АЗ Алькмаар: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
Радок 3:
|Лягатып = AZ_Alkmaar.png
|ПоўнаяНазва = Alkmaar Zaanstreek
|Заснаваны = [[10 траўня]] [[1967]]
|Горад = [[Алькмаар]], [[Нідэрлянды]]
|Стадыён = [[АЗ (стадыён)|АЗ]]
Радок 26:
У 1964 годзе браты Сээс і Кляаса Маленаар, былыя гульцы клюбу «Коогер» і ўладальнікі сеткі крамаў, імкнуліся стварыць магутную футбольную каманду ў Заанстрээку шляхам зьліцьця дзьвюх мясцовых прафэсійных камандаў «Заанстрээк» і «Коогер», аднак гэтая спроба не атрымалася. Таму крыху пазьней «Заанстрээк» быў аб’яднаны з клюбам «Алькмаар-54», пры тым, што паводле рашэньня клюб павінен быў базавацца ў [[Алькмаар]]ы. Часткова з-за найму дарагіх замежных гульцоў, новы клюб неўзабаве набыў вялікую запазыку. На шчасьце ў 1972 году браты Маленаар пазбавіліся пазыкі й уклалі значныя сродкі ў клюб, што прывяло да посьпехаў у ў канцы 1970-х і пачатку 1980-х гадоў. Менавіта ў гэты пэрыяд клюб атрымліваў перамогу ў [[кубак Нідэрляндаў па футболе|Кубку Нідэрляндаў]] тры разы на працягу гэтага пэрыяду.
 
Пасьля чатырох сэзонаў, калі каманда займала пазыцыі ў першай частцы турнірнай табліцы, у 1981 годзе алькмаарцам нарэшце скарыўся [[Чэмпіянат Нідэрляндаў па футболе|чэмпіянат Нідэрляндаў]]. Клюб стаў адзіным пераможцам гэтага турніру за выняткам «вялікай тройкі», то бок «Аякс», «[[Фэеноорд Ратэрдам|Фэеноорд]]» і [[ПСВ Эйндговэн|ПСВ]], які атрымліваў перамогу ў турніры ў перыядпэрыяд ад 1965 да 2009 году, калі АЗ паўторна стаў чэмпіёнам краіны. У свой пераможны [[чэмпіянат Нідэрляндаў па футболе 1980—1981 гадоў|сэзон 1980—1981 гадоў]] клюб атрымаў 27 перамог у 34 матчах, трываўшы толькі адную паразу й забіўшы 101 гол, прапусьціўшы толькі 30. У гэтым жа сэзоне каманда дайшла да фіналу [[Кубак УЭФА|Кубка УЭФА]], але саступіла з агульным лікам 4:5 паводле сумы двух матчаў «[[Іпсўіч Таўн|Іпсўіч Таўну]]у». У наступным годзе ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА АЗ страцілі ў другім туры зь лікам 2:3 паводле суме двух матчаў «[[Лівэрпул (футбольны клюб)|Лівэрпулу]]». За гэтым часам у клюбе гулялі такія выбітныя гульцы, як то [[Кеэс Кіст]], [[Ян Пэтэрс]], [[Гуга Гавэнкамп]], [[Джон Мэтгад]] і [[Крыстэн Ныгар]].
 
Справы клюбу значна пагоршыліся калі ў 1985 годзе з клюбу сышоў Кляас Маленаар, Сээс жа памёр яшчэ ў 1979 годзе. У 1988 годзе АЗ нават вылецеў з [[Эрэдывізія|Эрэдывізіі]].
Радок 33:
* '''[[Эрэдывізія|Чэмпіён Нідэрляндаў]]''': 2
** 1981, 2009
 
* '''Уладальнік [[Кубак Нідэрляндаў па футболе|Кубка Нідэрляндаў]]''': 4
** 1978, 1981, 1982, 2013
 
* '''Уладальнік [[Супэркубак Нідэрляндаў па футболе|Супэркубка Нідэрляндаў]]''': 1
** 2009
 
* '''Фіналіст [[Кубак УЭФА|Кубка УЭФА]]''': 1
** 1981