Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
nnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnnn
Скасаваньне праўкі 1874155 удзельніка 124.239.251.50 (гутаркі) Вандалізм
Радок 1:
{{Краіна
[[Катэгорыя:СССР| ]]
|Назва = СССР
|НазваЎРоднымСклоне = СССР
|НазваНаДзяржаўнайМове = Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
|Сьцяг = Flag of the Soviet Union.svg
|Герб = Coat of arms of the Soviet Union.svg
|НацыянальныДэвіз =
|Месцазнаходжаньне = Union of Soviet Socialist Republics (orthographic projection).svg
|АфіцыйнаяМова = ''de-jure'' — не было,<br />''de-facto'' — [[расейская мова|расейская]]
|Сталіца = [[Масква]]
|НайбуйнейшыГорад = [[Масква]]
|ТыпУраду = [[Савецкая Рэспубліка]]
|ПасадыКіраўнікоў =
|ІмёныКіраўнікоў =
|Плошча =
|МесцаЎСьвецеПаводлеПлошчы =
|АдсотакВады =
|ГодАцэнкіНасельніцтва =
|МесцаЎСьвецеПаводлеНасельніцтва =
|Насельніцтва =
|ШчыльнасьцьНасельніцтва =
|ГодАцэнкіСУП =
|МесцаЎСьвецеПаводлеСУП =
|СУП =
|СУПНаДушуНасельніцтва =
|Валюта = [[Савецкі рубель]]
|КодВалюты =
|ЧасавыПас = +2…+12<ref name="time">на тэрыторыі СССР быў [[дэкрэтны час]]</ref>
|ЧасРозьніцаUTC =
|ЧасавыПасУлетку =
|ЧасРозьніцаUTCУлетку =
|НезалежнасьцьПадзеі =
|НезалежнасьцьДаты =
|ДзяржаўныГімн =
|АўтамабільныЗнак =
|ДамэнВерхнягаЎзроўню = [[.su]]
|ТэлефонныКод = 7
|Дадаткі =
}}
[[Файл:USSR Republics Numbered Alphabetically.png|значак|300пкс|Склад СССР]]
'''Саю́з Саве́цкіх Сацыялісты́чных Рэспу́блік'''<ref>[[Прыметнік]] ''«савецкі»'' магло пазначаць як нешта, што датычыцца да СССР, так і, у вузейшым сэнсе, што датычыцца да сыстэмы [[Рады|радаў]].</ref> ({{мова-ru|Союз Советских Социалистических Республик}}) — [[дзяржава]], якая існавала з [[1922]] па [[1991]] гады ў [[Эўропа|Эўропе]] і [[Азія|Азіі]]. СССР займаў 1/6 частку заселенае сушы і быў найбуйнейшай паводле плошчы краінаю сьвету на тэрыторыі, якую да [[1917]] году займала [[Расейская імпэрыя]] безь [[Фінляндыя|Фінляндыі]], часткі [[Царства Польскае|Польскага Царства]] і некаторых іншых тэрыторыяў ([[Карская вобласьць]], цяпер [[Турэччына]]), але з [[Галіцыя]]й, [[Закарпацьце]]м, часткаю [[Усходняя Прусія|Ўсходняе Прусіі]], [[Паўночная Букавіна|Паўночнай Букавінай]], [[Паўднёвы Сахалін|Паўднёвым Сахалінам]] і [[Курылы|Курыламі]].
 
Паводле [[Канстытуцыя СССР 1977 году|Канстытуцыі]] [[1977]] году, СССР абвяшчаўся адзінай [[Фэдэрацыя|саюзнаю]] шматнацыянальнай і [[Сацыялізм|сацыялістычнаю]] дзяржаваю.
 
Пасьля [[Другая сусьветная вайна|Другое сусьветнай вайны]] СССР меў сухапутныя межы з [[Аўганістан]]ам, [[Вугоршчына]]ю, [[Іран]]ам, [[Кітай|Кітаем]], [[Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка|КНДР]] (зь 9 верасьня [[1948]] году), [[Манголія]]й, [[Нарвэгія]]й, [[Польшча]]й, [[Румынія]]й, [[Турэччына]]й, [[Фінляндыя]]й, [[Чэхаславаччына]]й і [[Тувінская Народная Рэспубліка|Тувой]] (па заканчэньні Другой сусьветнай вайны ўвайшла ў склад СССР як аўтаномная вобласьць РСФСР) і толькі марскія са [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]], [[Швэцыя]]й і [[Японія]]й.
 
СССР быў створаны [[30 сьнежня]] [[1922]] году шляхам аб’яднаньня [[Расейская Савецкая Фэдэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка|РСФСР]], [[Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Украінскае ССР]], [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Беларускае ССР]] і [[Закаўкаская Сацыялістычная Фэдэратыўная Савецкая Рэспубліка|ЗСФСР]].
 
Складаўся з саюзных рэспублікаў (у розныя гады ад 4 да 16), паводле Канстытуцыі якія зьяўляліся [[Сувэрэнітэт|сувэрэннымі]] дзяржавамі<ref>[[wikisource:ru:Конституция СССР (1977)#Глава 9. СОЮЗНАЯ СОВЕТСКАЯ СОЦИАЛИСТИЧЕСКАЯ РЕСПУБЛИКА|Ст. 76-я Конституции СССР 1977 года]]</ref>; за кожнаю саюзнаю рэспублікаю захоўвалася права вольнага выхаду з саюзу<ref>[[wikisource:ru:Конституция СССР (1977)#Глава 8. СССР — СОЮЗНОЕ ГОСУДАРСТВО|Ст. 72-я Конституции СССР 1977 года]]</ref>. Саюзная рэспубліка мела права ўступаць у адносіны з замежнымі дзяржавамі, складаць зь імі дамовы і абменьвацца дыпляматычнымі і консульскімі прадстаўнікамі, удзельнічаць у дзейнасьці міжнародных арганізацыяў<ref>[[wikisource:ru:Конституция СССР (1977)#Глава 9. СОЮЗНАЯ СОВЕТСКАЯ СОЦИАЛИСТИЧЕСКАЯ РЕСПУБЛИКА|Ст. 80-я Конституции СССР 1977 года]]</ref>. Сярод 50 краінаў-заснавальнікаў [[Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў|ААН]] нароўні з СССР былі і дзьве яго саюзныя рэспублікі: [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]] і [[УССР]].
 
У склад некаторых рэспублік уваходзілі аўтаномныя ўтварэньні (Аўтаномныя Савецкія Сацыялістычныя Рэспублікі, аўтаномныя вобласьці, нацыянальныя (пасьля 1977 году — аўтаномныя) акругі), а таксама (не ва ўсіх) [[вобласьць|вобласьці]] і [[край (адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка)|краі]]; пры гэтым аўтаномныя акругі й аўтаномныя вобласьці ў РСФСР не ўваходзілі ў яе склад непасрэдна, уваходзячы ў яе праз край (напрыклад, Адыгейская аўтаномная вобласьць, якая ўваходзіла ў [[Краснадарскі край]]). Іншыя рэспублікі маглі падзяляцца на непасрэдна раёны, але мець у сваім складзе аўтаномныя ўтварэньні, складзеныя зь некалькіх раёнаў (напрыклад, Нахічэванская АССР і Нагорна-Карабаская аўтаномная вобласьць Азэрбайджанскай ССР). Іншыя рэспублікі маглі не зьмяшчаць аўтаномныя ўтварэньні і падзяляцца толькі на вобласьці (напрыклад, [[БССР]]), альбо на непасрэдна [[раён]]ы (рэспублікі [[Балтыя|Балтыі]], [[Малдова]]).
 
Пасьля [[Другая сусьветная вайна|Другое сусьветнай вайны]] СССР, нароўні з [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]], быў [[звышдзяржава]]ю<ref>[http://student.britannica.com/elementary/article?articleId=353884 Union of Soviet Socialist Republics — Britannica Student Encyclopaedia]</ref>. Савецкі Саюз дамінаваў у [[сусьветная сыстэма сацыялізму|сусьветнай сыстэме сацыялізму]], а таксама быў сталым чальцом [[Рада Бясьпекі ААН|Рады Бясьпекі ААН]].
 
[[Распад СССР]] характарызаваўся вострым супрацьстаяньнем паміж прадстаўнікамі цэнтральнае саюзнае ўлады і новаабранаю ўладаю на месцах ([[Вярхоўны Савет|Вярхоўныя Саветы]], прэзыдэнты саюзных рэспублікаў). У [[1989]]—[[1990]] гадах усе рэспубліканскія Вярхоўныя Саветы прынялі [[парад сувэрэнітэтаў|дэклярацыі пра дзяржаўны сувэрэнітэт]], некаторыя зь іх — дэклярацыі незалежнасьці. [[17 сакавіка]] [[1991 год]]у ў 9-ці з 15-ці рэспублікаў СССР быў праведзены [[Усесаюзны рэфэрэндум пра захаваньне СССР|Ўсесаюзны рэфэрэндум пра захаваньне СССР]], на якім дзьве траціны грамадзянаў выказаліся за захаваньне абноўленага саюзу. Але саюзным уладам не атрымалася стабілізаваць сытуацыю. За [[Жнівеньскі путч|няўдалым дзяржаўным пераваротам]] [[ДКНЗ]] рушыла ўсьлед афіцыйнае прызнаньне незалежнасьці балтыйскіх рэспублікаў. Пасьля [[Усеўкраінскі рэфэрэндум (1991)|Ўсеўкраінскага рэфэрэндуму пра незалежнасьць]], дзе большасьць насельніцтва выказалася за незалежнасьць Украіны, захаваньне СССР як дзяржаўнага ўтварэньня стала фактычна немагчымым, пра што было заяўлена ў ''[[Белавеская дамова|Дамове пра стварэньне Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў]]'', падпісаным [[8 сьнежня]] 1991 году кіраўнікамі трох саюзных рэспублікаў — [[Барыс Ельцын|Ельцыным]] ад РСФСР (Расейскае Фэдэрацыі), [[Леанід Краўчук|Краўчуком]] ад УССР (Украіны) і [[Станіслаў Шушкевіч|Шушкевічам]] ад БССР (Рэспублікі Беларусь)<ref>[[wikisource:ru:Соглашение о создании Содружества Независимых Государств (1991)#Соглашение о создании Содружества Независимых Государств (1991)|Соглашение о создании Содружества Независимых Государств (1991)]]</ref>. Афіцыйна СССР спыніў сваё існаваньне [[26 сьнежня]] [[1991 год]]у. У канцы 1991 году [[Расейская Фэдэрацыя]] была прызнана дзяржаваю-прадаўжальнікам Саюзу ССР у [[міжнароднае права|міжнародна-прававых]] адносінах<ref name="FedZak101">Тэрмін «дзяржава-прадаўжальнік Саюзу ССР» у дачыненьні да РФ быў замацаваны ў пункце 3 артыкула 1 і пункце 7 артыкула 37 Фэдэральнага закону «Пра міжнародныя дамовы Расейскае Фэдэрацыі» ад [[15 ліпеня]] [[1995 год]]у N 101-ФЗ (прыняты [[Дзярждума|Дзярждумаю РФ]] [[16 чэрвеня]] 1995 году). — Глядзіце [http://constitution.garant.ru/DOC_10003790.htm фэдэральны закон ад 15 ліпеня 1995 г. № 101-ФЗ «Пра міжнародныя дамовы Расейскае Фэдэрацыі»]</ref> і заняла яго месца ў [[Рада Бясьпекі ААН|Радзе Бясьпекі ААН]]<ref name="MotaMid">[[13 студзеня]] [[1992 год]]у [[МЗС Расеі]] разаслала часткам дыпляматычных прадстаўніцтваў у Маскве ноту, у якой заяўлялася, што Расейская Фэдэрацыя працягвае ажыцьцяўляць правы і выконваць абавязаньні па ўсіх дамовах, складзеных СССР. На аснове паказанае ноты сусьветная супольнасьць прызнала за Расейскаю Фэдэрацыяю статус дзяржавы-прадаўжальніка СССР.&nbsp;— Гл.&nbsp;[http://constitution.garant.ru/DOC_3440062.htm Міжнародныя дамовы ў прававой сыстэме Расейскае Фэдэрацыі]</ref>.
 
== Геаграфія СССР ==
Маючы плошчу 22 400 000 квадратных кілямэтраў, Савецкі Саюз быў найбуйнейшай дзяржавай сьвету. Ён займаў шостую частку сушы, а сваімі памерамі быў супастаўны з памерам [[Паўночная Амэрыка|Паўночнае Амэрыкі]]. Эўрапейская частка складала чвэрць тэрыторыі краіны, і зьяўлялася яе культурным і эканамічным цэнтрам. [[Азія|Азіяцкая частка]] (да [[Ціхі акіян|Ціхага акіяну]] на ўсходзе і да мяжы з Аўганістанам на поўдні) была значна меней населенае. Працягласьць Савецкага Саюзу складала больш за 10000 км з усходу на захад (праз 11 гадзінных паясоў), і амаль 7200 кілямэтраў з поўначы на поўдзень. На тэрыторыі краіны разьмяшчалася пяць кліматычных зонаў.
 
Савецкі Саюз меў самую працяглую мяжу ў сьвеце (больш за 60000 км). Таксама Савецкі Саюз межаваў з ЗША, Аўганістанам, Кітаем, Чэхаславаччынаю, Фінляндыяю, Вугоршчынаю, Іранам, Манголіяю, Паўночнаю Карэяю, Нарвэгіяю, Польшчаю, Румыніяю і Турэччынаю (з 1945 па 1991 год).
 
Самаю доўгаю ракою Савецкага Саюзу была [[Об]] (з [[Іртыш]]ом). Самая высокая гара: [[Пік Камунізму]] (7495 м, цяпер пік Ісмаіла Самані) у Таджыкістане. Таксама ў межах СССР (сумесна з Іранам) знаходзілася найбуйнейшае ў сьвеце возера — [[Касьпійскае мора|Касьпійскае]] і самае вялікае і глыбокае ў сьвеце праснаводнае возера — [[Байкал]].
 
== Гісторыя СССР ==
{{Асноўны артыкул|Гісторыя СССР}}
 
=== Стварэньне СССР (1922—1923) ===
{{Асноўны артыкул|Дамова пра ўтварэньне СССР|Міжнародна-прававое прызнаньне СССР}}
<div class="tright" style="clear:none">
 
</div>
[[29 сьнежня]] [[1922]] году на канфэрэнцыі дэлегацыяў ад зьездаў Саветаў [[Расейская Савецкая Фэдэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка|РСФСР]], [[УССР]], [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]] і [[ЗСФСР]] была падпісана [[Дамова пра ўтварэньне СССР]]. Гэты дакумэнт быў зацьверджаны [[30 сьнежня]] [[1922]] [[I Усесаюзны зьезд Саветаў|I-м Усесаюзным зьездам Саветаў]] і падпісаны часткамі дэлегацыяў. Гэта дата і лічыцца датаю ўтварэньня СССР, хоць [[Савет Народных Камісараў СССР]] (Урад) і наркаматы (міністэрствы) былі створаны толькі [[6 ліпеня]] [[1923]] году.
 
=== Даваенны пэрыяд (1923—1941) ===
{{Асноўны артыкул|НЭП|Калектывізацыя|Індустрыялізацыя СССР|Голад у СССР (1932—1933)}}
{{Асноўны артыкул|Сталінскі пэрыяд|Сталінізм|Сталінскія рэпрэсіі}}
 
[[Файл:Bundesarchiv Bild 183-71043-0003, Wladimir Iljitsch Lenin.jpg|міні|зьлева|140пкс|Уладзімер Ленін — заснавальнік і першы кіраўнік СССР]]
[[Файл:Belomorkanal.png|міні|Праца зьняволеных на будаўніцтве [[Беламора-Балтыйскі канал|Беламора-Балтыйскага каналу]]]]
З восені [[1923 год]]у, і асабліва пасьля сьмерці [[Уладзімер Ленін|Ўладзімера Леніна]], у кіраўніцтве краіны разгарнулася вострая палітычная барацьба за ўладу. У кулюарнай барацьбе зь іншымі палітычнымі дзеячамі перамог Сталін і паплечнікі, у выніку чаго зацьвердзіліся аўтарытарныя мэтады кіраўніцтва, якія выкарыстоўваліся [[Ёсіф Сталін|Ёсіфам Сталіным]] для ўсталяваньня рэжыму аднаасобнае ўлады, а былыя палітычныя супернікі ва ўладзе былі рэпрэсаваныя.
 
Зь сярэдзіны [[1920-я|1920-х гадоў]] пачалося згортваньне [[Новая эканамічная палітыка|новай эканамічнае палітыкі]] (НЭП), а затым — правядзеньне фарсіраванае [[індустрыялізацыя СССР|індустрыялізацыі]] і [[калектывізацыя|калектывізацыі]], у [[1932]]—[[1933]] гадах таксама быў [[голад у СССР 1932—1933|масавы голад]].
 
Пасьля разьлютаванае [[Трэці Маскоўскі працэс|фракцыйнае барацьбы]], да канца [[1930-я|1930-х]] гадоў прыхільнікі Сталіна цалкам падпарадкавалі сабе структуры [[Камуністычная партыя Савецкага Саюзу|кіравальнае партыі]]. У краіне была створана [[Таталітарызм|таталітарная]], строга цэнтралізаваная грамадзкая сыстэма.
 
У [[1939 год]]зе былі складзеныя [[савецка-нямецкія дамовы 1939 году]] (у тым ліку так званы [[пакт Молатава-Рыбэнтропа]]), якія падзялілі сфэры ўплыву ў [[Эўропа|Эўропе]], у адпаведнасьці зь якімі шэраг тэрыторыяў Усходняе Эўропы вызначаўся як сфэра інтарэсаў СССР. Азначаныя ў дамовах тэрыторыі (за выключэньнем [[Фінляндыя|Фінляндыі]]) увосень таго ж году і ў наступным годзе падвергліся зьменам. Напачатку [[Другая сусьветная вайна|Другое сусьветнай вайны]] у 1939 годзе адбылося далучэньне да СССР [[Заходняя Ўкраіна|Заходняе Ўкраіны]] і [[Заходняя Беларусь|Заходняе Беларусі]], якія ўваходзілі на той момант у склад [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскае Рэспублікі]]; гэта тэрытарыяльная зьмена расцэньваецца па-рознаму: і як [[Рэінтэграцыя|«вяртаньне»]]<ref>[http://www.apn.ru/publications/print1529.htm Ільля Крамнік. ''Пакт у імя перамогі'']</ref>, і як [[Анэксія|«анэксія»]]<ref>[http://www.memo.ru/history/deport/polyan2.htm Павел Палянаў. ''Выбарковыя дэпартацыі з анэксаваных тэрыторыяў Польшчы, Прыбалтыкі і Румыніі ў 1939—1941 гг.'']</ref>. Ужо ў кастрычніку 1939 году горад [[Вільня]] ад Беларускае ССР быў перададзены тады яшчэ незалежнай [[Летува|Летуве]], а частка Палесься (напрыклад, ваколіцы гораду [[Камень-Кашырскі]]) — Украіне.
<div class="tright" style="clear:none">
[[Файл:JStalin Secretary general CCCP 1942.jpg|міні|130пкс|Пераемнік Леніна — [[Ёсіф Сталін]]]]
</div>
 
У [[1940 год]]зе ў склад СССР былі інкарпараваныя [[Эстонія]], [[Латвія]] (гл., напрыклад, [[савецкая акупацыя Латвіі]]), [[Летува]], [[Бэсарабія]] (анэксаваная [[Каралеўства Румынія|Румыніяю]] ў [[1918]], ''глядзіце [[Бэсарабія ў складзе Румыніі]]'') і [[Паўночная Букавіна]], створаныя [[Малдаўская ССР|Малдаўская]] (на тэрыторыі Бэсарабіі бяз поўдня плюс на тэрыторыі Прыднястроўя, якое ўваходзіла ў склад СССР ад часу яго ўтварэньня і зьяўлялася аўтаномнай рэспублікай ва УССР), [[Латвійская ССР|Латвійская]], [[Летувіская ССР|Летувіская]] (уключаючы раёны [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]], якія пасьлядоўна ўвайшлі ў склад Летувіскае ССР у 1939—1940 гадох) і [[Эстонская ССР]]. [[Далучэньне Прыбалтыкі да СССР]] расцэньваецца рознымі крыніцамі як «добраахвотнае далучэньне» і як «[[анэксія]]».<ref>[http://www.ln.mid.ru/brp_4.nsf/sps/15D712290D745332C3256FF70061D84E Камэнтар Дэпартамэнту інфармацыі і друку МЗС Расеі ў сувязі з выказваньнямі шэрагу эўрапейскіх палітыкаў адносна акупацыі краінаў Балтыі Савецкім саюзам і неабходнасьці асуджэньня гэтага з боку Расеі], 04.05.2005.</ref><ref name="EUPRes83">{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Resolution on the situation in Estonia, Latvia, Lithuania|арыгінал=|спасылка=http://www.letton.ch/lvx_eur2.htm|аўтар выданьня=|выданьне=Official Journal of the European Communities|тып=|месца=|выдавецтва=|год=13 студзеня 1983|выпуск=|том=C 42/78|нумар=|старонкі=|isbn=}}{{ref-en}}</ref><ref name="EUPRes05">{{ref-en}} [http://www.europarl.europa.eu/sides/getDoc.do?type=TA&reference=P6-TA-2005-0180&language=EN&ring=B6-2005-0290 European Parliament resolution on the sixtieth anniversary of the end of the Second World War in Europe on 8 May 1945]</ref><ref name="EUPRes07">{{ref-en}} [http://www.europarl.europa.eu/sides/getDoc.do?type=TA&reference=P6-TA-2005-0180&language=EN&ring=B6-2005-0290 European Parliament resolution of 24 May 2007 on Estonia]</ref>
 
У [[1939 год]]зе СССР, як і незалежным на той момант краінам Балтыі, прапанаваў Фінляндыі пакт пра ненапад, але [[Фінляндыя]], у адрозьненьне ад краінаў Балтыі, адмовілася. Пачатая СССР пасьля прад’яўленьня ўльтыматуму [[Савецка-фінская вайна 1939-1940 гг.|савецка-фінская вайна]] ([[30 лістапада]] 1939 — [[12 сакавіка]] [[1940]]) нанесла ўдар па міжнародным аўтарытэце краіны (СССР быў выключаны зь [[Ліга Нацыяў|Лігі Нацыяў]]). У сувязі з параўнальна вялікімі стратамі і непадрыхтаванасьцю [[Чырвоная Армія|Чырвонае Арміі]], вайна, якая зацягнулася, была скончана да разгрому [[Фінляндыя|Фінляндыі]]; па яе выніках ад Фінляндыі да СССР адышоў [[Карэльскі пярэсмык]], Прыладажжа, Сала з Куолаярві і заходняя частка [[паўвостраў|паўвостраву]] [[Паўвостраў Рыбацкі|Рыбацкі]]. [[31 сакавіка]] 1940 году была ўтворана [[Карэла-Фінская АССР|Карэла-Фінская ССР]] (са сталіцаю ў [[Петразаводзк]]у) з Карэльскае АССР і з атрыманых фінляндзкіх тэрыторыяў (акрамя п-ова Рыбацкага, што перайшоў у склад [[Мурманская вобласьць|Мурманскае вобласьці]]). Паводле некаторых гісторыкаў утварэньне КФССР ставіла на мэце выключна стварэньне своеасаблівага пляцдарму для анэксіі Фінляндыі. У [[1956]] годзе КФССР была скасаваная, а яе тэрыторыя ўвайшла ў склад РСФСР як аўтаномная савецкая сацыялістычная рэспубліка, пры гэтым зь яе назвы было выключанае слова «фінская».
 
=== СССР у Другой сусьветнай вайне (1941—1945) ===
{{Асноўны артыкул|Вялікая Айчынная вайна}}
[[22 чэрвеня]] [[1941 год]]у [[Трэці райх|Нямеччына]] напала на Савецкі Саюз, парушыўшы [[Дамова пра ненапад паміж Нямеччынаю і Савецкім Саюзам|Дамову пра ненапад]]. [[Працоўна-Сялянская Чырвоная Армія|Савецкім войскам]] атрымалася спыніць яе ўварваньне да канца восені 1941 году і перайсьці са сьнежня [[1941]] у контарнаступ, вызначальнай падзеяй якога стала [[Маскоўская бітва (1941—1942)|Бітва за Маскву]]. Аднак у пэрыяд лета-восені [[1942]] суперніку атрымалася прасунуцца да Волгі, захапіўшы велізарную частку тэрыторыі краіны. Са сьнежня [[1942]] і ў [[1943]] адбыўся карэнны пералом у вайне шляхам [[Сталінградзкая бітва|Сталінградзкай]], а потым — [[Курская бітва|Курскае]] бітваў. У пэрыяд з [[1944]] па травень [[1945]] савецкія войскі вызвалілі ўсю акупаваную Нямеччынаю тэрыторыю СССР, а таксама краіны Ўсходняе Эўропы, пераможна завяршыўшы вайну падпісаньнем [[Акт капітуляцыі Нямеччыны|Акту пра безумоўную капітуляцыю Нямеччыны]].
 
Вайна прынесла вялікую [[Страты ў Вялікай Айчыннай вайне|шкоду]] ўсяму насельніцтву Савецкага Саюзу, прывяла да страты 26,6 мільёнаў чалавек<ref>[http://www.rg.ru/2009/06/22/vov-anons.html Расея ўспамінае пра мільёны загінулых у гады ВАВ]</ref>, ліквідацыі велізарнай колькасьці насельніцтва на занятых Нямеччынаю тэрыторыях, разбурэньню часткі прамысловасьці — з аднога боку; стварэньню значнага вайскова-прамысловага патэнцыялу ва ўсходніх рэгіёнах краіны, адраджэньню і жыцьця ў краіне, набыцьцю значных тэрыторыяў (у прыватнасьці, частка Ўсходняй Прусіі, Закарпацьце, поўдзень Сахаліну, Тува, Печанга), перамозе над [[фашызм]]ам — зь іншай.
 
У [[1941]]—[[1945]] шэраг народаў былі [[Дэпартацыя народаў у СССР|дэпартаваны]] зь месцаў свайго традыцыйнага пражываньня, што тлумачылася нібы суцэльным удзелам прадстаўнікоў гэтых народаў у калябарацыі падчас вайны. У [[1944]]—[[1947]] гг. у склад СССР увайшлі:
* [[Тувінская Народная Рэспубліка]], якая атрымала статус [[аўтаномная вобласьць|аўтаномнае вобласьці]] ў складзе [[Расейская Савецкая Фэдэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка|РСФСР]];
* Паўночная частка Ўсходняе Прусіі, якая ўвайшла ў склад РСФСР як [[Калінінградзкая вобласьць]];
* [[Закарпацьце]] ([[Закарпацкая вобласьць]] [[УССР]]);
* [[Печанга]], што перайшла ў склад Мурманскае вобласьці;
* [[Паўднёвы Сахалін]] і [[Курыльскія астравы]], што ўтварылі Паўднёва-Сахалінскую вобласьць у складзе Хабараўскага краю РСФСР.
 
У той жа час [[Беластоцкая вобласьць Беларускай ССР|Беластоцкая вобласьць]] і часткі [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскае]] абласьцей [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]], а таксама часткі [[Львоўская вобласьць|Львоўскае]] і {{Артыкул у іншым разьдзеле|Драгабыцкая вобласьць|Драгабыцкай|uk|Дрогобицька область}} абласьцей [[УССР]] увайшлі ў склад Польшчы.
 
=== Паваенны пэрыяд (1945—1953) ===
[[Файл:Soviet-R-12-nuclear-ballistic missile.jpg|міні|Савецкая ядравая балістычная ракета Р-12 на вайсковым парадзе на Чырвонай плошчы. 1950-я гг.]]
Пасьля перамогі ў вайне была ажыцьцёўлена дэмілітарызацыя эканомікі СССР, яе аднаўленьне ў раёнах, пацярпелых ад акупацыі. Да 1950 прамысловая вытворчасьць павялічылася на 73 % у параўнаньні з даваенным<ref>[http://www.gumer.info/bibliotek_Buks/History/Gukov/44.php Бібліятэка гісторыі Расеі — Жукаў В. Гісторыя Расеі. Працоўны подзьвіг савецкага народа ў аднаўленьні і разьвіцьці народнай гаспадаркі СССР у паваенныя гады]</ref>. Сельская гаспадарка аднаўлялася павольнейшымі тэмпамі, зь велізарнымі цяжкасьцямі, памылкамі і пралікамі. Тым ня менш, ужо ў 1947 сытуацыя з харчом стабілізавалася, былі адменены [[Картачная сыстэма|карткі]] на прадукты харчаваньня і прамысловыя тавары, праведзена [[Грашовыя рэформы ў Расеі|Грашовая рэформа]], якая дазволіла стабілізаваць фінансавае становішча.
 
У адпаведнасьці з рашэньнямі [[Ялцінская канфэрэнцыя|Ялцінскай]] і [[Пацдамская канфэрэнцыя|Пацдамскай]] канфэрэнцыяў СССР усталяваў кантроль над адпаведнымі акупацыйнымі зонамі ў Нямеччыне і Аўстрыі ў 1945—[[1949]] гадах. У шэрагу краінаў Усходняе Эўропы пачалося ўсталяваньне [[Камунізм|камуністычных]] рэжымаў, з прычыны чаго быў створаны вайскова-палітычны блёк саюзных СССР дзяржаваў ([[сацыялістычны лягер]], [[Варшаўская дамова]]). Адразу па заканчэньні сусьветнай вайны пачаўся пэрыяд глябальнае палітычнае і ідэалягічнае канфрантацыі паміж СССР ды іншымі сацыялістычнымі краінамі, з аднога боку, і краінамі Захаду, зь іншай, які ў [[1947 год]]зе атрымаў назву [[халодная вайна|халоднае вайны]], якая суправаджалася [[гонка ўзбраеньняў|гонкаю ўзбраеньняў]].
 
=== «Хрушчоўская адліга» (1953—1964) ===
{{Асноўны артыкул|Хрушчоўская адліга|XX зьезд КПСС}}
[[Файл:Soviet empire 1960.png|міні|зьлева|Максымальная тэрыторыя краінаў сусьветнай сацыялістычнай садружнасьці]]
[[Файл:Gagarin in Sweden.jpg|міні|270пкс|[[Юры Гагарын]] — першы чалавек, які пабыў у космасе]]
На [[XX зьезд КПСС|XX зьезьдзе КПСС]] ([[1956]]) [[Мікіта Хрушчоў]] выступіў з крытыкаю [[Культ асобы Сталіна|культу асобы]] [[Ёсіф Сталін|Ёсіфа Сталіна]]. Пачалася рэабілітацыя ахвяраў рэпрэсіяў, больш увагі стала надавацца падвышэньню ўзроўню жыцьця народу, разьвіцьцю сельскай гаспадаркі, жыльлёвага будаўніцтва, лёгкае прамысловасьці.
 
Палітычнае становішча краіны стала мякчэйшае. Шматлікія прадстаўнікі інтэлігенцыі ўспрынялі даклад Хрушчова як заклік да галоснасьці; зьявіўся [[самвыд]], якому дазвалялася толькі выкрываць «культ асобы», крытыка КПСС і існага ладу па-ранейшаму забаранялася.
 
Канцэнтрацыя навуковых і вытворчых сілаў, матэрыяльных сродкаў на асобных кірунках навукі і тэхнікі дазволіла ажыцьцявіць значныя дасягненьні: створана першая ў сьвеце [[Обнінская АЭС|атамная электрастанцыя]] ([[1954]]), запушчаны першы [[Спадарожнік-1|штучны спадарожнік Землі]] ([[1957]]), першы [[Усход-1|пілятаваны касьмічны карабель]] з [[Юры Гагарын|лётчыкам-касманаўтам]] ([[1961]]) і інш.
 
У вонкавай палітыцы гэтага пэрыяду СССР падтрымліваў выгодныя з пункту гледжаньня інтарэсаў краіны палітычныя рэжымы ў розных краінах. У [[1956 год]]зе войска СССР удзельнічала ў прыгнечаньні [[Вугорскае паўстаньне 1956 году|паўстаньня ў Вугоршчыне]]. У [[1962]] годзе рознагалосьсі паміж СССР і [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]] ледзь не прывялі да ядзернай вайны (гл. [[Карыбскі крызыс]]). Падтрымоўвалася ўтварэньне [[КНР]], а потым і [[КНДР]].
 
У 1960 пачаўся [[Савецка-кітайскі раскол|дыпляматычны канфлікт]] з [[КНР|Кітаем]], які раскалоў сусьветны камуністычны рух.
 
=== «Застой» (1964—1985) ===
{{Асноўны артыкул|Пэрыяд застою}}
[[Файл:RIAN archive 488710 Emblem of XXII Olympic Games.jpg|міні|зьлева|Эмблема XXII Алімпійскіх гульняў]]
[[Файл:Carter Brezhnev sign SALT II.jpg|міні|270пкс|Брэжнеў і [[Джымі Картэр]] падпісваюць Дамову пра скарачэньне стратэгічных узбраеньняў, [[1979]]]]
У 1964 годзе Хрушчоў быў адхілены ад улады. Новым першым сакратаром ЦК КПСС, фактычна кіраўніком дзяржавы, стаў [[Леанід Брэжнеў]]. Пэрыяд 1970-х—1980-х гадоў у крыніцах таго часу называўся '''эпохаю разьвітога сацыялізму'''.
 
Падчас кіраваньня Брэжнева ў краіне будаваліся новыя гарады і мястэчкі, заводы і фабрыкі, палацы культуры і стадыёны; ствараліся ВНУ, адкрываліся новыя школы і лякарні. СССР выйшаў на перадавыя пазыцыі ў засваеньні космасу, разьвіцьці авіяцыі, атамнай энэргетыкі, фундамэнтальных і прыкладных навукаў. Вызначаныя дасягненьні назіраліся ў адукацыі, мэдыцыне, сыстэме сацыяльнага забесьпячэньня. Сусьветную вядомасьць і прызнаньне атрымала творчасьць вядомых дзеячаў культуры. Высокіх вынікаў на міжнароднай арэне дасягалі савецкія спартоўцы. У 1980 г. у Маскве прайшла [[Летнія Алімпійскія гульні 1980 году|XXII летняя Алімпіяда]].
 
Разам з гэтым адбыўся і рашучы заваротак у бок згортваньня рэшткаў адлігі. З прыходам Брэжнева да ўлады органы дзяржбясьпекі ўзмацнілі барацьбу зь іншадумствам — першым знакам гэтага быў [[працэс Сіняўскага — Даніеля]]. У [[1968 год]]зе войска СССР увайшло ў [[Чэхаславаччына|Чэхаславаччыну]] з мэтаю прыгнечаньня тэндэнцыі палітычных рэформаў (глядзіце [[Праская вясна]]). Як знак канчатковае ліквідацыі «адлігі» была ўспрынята адстаўка [[Аляксандар Твардоўскі|Твардоўскага]] з паста рэдактара часопіса «Новы сьвет» напачатку 1970 г.
 
У 1975 годзе адбываецца [[паўстаньне на «Вартавым»]] — узброеная праява непадпарадкаваньня з боку групы савецкіх вайсковых маракоў на вялікім супрацьлодкавым караблі (БПК) [[ВМФ СССР]] «Вартавы». Правадыром паўстаньня стаў зампаліт карабля, капітан 3-га рангу Валеры Саблін. З пачатку 1970-х гадоў са СССР ідзе [[габрэі|габрэйская]] эміграцыя. Эмігравалі шматлікія вядомыя пісьменьнікі, акторы, музыкі, спартоўцы, навукоўцы.
 
У галіне вонкавае палітыкі Брэжнеў нямала зрабіў для дасягненьня палітычнае разрадкі ў 1970-х гадах. Былі складзены амэрыкана-савецкія дамовы пра абмежаваньне стратэгічных наступальных узбраеньняў (праўда, з 1967 году пачынаецца паскораная ўсталёўка міжкантынэнтальных ракетаў у падземныя шахты), якія, аднак, не падмацоўваліся адэкватнымі мерамі даверу і кантролю.
 
Дзякуючы некаторай лібэралізацыі зьявіўся [[Дысыдэнты ў СССР|дысыдэнцкі рух]], сталі вядомымі такія імёны, як [[Андрэй Сахараў]] і [[Аляксандар Салжаніцын]]. З [[1965 год]]у СССР аказваў вайсковую дапамогу [[Паўночны Віетнам|Паўночнаму Віетнаму]] ў барацьбе з ЗША і [[Паўднёвы Віетнам|Паўднёвым Віетнамам]], якая працягвалася да [[1973 год]]у і скончылася вывядзеньнем амэрыканскіх войскаў і аб’яднаньнем Віетнаму з боку поўначы (глядзіце [[Вайна ў Віетнаме]]). У [[1968 год]]зе войска СССР увайшло ў [[Чэхаславаччына|Чэхаславаччыну]] з мэтаю прыгнечаньня тэндэнцыі палітычных рэформаў (глядзіце [[Праская вясна]]). У [[1979 год]]зе СССР увёў [[Абмежаваны кантынгент|абмежаваны вайсковы кантынгент]] у ДРА на просьбу аўганскага ўраду (глядзіце [[Афганская вайна (1979—1989)]]), што прывяло да сканчэньня разрадкі і аднаўленьня халоднае вайны.
 
=== Перабудова (1985—1991) ===
{{Асноўны артыкул|Перабудова|Міхаіл Гарбачоў}}
[[Файл:Reagan and Gorbachev (1985).jpg|міні|зьлева|140пкс|[[Міхаіл Гарбачоў]] і [[Рональд Рэйган]], [[1985]]]]
У 1985 годзе пасьля сьмерці Чарненкі да ўлады ў краіне прыйшоў [[Міхаіл Гарбачоў]]. У 1985—1986 гадах Гарбачовым праводзілася так званая палітыка паскарэньня сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця, якая складалася ў прызнаньні асобных недахопаў тагачаснай сыстэмы і спробах выправіць іх некалькімі буйнымі кампаніямі адміністрацыйнага характару (т. зв. [[Паскарэньне (лёзунг)|«Паскарэньне»]]) — антыалькагольная кампанія, «барацьба зь непрацоўнымі прыбыткамі», увядзеньне дзяржаўнай прыёмкі, [[галоснасьць]]. Пасьля студзеньскага пленуму [[1987]] году кіраўніцтвам краіны былі пачаты кардынальныя рэформы. Фактычна новаю дзяржаўнаю ідэалёгіяй была абвешчана «перабудова» — сукупнасьць эканамічных і палітычных рэформаў. Падчас перабудовы (з другое паловы [[1989]] году, пасьля першага Зьезду народных дэпутатаў СССР) рэзка абвастрылася палітычнае супрацьстаяньне сілаў, што выступалі за сацыялістычны шлях разьвіцьця, і партыяў, рухаў, якія злучалі будучыню краіны з арганізацыяй жыцьця на прынцыпах капіталізму, а таксама супрацьстаяньне па пытаньнях будучага аблічча Савецкага Саюзу, узаемаадносінаў саюзных і рэспубліканскіх органаў дзяржаўнае ўлады і кіраваньня. Да пачатку 1990-х гадоў перабудова зайшла ў тупік. Улады ўжо не маглі спыніць набліжэньне распаду СССР.
 
=== Распад Савецкага Саюзу (1990—1991) ===
{{Асноўны артыкул|Распад СССР|Барыс Ельцын|Жнівеньскі путч|ДКНЗ}}
 
Афіцыйна СССР спыніў сваё існаваньне [[26 сьнежня]] [[1991 год]]у. На яго месцы ўтварыўся шэраг незалежных дзяржаваў (у наш час — 19, зь якіх 15 зьяўляюцца чальцамі ААН, 2 — часткова прызнаны краінамі-чальцамі ААН, і 2 — не прызнаны ніводнай з краінаў-чальцоў ААН). У выніку распаду СССР тэрыторыя Расеі (краіны-пераемніцы СССР у галіне вонкавых актываў і пасіваў, і ў ААН) паменшылася ў параўнаньні з тэрыторыяю СССР на 24 % (з 22,4 да 17 млн км²), а насельніцтва паменшылася на 49 % (з 290 да 148 млн чал), пры гэтым тэрыторыя Расеі ў параўнаньні з тэрыторыяю РСФСР практычна не зьмянілася. Распаліся [[Савецкая Армія|адзіныя ўзброеныя сілы]] і [[Савецкі рубель|рублёвая зона]]. На тэрыторыі СССР разгарэўся шэраг міжнацыянальных канфліктаў, самым вострым зь якіх становіцца [[Карабаскі канфлікт]], з 1988 году адбываюцца масавыя пагромы як армянаў, так і азэрбайджанцаў. У 1989 годзе Вярхоўны Савет [[Армянская ССР|Армянскае ССР]] аб’яўляе пра далучэньне Нагорнага Карабаху, [[Азэрбайджанская ССР]] пачынае блякаду. У красавіку 1991 паміж дзьвюма савецкімі рэспублікамі фактычна пачынаецца вайна.
 
== Тэрытарыяльны падзел СССР ==
У 1954—1991 гадох у складзе [[СССР]] знаходзілася 15 саюзных Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (ССР):
# [[Азэрбайджанская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Азэрбайджанская ССР]]
# [[Армянская ССР]]
# [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Беларуская ССР]]
# [[Грузінская ССР]]
# [[Казаская ССР]]
# [[Кіргіская ССР]]
# [[Латвійская ССР]]
# [[Летувіская ССР]]
# [[Малдаўская ССР]]
# [[Расейская Савецкая Фэдэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка|Расейская СФСР]]
# [[Таджыцкая ССР]]
# [[Туркмэнская ССР]]
# [[Узбэцкая ССР]]
# [[Украінская ССР]]
# [[Эстонская ССР]]
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
 
{{СССР}}
 
[[Катэгорыя:СССР| ]]