Юзэф Станіслаў Сапега: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль, пунктуацыя
Радок 35:
З магнацкага роду [[Сапегі|Сапегаў]] гербу «[[Ліс (герб)|Ліс]]», сын [[Аляксандар Павал Сапега|Аляксандра Паўла]], маршалка вялікага літоўскага, і [[Марыя Крыстына дэ Бэцюн|Марыі Крыстыны]], дачкі [[Франсуа Гастон дэ Бэцюн|Франсуа Гастона дэ Бэцюна]], сястрыніча каралевы [[Марыя Казімера д'Аркен|Марыі Казімеры д’Аркен]]. Меў братоў [[Казімер Лявон Сапега|Казімера Лявона]] і [[Міхал Антоні Сапега|Міхала Антонія]], ягоным хросным бацькам быў [[Станіслаў Ляшчынскі]].
 
Да 1727 году навучаўся ў [[езуіты|езуіцкім]] калегіюме ў [[Бранеў|Браневе]], пазьней ўу сэмінарыі Сьвятога Крыжа ў [[Варшава|Варшаве]]. Тагож году атрымаў ніжэйшыя сьвячэньні. 18 красавіка 1729 году высьвечаны на субдыякана і 5 сакавіка 1730 году ўзначаліў жамойцкі архідыяканат. 14 сакавіка 1732 году высьвечаны на дыякана, а 8 траўня таго ж году — на сьвятара.
 
У часе элекцыі 1733 году падтрымаў Станіслава Ляшчынскага і па абдыкацыі (адрачэньня) таго ад стальцу зьехаў зь ім да Гданьску й [[Каралявец|Караляўца]]. Прызначэньне яго [[камянецкая дыяцэзія|камянецкім біскупам]] у зьвязку з абдыкацыяй не было пацьверджанае [[Рым]]ам. Дзякуючы падтрымцы канцлера [[Ян Фрэдэрык Сапега|Яна Фрыдэрыка Сапегі]] быў прыняты [[Аўгуст Сас|Аўгустам ІІІ]], ад якога атрымаў прызначэньне на віленскае каад’ютарства. Адначасна быў прызначаны тытулярным біскупам [[Дыяцэзарэя Ісаўрыйская|Дыяцэзарэі ў Ісаўрыі]], кансэкраваны 1 верасьня 1737 году.