Злачынства і пакараньне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Пэрсанажы: +Зьвязнасьць
д афармленьне
Радок 1:
{{Літаратурны твор
| Назва = Злачынства і пакараньне
| Назва-арыгінал = Преступление и наказание
| Выява = The_Russian_Messenger_of_Mikhail_Katkov.jpg
| Памер =
| Подпіс выявы = «Злачынства і пакараньне» ў часопісе «Русский вестник», 1866
| Жанр = раман
| Аўтар = [[Фёдар Дастаеўскі]]
| Мова арыгіналу = расейская
| Напісаны = [[1866]]
| Публікацыя = [[1866]]
| Асобнае выданьне =
| Выдавецтва =
| Пераклад =
| Электронная вэрсія =
| ВікіКрыніца-тэкст = :ru:s:Преступление и наказание (Достоевский)
}}
«'''«Злачы́нства і пакара́ньне»'''» — раман [[Фёдар Дастаеўскі|Фёдара Дастаеўскага]], упершыню апублікаваны ў [[1866]] годзе ў часопісе «Русский вестник» (№ 1, 2, 4, 6-86—8, 11-1211—12). Раман друкуецца па частках у студзені-сьнежні. Увесь год Дастаеўскі працуе над раманам, сьпяшаючыся дадаць да чарговае кніжкі часопіса напісаныя главы. Асобным выданьнем раман (са зьмененым падзелам на часткі, некаторымі скарачэньнямі і стылістычнай праўкай) выйшаў у [[1867]] годзе.
 
Неўзабаве пасьля заканчэньня публікацыі рамана ў часопісе Дастаеўскі друкуе яго асобным выданьнем: «Роман в шести частях с эпилогом Ф. М. Достоевского. Издание исправленное». Для гэтага выданьня Дастаеўскі зрабіў у тэксце значныя скарачэньні і зьмяненьні: тры часткі часопіснае рэдакцыі былі пераўтвораны ў шэсьць, часткова зьменены і падзел на главы.
 
== Сюжэт ==
Сюжэт разгортваецца вакол галоўнага героя, Радыёна Раскольнікава, у галаве якога высьпявае тэорыя злачынства. Паводле яго задумы чалавецтва падзяляецца на «избранных» і «тварей дрожащих». «Выбраныя» (клясычным прыкладам зьяўляецца Напалеон) маюць права зьдзейсьніць забойства альбо некалькі забойстваў дзеля будучых вялікіх зьдзяйсьненьяў. Сам Раскольнікаў знаходзіцца ў вельмі благім матэрыяльным стане, ён ня здольны аплаціць ня толькі вучобу ва ўнівэрсытэце, але і ўласнае сваё пражываньне. Маці і сястра яго таксама жывуць у паўгалечы, але хутка ён даведваецца, што яго сястра (Аўдоцьця Раманаўна) гатовая выйсьці замуж за чалавека, якога не кахае, дзеля грошай, дзеля брата. Гэта было апошняй кропляй, і Раскольнікаў зьдзяйсьняе наўмыснае злачынства старухі-ліхвяркі («вош» паводле яго вызначэньня) і яе сястры, сьведкі. Але Раскольнікаў ня можа скарыстацца нарабаваным, ён хавае яго. З гэтага часу пачынаецца жахлівае жыцьцё злачынцы, утрапёнай, ліхаманкавай сьвядомасьці, яе спробы знайсьці апору і сэнс у жыцьці, апраўданьне ўчынка і яго ацэнка. Тонкі псыхалягізм, экзыстэнцыяльнае асэнсаваньне ўчынка і далейшага існаваньня Раскольнікава маляўніча пераданы Дастаеўскім. У дзеяньне рамана ўцягваюцца ўсё новыя і новыя асобы. Лёс сутыкае яго з самотнай, запалоханай, беднай дзяўчынай, у якой ён знаходзіць роднасную душу і падтрымку, Соняй Мармеладавай, якая стала на шлях самапродажу з прычыны галечнага стану. Соня, якая верыць у Бога, імкнецца, згубіўшы бацькоў, неяк пратрымацца ў жыцьці. Раскольнікаў знаходзіць таксама апору ва ўнівэрсытэцкім сябры Разуміхіну, закаханым у яго сястру Аўдоцьцю Раманаўну. Зьяўляюцца такія пэрсанажы, як следчы Парфірый Пятровіч, які зразумеў душу Раскольнікава і дасьціпна вывеў яго на чыстую ваду, Сьвідрыгайлаў, распусьнік і падлец — яркі ўзор «выбранага» чалавека (паводле тэорыі Раскольнікава), Лужын, адвакат і хітры эгаіст і інш. У рамане раскрываюцца сацыяльныя чыньнікі злачынстваў і бедстваў, маральных супярэчнасьцяў, гнятучых акалічнасьцяў падзеньня, апісваецца жыцьцё пецярбургскае бядоты, п'янства й прастытуцыі, апісаны дзесяткідзясяткі своеасаблівых пэрсанажаў, якія дзейнічаюць у рамане, на працягу якога, Раскольнікаў імкнецца зразумець, ці дастойным чалавекам ён зьяўляецца, ці мае ён права вяршыць суд над іншымі людзьмі. Ня вытрымаўшы цяжару свайго злачынства, галоўны герой прызнаецца ў зьдзейсьненым забойстве, напісаўшы чыстасардэчнае прызнаньне. Аднак ён бачыць віну ня ў тым, што зьдзейсьніў забойства, а ў тым, што пайшоў на яго, не ацаніўшы сваёй унутранай кволасьці й жаласнай маладушнасьці. Ён адмаўляецца ад прэтэнзіяў на выбранасьць. Раскольнікаў трапляе на катаргу, але Соня застаецца побач зь ім. Гэтыя дзьве самотныя асобы здабылі адна адно ў вельмі складаны пэрыяд жыцьця для абодвух. У рэшце рэшт, герой знаходзіць апору ў каханьні і рэлігійнай сьвядомасьці.
 
=== Месца дзеяньня ===
 
Дзеяньне рамана адбываецца летам у [[Санкт-Пецярбург]]у. Адрасы дамоў, у якім нібыта жылі пэрсанажы рамана, вядомыя: «дом Раскольнікава» — Грамадзянская вуліца, 19 (на доме ўсталяваная памятная стэла); «дом Соні Мармяладавай» — [[канал Грыбаедава]], 73; «дом старухі-ліхвяркі» — [[канал Грыбаедава]], 104<ref>[http://www.mr7.ru/life/city/story_16259.html Путь убийцы в Петербурге можно проделать за полчаса]</ref>.
 
Радок 46 ⟶ 45:
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Дастаеўскі}}
{{Commons}}
 
{{Дастаеўскі}}
{{Commonscat|Crime and Punishment}}
 
[[Катэгорыя:Раманы Фёдара Дастаеўскага]]