Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар бэрнардынаў (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
Радок 60:
 
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
Па [[Другі падзел Рэчы Паспалітай|другім падзеле Рэчы Паспалітай]] (1793) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Комплекс цярпеў ад пажараў 1809 і 1835 гадоў. У 1810—1817 гадох каля касьцёла з паўднёвага боку ад касьцёла збудавалі гандлёвыя рады. На 1830 год у кляштары было 12 манахаў і 12 студэнтаў.
 
Па здушэньні [[Паўстаньне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызвольнага паўстаньня]] ў 1864 годзе ўлады [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] ліквідавалі кляштар і адабралі будынкі ў [[Сьвяты Пасад|Сьвятога Пасаду]]. Касьцёл прыстасавалі пад палкавую царкву Маскоўскага патрыярхату пад тытулам Сьвятых Кірыла і Мятода, а кляштарныя карпусы ператварылі ў казармы Каломенскага пяхотнага палку і вязьніцу. У 1872<ref>Дзянісаў У. Мінскі касцёл і кляштар бернардзінцаў // {{Літаратура/Архітэктура Беларусі: Энцыкляпэдычны даведнік|к}} С. 332.</ref> годзе [[Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі|будынак касьцёла часткова зруйнавалі]] і прыстасавалі пад архіў.