Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 92:
}}
 
Касьцёл — помнік архітэктуры стылю [[барока]], збудаваны паводле канону 3-[[нэф]]авай 6-слуповай бязьвежавай [[базыліка|базылікі]] з 2 капліцамі ў паўднёва-заходніх частках бакавых нэфаў<ref name="evkl">[[Уладзімер Дзянісаў|Дзянісаў У.]] Менскі кляштар дамініканцаў // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 294.</ref>. Высокі карабель храмубудынка на галоўным [[фасад]]зе завяршаў шмат’ярусны фігурны [[шчыт (архітэктура)|шчыт]], моцна раскрапаваныпадзелены [[карніз]]нымі пасамі, [[рустыка|руставанымі]] [[пілястра]]мі, плястычнымі [[ліштва]]мі лучковых і [[арка]]вых аконных праёмаў, бакавымі [[валюта (архітэктура)|валютамі]], дэкаратыўнымі вазамі і інш. Маляўнічасьць фасаду значна ўзбагачвалі купальныя 8-гранныя [[ратонда|ратонды]]-капліцы над бакавымі нізкімі нэфамі. З паўночна-заходняга [[фасад]]у да [[апсыда|апсыды]] далучалася прастакутная ў пляне [[закрыстыязакрысьція]]<ref name="kulahin439">{{Літаратура/Каталіцкія храмы Беларусі (2008)|к}} С. 439.</ref>.
 
Цэнтральны нэф перакрыўся цыліндрычнымі скляпеньнямі, бакавыя — крыжовымі<ref name="evkl"/>. Інтэр’ер упрыгожвалі фрэскавая размалёўка і барокава-ракайльныя стукавыя алтары — галоўны і 12 кулісных каля 6 міжнэфавых слупоў<ref>{{Літаратура/Каталіцкія храмы на Беларусі (2001)|к}} С. 188.</ref>. Вялікі алтар з абразом Сьвятога Тамаша быў на «сьцяне ў оптыцы маляваны», налева ад яго знаходзіліся алтары Панны Марыі Ружанцовай, Сьвятога Тадэвуша, Сьвятой Барбары, Сьвятога Вінцэнта, Сьвятой Кацярыны і Сьвятога Міхала; направа — алтары Ўкрыжаваньня, Сьвятога Дамініка, Беззаганнага Зачацьця Панны Марыі, Сьвятога Яцка і Сьвятога Яна Непамука. Яшчэ 2 алтары былі ў капліцах; у левай, фундацыі [[Глябовічы|Глябовічаў]], — пад тытулам Сьвятой Марыі Магдалены, у правай, расьпісанай фрэскамі Мукі Пана, фундацыі [[Завішы|Завішаў]], — пад тытулам Маці Божай Балеснай. Таксама на [[гзымс]]ах мелася 8 ляпных гербаў фундатараў і апекуноў кляштару<ref name="kulahin439"/>.