Жнівеньскі путч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Падзеі ў Беларусі: +шаблён спасылкі
д артаграфія
Радок 1:
'''Жні́веньскі путч''' — спроба адхіленьня [[Міхаіл Гарбачоў|Міхаіла Гарбачова]] ад пасады [[Прэзыдэнт СССР|прэзыдэнта СССР]] і зьмены курсу на дэмакратызацыю і перамены. Спроба перавароту была зробленая [[Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы|Дзяржаўным камітэтам па надзвычайным становішчы]] (''[[ГКЧП]]'') — групай кансэрватыўна настроеных дзеячаў з кіраўніцтва [[ЦК КПСС]], ўрадуураду [[СССР]], [[Савецкая армія|арміі]] і [[КДБ]] — [[19 жніўня]] [[1991]] году. Гэта прывяло да радыкальных зьменаў палітычнай сытуацыі ў краіне: канчатковай страце [[Камуністычная партыя Савецкага Саюзу|Камуністычнай партыяй Савецкага Саюзу]] сваёй улады, адноснага ўзмацненьня ўлады рэгіянальных лідэраў па параўнаньні з цэнтральнымі ўладнымі структурамі СССР і незваротнага паскарэньня распаду СССР, якое завяршылася яго ліквідацыяй у сьнежні 1991 году.
 
Дзейнасьць ГКЧП суправаджалася абвяшчэньнем [[надзвычайнае становішча|надзвычайнага становічша]] на 6 месяцаў, уводам войска ў [[Масква|Маскву]], перапарадкаваньнем мясцовай улады прызначаным ГКЧП вайсковым камэндантам, увядзеньнем жорсткай [[Цэнзура|цэнзуры]] ў [[Сродкі масавай інфармацыі|СМІ]] і забароне шэрагу зь іх, адмены некаторых канстытуцыйных правоў і свабодаў грамадзянаў<ref>[http://www.agitclub.ru/gorby/putch/gkcpdocument.htm Пастанова ГКЧП № 1 і № 2]</ref>.
 
== Храналёгія ==
 
== Падзеі ў Беларусі ==
Камуністычнае кіраўніцтва Беларусі сустрэла путч з энтузіязмам — Бюро [[ЦК КПБ]] на чале зь першым сакратаром [[Мікалай Малафееў|Мікалаем Малафеевым]] падтрымала членаў ГКЧП. Мясцовыя партыйныя структуры выказваліся ў прэсе ў падтрымку путчу. «''Першыя ж дакумэнты Дзяржаўнага камітэту па надзвычайным становішчы ў СССР, абнародаваныя 19 жніўня 1991 году, паказваюць, што абвешчаныя надзвычайныя меры па выхаду краіны з глыбокага ўсебаковага крызісу адпавядаюць інтарэсам людзей працы і ня супярэчаць прынцыпам і бліжэйшым мэтам Камуністычнай партыі. Падтрымліваем дзеяньні Дзяржаўнага камітэта па надзвычайным становішчы, накіраваныя на стабілізацыю абстаноўкі ў краіне, і заклікаем камуністаў, працоўных горада захоўваць вытрымку, спакой, узважанасьць у закліках і дзеяньнях, усямерна садзейнічаць аднаўленьню дысцыпліны і парадку, стабільнасьці ў рабоце працоўных калектываў''», — гаварылася ў заяве сакратароў пярвічных партыйных арганізацый кампартыі Магілёву, прынятай празь некалькі гадзін пасьля абвяшчэньня надзвычайнага становішча<ref name="дз">{{Навіна|аўтар=[[Сяргей Навумчык]]|загаловак=Дземянцей: «Павесіце на вяроўцы бяз мыла?»|спасылка=http://www.svaboda.mobi/a/24304500.html|выдавец=[[Свабода (радыё)|Радыё «Свабода»]]|дата публікацыі=22 жніўня 2011|дата доступу=13 траўня 2015}}</ref>.
 
Раніцай [[20 жніўня]], па Беларускім радыё прагучала інтэрвію намесьніка старшыні Вярхоўнага Савету [[Васіль Шаладонаў|Васіля Шаладонава]], у якім ён сказаў, што верыць «''тым людзям, якія заяўляюць, што прэзыдэнт хворы, і хацеў бы нагадаць адно, што сёньня дзейнічае Канстытуцыя Саюзу ССР. Мы не падпісалі новы саюзны Дагавор, а таму няма новай прававой базы. Застаўся дагавор 1922 году. Таму мы павінны выконваць усе законы, якія дзейнічаюць і прынятыя ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй Саюзу ССР''»<ref name="дз"/>.
 
У той дзень быў забаронены выхад газэты «[[Знамя юности]]» — у нумары меліся зьявіцца меркаваньні тых, хто не падтрымаў путч. Газэта «Зьвязда» на першай паласе, двухсэнсоўна надрукавала: «''Краіна ў шоку. І мы анямелі…''»
 
[[19 жніўня]] дэпутаты Апазыцыі [[БНФ]] на чале з [[Зянон Пазьняк|Зянонам Пазьняком]] абвясьцілі ГКЧП дзяржаўнымі злачынцамі, зьвярнуліся да дзяржаўных служачых і кіраўнікоў прадпрыемстваў з заклікам не выконваць іх загады і запатрабавалі ад кіраўніцтва [[Вярхоўны Савет Беларусі|Вярхоўнага СаветаСавету]] скліканьня нечарговай сэсіі. Імі быў прыняты зварот да народных дэпутатаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў і ведамстваў Беларускай ССР, у якім пазначылі, што «''дзеяньні путчыстаў у СССР зьяўляюцца крымінальным злачынствам, а створаны імі самазваны „Камітэт па надзвычайным становішчы“ — антызаконным''».
 
Увечары 19 жніўня БНФ сабраў на сустрэчу з дэпутатамі на плошчу перад Домам ураду некалькі сотняў чалавек; [[2020—21 жніўня|20]]-[[21 жніўня]] на плошчы зьбіраліся ўжо тысячы. У ноч на 20 жніўня там было абвешчана пра стварэньне БЗВ — [[Беларускае згуртаваньне вайскоўцаў|Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў]].
 
[[20 жніўня]] адбылося пасяджэньне Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларусі. Дэпутаты Апазыцыі спрабавалі на ім пераканаць Прэзыдыюм асудзіць ГКЧП — але безвынікова.
 
Пасьля паразы ГКЧП у [[Масква|Маскве]] [[22 жніўня]] да патрабаваньня дэпутатаў Апазыцыі БНФ аб скліканьні сэсіі далучыліся іншыя дэмакратычныя дэпутаты, і сэсія была прызначаная на [[24 жніўня]]. За 23 жніўня дэпутаты ад БНФ пасьпелі падрыхтаваць два дзесяткідзясяткі законапраектаў — пастановы аб наданьні Дэклярацыі аб сувэрэнітэце статусу канстытуцыйнай сілы, аб забароне дзейнасьці КПБ-КПСС і нацыяналізацыі маёмасьці, аб дэпартызацыі, аб падпарадкаваньні МУС, КДБ і пракуратуры Вярхоўнаму Савету і Саўміну Беларусі — усяго на 22 аркушах<ref name="дні">{{Навіна|аўтар=Сяргей Навумчык|загаловак=Дні, якія стварылі краіну|спасылка=http://www.svaboda.mobi/a/24321324.html|выдавец=Радыё «Свабода»|дата публікацыі=8 верасьня 2011|дата доступу=13 траўня 2015}}</ref>. Тады ж увечары [[Зянон Пазьняк]], [[Уладзімер Заблоцкі]], [[Валянцін Голубеў]] і [[Сяргей Навумчык]] паехалі ў тэлецэнтар на Макаёнка і ў жывым этэры заклікалі людзей прыйсьці да Дому ўраду з самага пачатку сэсіі, каб падтрымаць дэпутатаў БНФ.
 
Ужо пасьля правалу путчу [[22 жніўня]] газэта «Зьвязда» выйшла з задамі ГКЧП, маючы ўнізе паласы зноску: «''Матэрыялы гэтага нумару былі падрыхтаваныя да таго, як наступіла разьвязка: замыслы экстрэмістаў праваліліся, антыканстытуцыйны пераварот ня ўдаўся. Каб не зрываць выхад газэты, а магчыма, і дзеля гісторыі, мы пакідаем усё як ёсьць''»<ref name="дз"/>.
 
[[Файл:24 жніўня 1991.jpg|міні|Пачатак надзвычайнай сэсіі ВС 24 жніўня 1991 г. Са сьцягам — Валянцін Голубеў, Зянон Пазьняк, Вольга Галубовіч.]]
 
[[24 жніўня]], на пачатку сэсіі [[Галіна Сямдзянава]] ўнесла ў Авальную залю [[Бел-чырвона-белы сьцяг|Белбел-Чырвоначырвона-Белыбелы сьцяг]], замацавала яго за трыбунай разам з Валянцінам Голубевым, а Зянон Пазьняк зрабіў прапанову, каб нацыянальны сьцяг заставаўся ў залі. [[Мікалай Дземянцей]] паставіў гэта на галасаваньне. Але «за» выказалася толькі 107 дэпутатаў. Пазьняк сказаў — «Мы пачакаем», і Валянцін Голубеў прыбраў сьцяг са сцэны і паставіў яго ў «менскім сэктары» — усю сэсію сьцяг быў у залі<ref name="дні"/>.
 
[[25 жніўня]] 1991 году Вярхоўны Савет пасьля доўгіх дэбатаў і спрэчак прыняў прапановы дэпутатаў БНФ і абвясьціў [[Абвяшчэньне незалежнасьці Беларусі|Незалежнасьць Беларусі]], надаўшы [[Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі|Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце]] статус канстытуцыйнага закону. Дзейнасьць КПБ-КПСС і [[ЛКСМБ]] была спыненая<ref>[http://www.svaboda.org/content/article/24681542.html Праімпэрскі путч 19-21.08.1991: хроніка падзеяў] // [[Радыё Свабода]]</ref>.
 
Будынкі гаркаму і райкамаў КПБ і будынак КДБ былі апячатаныя актывістамі БНФ разам зь міліцыяй. У гэты ж час 1-шыы сакратар ЦК А. Малафееў, сакратар ЦК А. Зеляноўскі, загадчык ідэалягічным аддзелам А. Савосьценка і работнік ЦК А. Кухарчук спрабавалі напісаць зварот да камуністаў<ref>[http://www.svaboda.org/content/article/24326111.html Смак перамогі, альбо Як Славу хавалі] [[Сяргей Навумчык]] [[Радыё Свабода]]</ref>.
 
[[31 жніўня]] [[1991]] году на першай паласе «[[Народная газэта|Народнай газэты]]» быў надрукаваны [[Зварот народных дэпутатаў ад апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце БССР]].
 
== Крыніцы ==
{{зноскіКрыніцы}}
 
{{Распад СССР}}