвалася самапрызначанымі мітрапалітамі, ня мела [[эўхарыстыя|эўхарыстычнай]] еднасьці з усім праваслаўным сьветам і знаходзілася ў [[схізма|схізме]].
 
У 1721 годзе ўлады [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] скасавалі патрыярхат, замест якога ўтварылі Сьвяцейшы Сынода — фактычна адно зь міністэрстваў, якое цалкам падначальвалася маскоўскаму гаспадару (расейскаму імпэратару). Патрыярхат аднавіўся толькі па распадзе Расейскай імпэрыі ў 1917 годзе.