Аляксандар Валадзько: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
Радок 21:
|абнаўленьне(зборная) =
}}
'''Алякса́ндар Па́ўлавіч Валадзько́''' (нарадзіўся [[18 чэрвеня]] [[1986]] году, [[Моталь]], [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]]) — беларускі [[футбол|футбаліст]], гуляе ў паўабароне за беларускі клюб [[БАТЭ Барысаў|БАТЭ]]. У 2012—2014 гадах правёў 9 гульняў за [[Зборная Беларусі па футболе|нацыянальную зборную Беларусі]], у якіх забіў адзін мяч. Вядомы дзякуючы сваёй здольнасьці ў адборы, а таксама магутнымі й дакладнымі стрэламі здалёк, якія неаднойчы прыводзілі да голу ў браму супернікаў. Тройчы ўключаўся [[Беларуская фэдэрацыя футболу|БФФ]] у сьпіс 22 найлепшых футбалістаў [[Чэмпіянат Беларусі па футболе|чэмпіянату Беларусі]]: 2009, 2011, 2012.
 
== Кар’ера ==
Радок 27:
Выхаванец берасьцейскага футболу. Першы трэнэр — Ігар Качула. У 19-гадовым узросьце пачаў прабівацца ў асноўны склад берасьцейскага «[[Дынама Берасьце|Дынама]]», праз два гады стаў паўнавартасным гульцом асноўнага складу каманды. Разам зь берасьцейскім клюбам стаў уладальнікам [[Кубак Беларусі па футболе|Кубку Беларусі]]. За «Дынама» правёў чатыры сэзоны, стаўшы адным зь лідэрам клюбу.
 
[[12 жніўня]] [[2008]] году стаў гульцом [[БАТЭ Барысаў|БАТЭ]]<ref>[http://www.football.by/news/15721.html Володько перешел в БАТЭ]. Football.by{{ref-ru}}</ref>, адразу атрымаўшы месца ў стартавым складзе. У Барысаве стаў дзейначаць у цэнтры поля, ад апорнай зоны да пазыцыі «пад нападнікам». Шматразовы ўдзельнік [[Ліга чэмпіёнаў УЭФА|Лігі чэмпіёнаў]], дзе забіў за клюб некалькі мячоў. Удзельнік [[Ліга Эўропы УЭФА|Лігі Эўропы]]. Часам вызначаўся галамі здалёк, то бок 6 лістапада 2009 году ў матчы Лігі Эўропы супраць грэцкага [[АЕК Атэны|АЕКу]], запрыкмеціўшы далёкі выхад брамніка супернікаў, адважыўся на выбух, які апынуўся голам. 19 верасьня 2012 году забіў першы гол у браму францускага «[[Ліль (футбольны клюб)|Лілю]]», які дапамог БАТЭ атрымаць першую ў гісторыі перамогу ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў (3:1). Разам з барысаўскім клюбам атрымліваў перамогу ў сямі сэзонах айчыннага першынства запар.
 
[[19 жніўня]] [[2012]] году падоўжыў кантракт з БАТЭ да канца [[2015]] году.
 
=== Міжнародная ===
Удзельнік моладзевага чэмпіянату Эўропы [[2009]] году ў Швэцыі. У нацыянальнай [[Зборная Беларусі па футболе|зборнай Беларусі]] дэбютаваў [[12 кастрычніка]] [[2012]] году ў матчы адборачнага турніру [[Чэмпіянат сьвету па футболе 2014 году|чэмпіянату сьвету 2014 году]] супраць [[Зборная Гішпаніі па футболе|зборнай Гішпаніі]] ў Менску (0:4). Забіў свой адзіны мяч за зборную [[6 лютага]] [[2013]] году ў таварыскім матчы супраць [[Зборная Вугоршчыны па футболе|зборнай Вугоршчыны]] ў турэцкім Бэлеку (1:1).
 
== Дасягненьні ==