Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар бэрнардынаў (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
дапаўненьне
Радок 75:
Касьцёл — 3-[[нэф]]авая 6-слуповая бязьвежавая [[базыліка]] з 5-граннай [[апсыда]]й пад агульным высокім 2-схільным дахам. Бакавыя нэфы ўтвараюць 3 злучаныя паміж сабой капліцы, накрытыя 1-схільнымі дахамі. У архітэктуры пануе плястычны сылюэт галоўнага [[фасад]]а, які мае хвалістую паверхню, падзеленую 4 шырокімі [[іянічны ордэр|янічнымі]] [[пілястра]]мі на 3 часткі. Цэнтральная частка завяршаецца фігурным шчытом з бакавымі [[Валюта (архітэктура)|валютамі]]. Уваход мае выгляд шырокага парталу. Над ім месьціцца вялікае аркавае акно хораў, абапал якога паміж пілястрамі — нішы, дзе стаялі стукавыя скульптуры сьвятых. Сьцены бакавых фасадаў падзяляюцца аркавымі і лучковымі аконнымі праёмамі і шырокімі пілястрамі ў прасьценках, [[контрфорс]]амі на апсыдзе.
 
Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі ў бакавых нэфах і крыжовымі ў капліцах. Цэнтральны нэф перакрываўся цыліндрычным скляпеньнем (не захавалася). У тоўшчы сьцяны галоўнага фасада — вітыя ўсходы на хоры і ў крыпту. Дэкор і росьпісы 9 алтароў, з выняткам ляпніны капітэляў пілястраў і слупоў, не захаваліся. У крыпце знаходзіліся пахаваньні [[Завішы|Завішаў]], Кансоўскіх, [[Тышкевічы|Тышкевічаў]], Хмараў і іншых прадстаўнікоў шляхецкіх родаў.
 
=== Кляштар ===
Кляштар — 2-павярховы П-падобны ў пляне будынак, які далучаецца да касьцёла з паўночнага ўсходу. Архітэктурны рытм фасадаў ствараюць прастакутныя аконныя праёмы і пілястры ў прасьценках. Плян галерэйны. Усярэдзіне месьціліся манаскія кельлі, трапезная, бібліятэка і інш.