Алесь Савіцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Рэдагаваньні 37.214.247.105 (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі DobryBrat
Радок 20:
|Мова = беларуская
|Мова2 = расейская
|Дэбют = «Рыбацкае шчасьце» // «Бальшавіцкі сьцяг», [[1948]]
|Значныя творы =
|Прэміі =
Радок 31:
|Сайт =
}}
'''Аляксандар Ануфрыевіч Савіцкі''' (вядомы як '''Алесь Савіцкі'''; [[8 студзеня]] [[1924]], [[Полацак]] — [[5 кастрычніка]] [[2015]]) — [[беларус]]кі [[празаік]], грамадзкі дзяяч. Ганаровы грамадзянін г. [[Полацак|Полацку]] ([[1987]]). Ляўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі ([[1972]]).
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У [[1939]] сям’я пераехала ў [[Горадня|Горадню]] па месцы службы бацькі. Да вайны А. Савіцкі вучыўся ў сярэдняй школе. З [[1942]] — партызан атрада «Сьмерць фашызму», з [[1943]] — камандзір падрыўной групы атрада «Бальшавік» брыгады імя Варашылава на Віцебшчыне. У [[1944]]—[[1945]]1944—1945 гг. — у [[Чырвоная Армія|Савецкай Арміі]], удзельнічаў у вызваленнівызваленьні [[Летува|Летувы]], [[Польшча|Польшчы]], у баях за ўзяцьце [[Бэрлін]]а. Быў тройчы паранены. Пасьля дэмабілізацыі ([[1945]]) працаваў у рэдакцыі полацкай газэты «Бальшавіцкі сцяг» (пазьней «Сьцяг камунізму») — літсупрацоўнік, потым загадчык аддзела. У [[1953]]—[[1958]]1953—1958 вучыўся ў Літаратурным інстытуце імя Горкага ў [[Масква|Маскве]], пасьля заканчэньня якога застаўся ў асьпірантуры. У [[1961]]—[[1962]]1961—1962 — загадчык рэдакцыі выдавецтва «Ураджай», у [[1962]]—[[1969]]1962—1969 — вучоны сакратар Літаратурнага музэя Якуба Коласа. У [[1969]]—[[1973]]1969—1973 загадваў сэктарам мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ. З [[1973]] на творчай рабоце. Сябра [[Саюз пісьменьнікаў БССР|Саюзу пісьменьнікаў БССР]] і СССР з [[1961]] году. Памёр [[5 кастрычніка]] [[2015]] году.
 
== Творчасьць ==
Пачаў пісаць вершы яшчэ ў партызанскім атрадзе ([[1943]]). Тады ж надрукаваў першую карэспандэнцыю ў падпольнай газэце Ветрынскага РК КПБ. Першае апавяданьне «Рыбацкае шчасьце» апублікаваў у [[1948]] у полацкай абласной газэце «Бальшавіцкі сьцяг». Многія апавяданьні, нарысы А. Савіцкага друкаваліся ў часопісах «Беларусь», «Маладосьць», рэспубліканскіх газэтах.
 
Аўтар кніг апавяданьняў, аповесьцей «Кедры глядзяць на мора» ([[1960]]), «Пасьля паводкі» ([[1962]]), «Белы гарлачык» ([[1965]]), «Самы высокі паверх» ([[1969]]), дакумэнтальнай аповесьці «Сьлед пракладае першы» ([[1971]]), «Белая зьнічка» ([[1984]]), раманаў «Жанчына» ([[1963]]), «Палын - зельле горкае» ([[1967]]), «Верай і праўдай» ([[1976]]), «Толькі аднойчы» ([[1979]]), «Зямля не раскажа» ([[1980]]), «Літасьці не чакай» ([[1982]]), «Памерці заўсёды пасьпееш» ([[1983]]), «Верасы» ([[1987]]), «Обаль» ([[1989]]), кнігі нарысаў «На посту у тишины» ([[1987]]), зборніка апавяданьняў для дзяцей «Шкляная нітка» ([[1970]]). У [[1982]] выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
 
У сваіх тэмах закранае тэмы вайны, жыцьця моладзі ў пасьляваенны час, будаўнікоў, праблемы пасльяваеннайпасьляваеннай вёскі. Ракрывае побыт і працу рабочых калектываў. У аснову шэрагу раманаў пакладзены аўтабіяграфічны матэрыял («Верай і праўдай», «Зямля не раскажа», «Літасьці не чакай», «Памерці заўсёды пасьпееш»).
 
Шэраг твораў перакладзеныя на расейскую, украінскую, узбэцкую, грузінскую і славацкую мовы.
 
== Узнагароды ==
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» ([[1984]]), Айчыннай вайны I ступені, Францішка Скарыны ([[2010]]), Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета УССР, мэдалямі.
 
* Ляўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі ([[1970]]) за аповесцьаповесьць «Самы высокі паверх»;
* Ляўрэат прэміі Саюзу пісьменьнікаў СССР і УЦСПС ([[1972]]) за найлепшы твор мастацкай прозы аб савецкай працоўнай клясе — дакумэнтальную аповесьць «Сьлед пракладае першы» («Сверяю жизнь по времени»);
* Ляўрэат літаратурнай прэміі Расеі «Прохараўскае поле» ([[2010]]) за раман «Верасы» і трылёгію «Дзівосы Лысай гары»;
* Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь 2002 году за твор літаратуры і мастацтва для дзяцей і юнакоў (за трылёгію «Дзівосы Лысай гары», Мн., 1999).