Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар бэрнардынаў (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
дапаўненьне
Радок 47:
'''Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар бэрнардынаў''' — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у [[Менск]]у. Знаходзіцца на паўночна-ўсходнім баку [[Высокі Рынак|Высокага Рынку]], на гістарычнай Вялікай Бэрнардынскай вуліцы{{Заўвага|Цяперашні афіцыйны адрас — ''вуліца Кірыла і Мятода, 4, 6, 8''}}. Твор архітэктуры [[віленскае барока|віленскага барока]]. Аб’ект [[Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь|Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі]].
 
Утварае адзіны ансамбль з [[Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак (Менск)|касьцёлам і кляштарам бэрнардынак]]. Комплекс складаеццаскладаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса, флігеля і гаспадарчых пабудоваў, аточаных мурам з брамамі. У наш час у будынку касьцёла месьціцца архіў, у кляштарным корпусе — гатэль.
 
== Гісторыя ==
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
[[Файл:Miensk, Vialikaja Bernardynskaja. Менск, Вялікая Бэрнардынская (XVIII).jpg|160px|значак|Кляштар з мапы XVIII ст.]]
 
У 1624 годзе староста краснасельскі [[Андрэй Кансоўскі]] перадаў манахам-бэрнардынам [[Пляц (дзялянка)|пляц]] з драўляным домам у Менску. У 1628 годзе гэты фундуш зацьвердзіў біскуп віленскі [[Яўстах Валовіч]]. У 1638 годзе завяршылася будаваньне драўлянага касьцёла і кляштару, якія неўзабаве згарэлі.
 
У 1644 годзе біскуп віленскі [[Абрагам Война]] даў згоду на будаваньне новага мураванага касьцёла і кляштару. У [[Вайна 1654—1667 гадоў|вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] у 1656 годзе касьцёл і кляштар значна пацярпелі. Па вайне комплекс аднавілі. У 1676 годзе з фундацыі [[Крыштап Станіслаў Завіша|Крыштапа Станіслава Завішы]] збудавалі мураваную капліцу.
 
Пажары 1738 і 1740 гадоў прычынілі значную шкоду будынкам. У 1752 скончылася рэканструкцыя комплексу, у выніку якой ён набыў цяперашнія рысы<ref>Печанко С. [http://nn.by/index.php?c=ar&i=34508 «Мінская спадчына» зноў бярэцца за кляштар бернардзінцаў і касцёл Св. Язэпа] // «[[Наша Ніва]]», 29 студзеня 2010 г.</ref>. У 1753 годзе на ахвяраваньні Я. Юдыцкага пры кляштары заснавалі брацтва Сьвятой Ганны. У XVIII ст. пры кляшатры існавала школа філязофіі, дзе ў 1753—1799 гадох было 8—10 студэнтаў і 2 выкладаньнікі<ref>[[Уладзімер Дзянісаў|Дзянісаў У.]] Менскі кляштар бернардзінцаў // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 294.</ref>.
 
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
Па [[Другі падзел Рэчы Паспалітай|другім падзеле Рэчы Паспалітай]] (1793) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Комплекс цярпеў ад пажараў 1809 і 1835 гадоў. У 1810—1817 гадох каля касьцёла з паўднёвага боку збудавалі гандлёвыя рады. На 1830 год у кляштары было 12 манахаў і 12 студэнтаў.
 
Па здушэньні [[Паўстаньне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызвольнага паўстаньня]] ў 1864 годзе ўлады [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] ліквідавалі кляштар і адабралі будынкі ў [[Сьвяты Пасад|Сьвятога Пасаду]]. Касьцёл прыстасавалі пад палкавую царкву Маскоўскага патрыярхату пад тытулам Сьвятых Кірыла і Мятода, а кляштарныя карпусы ператварылі ў казармы Каломенскага пяхотнага палку і вязьніцу. У 1872<ref>Дзянісаў У. Мінскі касцёл і кляштар бернардзінцаў // {{Літаратура/Архітэктура Беларусі: Энцыкляпэдычны даведнік|к}} С. 332.</ref> годзе [[Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі|будынак касьцёла часткова зруйнавалі]] і прыстасавалі пад архіў.
 
=== Найноўшы час ===
У 1983пачатку 1960-х гадоў унутраную прастору касьцёла падзялілі на паверхі 2 жалезабэтоннымі перакрыцьцямі. У 1984 годзе над касьцёлам аднавілі зьнішчаны расейскімі ўладамі франтонфігурны шчыт (архітэктар Г. Босак). 3 1992 году ў ім знаходзіцца Архіў навукова-тэхнічнай дакумэнтацыі і Архіў-музэй літаратуры і мастацтва Беларусі.
 
З 19 сакавіка 2005 году сябрамі рымска-каталіцкай парафіі Сьвятога Язэпа ладзяцца штодзённыя вячэрнія малебны за вяртаньне будынка касьцёла вернікам. 15 ліпеня 2009 году ўпаўнаважаны ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Беларусі [[Леанід Гуляка]] заявіў, што касьцёл бэрнардынаў ня могуць вярнуць вернікам праз тое, што адсутнічае сховішча, куды можна перамясьціць фонды архіваў<ref>[http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=27772 Мінскі кляштар бернардзінцаў вернікам не аддадуць] // «[[Наша Ніва]]», 15 лiпеня 2009 г.</ref>.
Радок 73:
== Архітэктура ==
=== Касьцёл ===
Касьцёл — 3-[[нэф]]авая 6-слуповая бязьвежавая [[базыліка]] з 5-граннай [[апсыда]]й пад агульным высокім 2-схільным дахам. Бакавыя нэфы ўтвараюць 3 злучаныя паміж сабой капліцы, накрытыя 1-схільнымі дахамі. У архітэктуры пануе плястычны сылюэт галоўнага [[фасад]]а, які мае хвалістую паверхню, падзеленую 4 шырокімі [[іянічны ордэр|янічнымі]] [[пілястра]]мі на 3 часткі. Цэнтральная частка завяршаецца фігурным шчытом з бакавымі [[Валюта (архітэктура)|валютамі]]. Уваход мае выгляд шырокага парталу. Над ім месьціцца вялікае аркавае акно хораў, абапал якога паміж пілястрамі — нішы, дзе стаялі стукавыя скульптуры сьвятых. Сьцены бакавых фасадаў падзяляюцца аркавымі і лучковымі аконнымі праёмамі і шырокімі пілястрамі ў прасьценках, [[контрфорс]]амі на апсыдзе.
 
Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі ў бакавых нэфах і крыжовымі ў капліцах. Цэнтральны нэф перакрываўся цыліндрычным скляпеньнем (не захавалася). У тоўшчы сьцяны галоўнага фасада — вітыя ўсходы на хоры і ў крыпту. Дэкор і росьпісы 9 алтароў, з выняткам ляпніны капітэляў пілястраў і слупоў, не захаваліся.
 
=== Кляштар ===
Кляштар — 2-павярховы П-падобны ў пляне будынак, які далучаецца да касьцёла з паўночнага ўсходу. Архітэктурны рытм фасадаў ствараюць прастакутныя аконныя праёмы і пілястры ў прасьценках. Плян галерэйны. Усярэдзіне месьціліся манаскія кельлі, трапезная, бібліятэка і інш.
 
== Галерэя ==